пешахо́дны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да пешахода. Пешаходны паток. // Па якім можна хадзіць толькі пяшком. Пешаходны мосцік. □ З вёскі цераз узгорак, праз поле і хмызняк, вілася пешаходная сцежка. Чорны. // Які ажыццяўляецца пяшком. Пешаходная прагулка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разда́тачны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да раздачы; прызначаны для раздачы. Раздатачны пункт. Раздатачны матэрыял. Раздатачны коўш.
2. у знач. наз. разда́тачная, ‑ай, ж. Памяшканне, дзе праводзіцца раздача чаго‑н. Адпускаць абеды цераз раздатачную.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ру́ля, ‑і, ж.
Тое, што і дула. Кругленькая дзірачка рулі вінтоўкі глядзела .. [Захару] ў грудзі. Пестрак. Цераз плячо ў Лёнькі руляю ўніз вісела старая бацькава стрэльба. Гамолка. — Назад, маладзіца! — прамовіў вартавы, гайдануўшы руляй перад яе тварам. Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
снара́дны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да снарада. Снарадная гільза. □ [Тарас] перабег па хісткіх мастках цераз снарадную варонку, залітую веснавою вадой. Савіцкі. // Які служыць для захоўвання снарадаў. Снарадная скрынка. Снарадны склад. // Прызначаны для вырабу снарадаў. Снарадная сталь.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пераме́сці сов., в разн. знач. перемести́;
п. падло́гу — перемести́ пол;
п. ўсе пако́і — перемести́ все ко́мнаты;
п. сме́цце це́раз паро́г — перемести́ му́сор че́рез поро́г
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пераплю́нуць сов., прям., перен., разг. переплю́нуть;
п. це́раз плячо́ — переплю́нуть че́рез плечо́;
ён ~нуў усі́х у гэ́тай спра́ве — он переплю́нул всех в э́том де́ле
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
му́скул, ‑а, м.
Тое, што і мышца. Яворскі ўнутрана здрыгануўся, але ніводзін мускул на твары не выдаў яго хвалявання. Колас. Дзесяткі рук па камандзе напружылі мускулы, — зруб узняўся і, пагойдваючыся, паплыў цераз двор на новы падмурак. Брыль.
[Лац. musculus — мышца.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мыт 1, ‑у, М мыце, м.
Гіст. Падатак, пошліна за правоз тавараў цераз граніцу ці па тэрыторыі дзяржавы.
мыт 2, ‑у, М мыце, м.
Інфекцыйная хвароба ў коней, якая суправаджаецца запаленнем слізістай абалонкі насаглоткі і падсківічных залоз.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падпераза́ць, ‑перажу, ‑пяражаш, ‑пяража; зак., каго-што.
Сцягнуць, зацягнуць па таліі поясам, папругай і пад.; надзець на каго‑н. пояс, папругу і пад. Прыйшлося [шынель] падперазаць папругаю. Грахоўскі. Дзямід Сыч падперазаў патранташ, перакінуў цераз плячо р[э]мень сеткі. Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэнтге́н, ‑а і ‑у, м.
1. ‑у. Нябачныя прамяні, якія з’яўляюцца кароткімі электрамагнітнымі хвалямі, здольнымі пранікнуць цераз непразрыстыя прадметы. // Прасвечванне гэтымі прамянямі. Рэнтген паказаў працэс у лёгкіх. Шамякін.
2. ‑а. Апарат для прасвечвання рэнтгенаўскімі прамянямі. Устаноўка рэнтгена.
[Ад уласн. імя.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)