перавя́зка, ‑і, ДМ ‑зцы; Р мн. ‑зак; ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. перавязваць — перавязаць.
2. Тое, чым перавязана рана, хворае месца; павязка. Я прысеў на ўзбочыне. Абмацаў перавязку: яна зусім ссунулася з раны. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
карчакава́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Разм. З вялікай колькасцю карчоў, карчакоў; карчысты. Каляіністай і карчакаватай дарогай .. ехалі дзве сялянскія фурманкі. Чорны.
2. Абл. Каржакаваты (пра чалавека, яго постаць). Па вуліцы бегае стараста Адам, тоўсты карчакаваты мужык. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
змары́цца, змаруся, зморышся, зморыцца; зак.
Адчуць знямогу, стомленасць; знясіліцца, стаміцца. Відаць, ішоў .. [дзядок] .. здалёку, бо змарыўся і цяжка дыхаў, шукаючы вачамі вольнага месца. Якімовіч. Галоўнае пры касьбе — не спяшацца, не высільвацца, каб не змарыцца да пары. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адпла́каць, ‑плачу, ‑плачаш, ‑плача; зак.
1. Скончыць, перастаць плакаць.
2. Праплакаць пэўны час.
3. што. Выказаць, плачучы, свой душэўны боль. Язэпка ўжо адплакаў, колькі мог, сваю разлуку з домам. Якімовіч. Адплачце, гусі, Сум над балатамі. Кляшторны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
запа́слівы, ‑ая, ‑ае.
Які любіць і ўмее запасацца, ствараць запас. Бочку з вадою, відаць, трымалі тут запаслівыя гаспадары для паліўкі град. Якімовіч. Запаслівы, як і любы шафёр, Цімашэнка дастаў з багажнай скрынкі кавалак ружовага сала. «Беларусь».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
згале́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Разм.
1. Агаліцца, апусцець. Лес згалеў.
2. перан. Крайне збяднець. Казалі, быццам і сам .. [Дракула] быў некалі невялікім панам. Потым згалеў, прадаў свой фальварак і пайшоў у цівуны да пана Ясінскага. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скры́пачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.
Разм. Памянш.-ласк. да скрыпка. Падрос музыка, зрабіў сабе скрыпачку ды пайшоў у свет. Якімовіч.
скрыпа́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.
Жан. да скрыпач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ціка́ва,
1. Прысл. да цікавы.
2. безас. у знач. вык. Пра наяўнасць увагі, цікавасці, інтарэсу да чаго‑н. Цікава наведаць вёску, дзе нарадзіўся і вырас. Бядуля. — Цікава, цікава, што там твае лічыльнікі паказваюць? — настаражыўся Міхальчук. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чацвяры́к, ‑верыка, м.
1. Старая мера аб’ёму сыпкіх цел; адна восьмая частка чвэрці. Чацвярык ячменю.
2. Чатыры кані ў адной запрэжцы. Самае меншае — чацвярык стаеннікаў запрагалі ў ягоную [панскую] карэту. Дубоўка. Едзе дарогаю пан на чацверыку. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
маўчо́к, ‑чка, м.
1. Маўчанне. А дубровы ні слова, Ні паўслова — маўчок. Бялевіч.
2. у знач. вык. Разм. Ні слова, ні гуку (не гаварыць). — Ты, Міхась, толькі — маўчок пра Валю, — сказаў Тарас, прыклаўшы палец да губ. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)