склець, ‑е́ю, ‑е́еш, ‑е́е; незак.
Абл. Зябнуць, мерзнуць, стыць. [Сымон Мікуць:] Мы толькі ўдвух з канём былі сёння на полі. Дождж ідзе, а мы склеем удвух. Чорны. Склелі дрэвы, склелі будынкі. Ракаталі, заходзілася на марозе трактары. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
устарэ́лы, ‑ая, ‑ае.
Які не адпавядае сучасным патрабаванням, выйшаў з ужытку, моды. Устарэлыя погляды. Устарэлыя тэорыі. Устарэлая мадэль адзення. Устарэлае слова. □ На Мінскім камвольным камбінаце, напрыклад, ідзе замена ўстарэлых станкоў і машын больш высокапрадукцыйнымі. «Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хмелягра́б, ‑а і ‑у, м.
1. ‑а. Лісцевае дрэва сямейства ляшчынавых, кара якога ідзе на дубленне шкур і атрыманне фарбаў (расце ў Еўрапейскай частцы СССР і на Каўказе).
2. ‑у, толькі адз. Драўніна гэтага дрэва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шасце́ць, ‑ціць; незак.
Абл. Шастаць (у 1 знач.). Шасцяць у калоссі сярпы, Сцяною дабро залягло. Купала. Ідзе падарожніца хутка, Сукенка ад ветру шасціць. Калачынскі. Вечар быў цёплы, вуліца пустая, таямнічая, загадкава шасцелі лісцем таполі. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
направля́ться
1. накіро́ўвацца, скіро́ўвацца; (идти) ісці́;
по́езд направля́ется в Ви́тебск цягні́к ідзе́ ў Ві́цебск;
2. (налаживаться) нала́джвацца;
3. страд. накіро́ўвацца, скіро́ўвацца; настаўля́цца; напраўля́цца; наво́стрывацца; нала́джвацца; см. направля́ть.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
бу́дачнік, ‑а, м.
Той, хто нясе каравульную службу ў будцы, жыве ў каравульнай, чыгуначнай будцы. Ідзе Сцёпка,.. мінае чырвоныя домікі будачнікаў, пераезды. Колас. // У дарэвалюцыйнай Расіі — паліцыянт, які глядзеў за парадкам на вуліцы, знаходзячыся ў будцы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
авёс, аўса, м.
1. Яравая збажына, зерне якой ідзе на корм коням і на крупы. Не гані каня бізуном, а гані аўсом. Прыказка.
2. толькі мн. (аўсы́, ‑оў). Пасевы аўса. На блізкіх шнурах зелянелі аўсы. Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
асэнсава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак., што.
Зразумець, усвядоміць сэнс, значэнне чаго‑н. І дзіўныя пачуцці апанавалі мяне: да болю ў сэрцы захацелася паехаць туды, на поўдзень, дзе ідзе, шырыцца страшная бітва, якую нават цяжка асэнсаваць. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
каласо́к, ‑ска, м.
1. Памянш.-ласк. да колас. Ідзе [Міхал], а ветрык з каласкамі Вядзе прыемную размову І цешыць душу леснікову. Колас.
2. Форма ласкавага звароту. — Ой, сыне Ігнаце, Любімы сынок, Хоць вестачку маці Прышлі, каласок. Хведаровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пару́чнік, ‑а, м.
У дарэвалюцыйнай Расіі, а таксама ў некаторых арміях — афіцэрскае званне, якое ідзе за званнем падпаручніка. // Асоба, якая мае гэтае званне. Толькі адзін прыгажун паручнік Кулакоўскі быў у параднай вайсковай форме, пры зброі. Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)