тра́ўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.
Памянш.-ласк. да трава; невысокая трава. У бабкі Евы, ой, няўпраўка: Замочыць дождж яе мурог, А ён зялёненькі, падсох — Ну, як кудзеля тая траўка. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
усма́гнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
1. Дайсці да знямогі ад смагі. Усмаг араты за дзень у полі.
2. Перасохнуць ад недахопу вільгаці. Усмагла зямля, патрэскалася.
3. Разм. іран. Вельмі захацець выпіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чо́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
1. Аднакр. да чокаць 1 (у 1 знач.).
2. Разм. Застрэліць, забіць каго‑н. Саханчук дзелавіта загнаў патрон, прыцэліўся. — Мне хаця б аднаго гада чокнуць. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
крана́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., каго-што.
1. Датыкацца, дакранацца да каго-, чаго-н.; чапаць.
К. рукой.
Нельга к. ядавітыя расліны.
2. Парушаць чый-н. спакой, турбаваць; закранаць каго-, што-н. у гутарцы, прамове.
Яна не хацела кранаць маці.
Аграном кранаў пытанні ўрадлівасці глебы.
3. перан. Хваляваць, расчульваць.
Маё сэрца кранаюць родныя краявіды.
4. Прыводзіць у рух.
Паравоз кранае вагоны.
|| зак. крану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
разахво́чаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад разахвоціць.
2. у знач. прым. У якога з’явілася моцная ахвота рабіць што‑н. Прахожыя з пашанай расступіліся, а разахвочаныя хлопцы позіркамі пыталіся ў публікі — «Ну, што яшчэ. Толькі паддавай нам!..» Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
завя́знуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. завя́з, ‑ла; зак.
Засесці, загрузнуць у чым‑н. топкім, сыпкім, цесным. Завязнуць у снезе. Машына завязла ў балоце. □ Зняможаны кот трапіў у дзірку між плота і завяз. Пальчэўскі. Ці ногі ў пяску завязлі, ці стома ісці не дае?.. В. Макарэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пра́вільна,
1. Прысл. да правільны.
2. у знач. вык. Разм. Так і патрэбна (як пацверджанне чаго‑н.). [Дзядзька:] — Ідзі, садзіся вось сюды. Ну, правільна. Брыль. [Парамонаў:] — Усё гэта слушна, правільна, што вы кажаце. Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перапу́дзіць, ‑пуджу, ‑пудзіш, ‑пудзіць; зак., каго.
Разм. Перапужаць. Сабака ашалеў. Распырскваючы сліну, З усіх сабачых ног да статка падляцеў І ну ірваць скаціну, Авечак перапудзіў і наўцёк У белы свет падаўся. Корбан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зве́ргнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., каго-што.
Сілай пазбавіць улады; скінуць. Звергнуць цара. Звергнуць манархію. □ Мы ўзнімаем паўстанне са зброяй у руках, каб звергнуць царскі ўрад і заваяваць свабоду ўсяму народу. Ленін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спы́рснуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., каго-што.
Пырскаючы на каго‑, што‑н., намачыць; апырскаць. [Сцёпка] папярхнуўся вадой, якую трымаў у роце, рыхтуючыся спырснуць марлю, і кінуўся да мяне: — Здароў, братка, здароў, студэнт. Радкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)