ма́лец, мальца, м.

Разм. Падлетак, юнак; хлопец. Увесь іх выпуск — сто сорак мальцаў і дзяўчат — усе большыя за Міхася. Брыль. Выедзе пан Дастаеўскі да Варшавы, або ў госці да суседзяў, або на ловы ў пушчу, — палячка толькі таго і чакае. Гукне мальца да сябе і просіць, каб ён іграў. Гарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыгляну́цца, ‑глянуся, ‑глянешся, ‑глянецца; зак.

Разм. Выклікаць чыю‑н. увагу, сімпатыю; спадабацца. Прыглянулася Алія старому баю. Даніленка. А калі парою, Здарыцца часіна, Прыглянуцца нашы Хлопец ці дзяўчына, — Рады мы заўсёды З вамі нарадніцца. Русак. Вось гэтыя месцы і прыглянуліся працавітым мірным бабрам — вакол цішыня і спакой, шмат вады і корму. Самусенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уляпі́цца, улепіцца; зак.

Разм.

1. Прыляпіцца, прыліпнуць. Фарба ўляпілася так, што не ададраць.

2. Учэпіста ўзяцца за што‑н., ухапіцца, учапіцца. Уляпіцца за поручні. □ — Пхайце ззаду! — крыкнуў фурман.. і сам уляпіўся за аглоблю. Колас. Ганна памкнулася спыніць [Костуся], але хлопец нічога не хацеў чуць і ўжо моцна ўляпіўся рукамі за клямку. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Каўбо́й ’каўбой’ (ТСБМ, БРС). Рус. ковбо́й, укр. ковбо́й ’тс’. Паводле Шанскага, 2, 180, запазычанне новага часу з англ. мовы. Упершыню адзначаецца ў слоўніку замежных моў у 1933 г. Можна меркаваць, што слова запазычана дзесьці на пачатку XX ст. Англ. cowboy (літаральна ’пастух’) складаецца з англ. слоў cow ’карова’ і boy ’хлопчык, хлопец’. Ад запазычанага каўбо́й у рус. мове ўтворана (упершыню адзначаецца ў крыніцах у 1933 г.) ковбо́йка, якое ўзнікла на базе словаспалучэння ковбойская рубаха і аформлена суфіксам ‑ка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́йка неадабр. ’пра малога непаслухмянага хлопца’, ’недаразвіты хлопец, дурань’ (брасл., міёр., Праблемы фінал., 92). Непакупны (там жа) выводзіць з лат. риіка ’хлопчык’; гл. таксама Непакупны, Мовознавство, 1969, 3, 24; Лаўчутэ, Балтизмы, 71, дзе звяртаецца увага на запазычанне латышскага слова з эст. poeg (Фрэнкель, 661). Здзіўляе фармальнае і семантычнае падабенства да балг. пу́йка ’індычка’ і ’дурны чалавек’, ’зварот да прыяцеля’, серб.-харв. пгцка ’тс’, апошнія выводзяцца з рум. pulu (< лац. pullus ’маладзей’, мяркуемая праформа *pullius), гл. БЕР, 5, 846.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

заду́мацца сов.

1. (начать думать над чем-л.) заду́маться; (впасть в раздумье — ещё) призаду́маться;

2. (погрузиться в мечты) замечта́ться;

3. (начать колебаться) заду́маться;

хло́пец ~маўся: ісці́ ці не — па́рень заду́мался: идти́ или не идти́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

неспако́йны

1. беспоко́йный, неспоко́йный;

н. хара́ктар — беспоко́йный (неспоко́йный) хара́ктер;

2. (такой, который не может угомониться) неспоко́йный, неугомо́нный;

н. хло́пец — неспоко́йный (неугомо́нный) па́рень;

3. (исполненный тревоги) трево́жный, беспоко́йный;

4. (о погоде и т.п.) неспоко́йный, ве́треный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спра́ўны

1. испра́вный;

~ная машы́на — испра́вная маши́на;

2. испра́вный, стара́тельный;

с. гаспада́р — испра́вный (стара́тельный) хозя́ин;

3. ло́вкий, расторо́пный;

с. хло́пец — ло́вкий (расторо́пный) па́рень;

4. ви́дный собо́й; представи́тельный;

цэ́лым і ~ным — в це́лости и сохра́нности

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дакара́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

Папракаць, выказваючы нездавальненне кім‑, чым‑н. Дакараць свой лёс. □ [Міхась] зноў і зноў дакараў у думках сястру, а заадно і Толю, што яны згадзіліся пусціцца ў такую далёкую і небяспечную дарогу. Якімовіч. Хлопец моцна дакараў сябе за тое, што не сказаў тады Ніне ніводнага разумнага слова. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

баламу́тны, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Неспакойны, здатны на розныя штукі. Андрэйчыкаў Хведар, трактарыст і надта баламутны хлопец, выпрасіў у Васіля казыркастую флоцкую фуражку — даўні падарунак яму ад марака, стрыечнага брата. М. Стральцоў.

2. Падманлівы, спакуслівы. [Ала] страляла ў кожнага баламутным зіркам і тут жа.. нявінна апускала павекі. Карпаў.

3. Галаваломны, цяжкі. Баламутная работа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)