Сярэ́бранік ’дуброўка, Potentilla anserina L.’ (ТСБМ, Касп., Дэмб. 1, Кіс.). Да серабро (гл.), ад прыметніка сярэ́браны (ТСБМ, Ласт.), ст.-бел. серебрѧнъ (Альтбаўэр), серебрыны (1405 г., Карскі 2-3, 229) з-за бліскучай афарбоўкі, параўн. срэбнік, гл. Сюды ж і сэрэбря́нік ’падтыннік, Chelidonum majus L.’ (Бейл.), параўн. іншую назву чортава серабро (Кіс.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тако́ўскі (тако́вский, тако́вський) ’падобны’, ’гэтакі’ (Нас.), ’які заслугоўвае ўвагі, пахвалы або неадабрэння — асаблівы’ (ТСБМ), ’такі’ (Ласт., Сцяшк., Кал., Скарбы), такі́вськый ’найбольш зручны ў дадзены момант’ (Сл. Брэс.), ст.-бел. таковськиі ’такі’ (XVI ст., Карскі 2-3, 54). Наватвор на базе *takovъ (Карскі, там жа; ESSJ SG, 2, 643), гл. таковы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Татуі́раваць ’рабіць татуіроўку’ (ТСБМ), татуява́ць ’тс’ (Некр. і Байк.), татуава́ць ’тс’ (Ласт.). Запазычана праз рус. татуи́ровать або польск. tatuować ’тс’ з франц. tatouer ’тс’, якое праз англ. tattoo ’тс’ запазычана з палінезійскіх моў, дзе таіц. tatau, tatu ’пракол, знак, зроблены на скуры’ (Фасмер, 4, 28; ЕСУМ, 5, 528; Голуб-Ліер, 481).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ту́ба ‘музычны інструмент’, ‘цюбік’ (ТСБМ), ‘рупар’ (Ласт.). Запазычана праз нямецкую мову з італ. tuba ‘музычны інструмент’, якое з лац. tuba ‘труба’, вядомае яшчэ з часоў Старажытнага Рыма, пры дапамозе слова падавалася каманда да наступу або адступлення войска. Магчыма, з’яўляецца роднасным лац. tībia ‘жалейка’, ‘галёначная косць’ (ЕСУМ, 5, 666; Арол, 4, 112).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тулумба́с ‘старажытны ударны інструмент’ (ТСБМ), таламба́с ‘літаўра’ (Ласт.). У якасці зыходнага лічыцца тур. tulumbaz ‘бубнач, барабаншчык’ (Фасмер, 4, 118; ЕСУМ, 5, 673); хутчэй за ўсё, праз укр. тулумба́с, таламба́с ‘тс’, польск. tułumbas, tołombas, tołumbas ‘турэцкі вайсковы барабан’, параўн. таксама серб.- харв. таламба́с ‘літаўра, барабан’, якое лічыцца балканскім турцызмам (Скок, 3, 437).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тэрмометр ‘прыбор для вымярэння тэмпературы’ (ТСБМ), тэрмо́мэтр ‘тс’ (Ласт.), тэрмо́мэтар ‘тс’ (Некр. і Байк.). Запазычанне з франц. thermometer ‘тс’, штучнага ўтварэння пачатку XVII ст. на аснове грэч. τέρμη ‘цяпло’ і μέτρον ‘мера’ (ЕСУМ, 5, 555; Арол, 4, 63); апошняя форма запазычана праз ням. Thermometer ‘тс’ або дапасавана да народнага вымаўлення.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плаку́н-трава́ ’від чальчаку (відаць, вербалісты). Lythrum salicaria L.’ (ТС; Ласт.). Да пла́каць і трава́ (гл.), параўн. іншую назву — слёзнік. Паводле Кісялеўскага (Аб некат. асабл., 30), назва звязана з павер’ямі: ад яго плачуць ведзьмы і чэрці (Ласт., 799); ён плача, калі ў чалавека журба (ТС) і інш. Тэрмін узнік пад уплывам украінскай і рускай моў, дзе ён больш распаўсюджаны, параўн. укр. плаку́н ’тс’, рус. плаку́н‑трава́ — гэтак названа шмат раслін: белы гарлачык, святаяннік, скабіёза, драсён звычайны, баркун белы, касач сібірскі, скрыпень вузкалісты і чатырохгранны, аер, ядрушка, валяр’ян, большасць з іх — вільгацелюбівыя, што датычыць святаянніка (Hypericum L.), то паводле павер’я, яго крывава-чырвоны сок прымушае плакаць нячыстую сілу (Фасмер, 3, 272–273); сюды ж і балг. плаку́н ’чальчак’ (запазычана з рус.?, гл. БЕР, 5, 299).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стрэ́лка1 ‘невялікая страла’, ‘указальнік (у тым ліку ў гадзінніку)’ (ТСБМ, Ласт., Байк. і Некр.; Стан.), ‘вага ў студні з жураўлём’ (мазыр., ДАБМ, камент., 809), ‘пяро цыбулі, якое дае насенне’ (бых., Янк.; маладз., Гіл.; Барад., Сл. ПЗБ, ТС, Ян., Шатал.), ‘адростак пяра пасля лінькі птушак’ (бярэз., Сл. ПЗБ; мін., Шатал.), ‘тыльны надкапытны сустаў у жывёл, косць гэтага сустава’ (Сл. ПЗБ), ‘прамежак у капытах жывёлы’ (Сл. ПЗБ), ‘ніз капыта ў каня’ (ТС), ‘лядзяш’ (хойн., Шатал.; калінк., Сл. ПЗБ; Мат. Гом.; хойн., Шатал.), стрылкы́ ‘насенне сланечніка’ (Сл. Брэс.). Памяншальнае ад страла1 (гл.), намінацыі на аснове знешняга падабенства.

Стрэ́лка2 ‘страказа’ (ТСБМ, Ласт., Байк. і Некр., Касп., Нік. Очерки; рас., Шатал.; в.-дзв., смарг., паст., даўг., Сл. ПЗБ; ЛА, 1, Стан.), стрэ́лашніца ‘тс’ (Жд. 1). Да папярэдняга слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сухо́тнік ’сушаніца, Gnaphalium L.’ (Ласт., Кіс., Сцяшк., Сл. Брэс.), ’кмен, Helichrysum L.’ (Расл. св., Сл. ПЗБ), сухо́тнік лесавы ’крынічнік лекавы, Veronica officinalis L.’ (Ласт., Кіс.), сухо́тнік ’старасцень якава, Senecio jakobaea L.’ (Кіс.), ’агаткі, Antennaria dioica L.’ (паўн.-зах., ЛА, 1), сухо́тнык ’старасцень’ (Сл. Брэс.), сухо́тнік ’цыкорыя звычайная, Cichorium inthybus L.’ (Бейл.), сахо́тнік ’старасцень вясенні, Senecio vernalis W. et K.’ (Кіс.). Параўн. укр. сухі́тник ’расліна для лячэння ад сухотаў’, ’сушаніца, крынічнік і інш. расліны’, польск. suchotnik ’кмен’. Вытворныя ад сухота, сухоты (гл.) у розных значэннях, якія наклаліся адно на адно, параўн. амонім сухо́тнік ’хворы на сухоты’ (Некр. і Байк., Бяльк., Сл. ПЗБ), у сувязі з чым спробы размежаваць назвы раслін лекавых і нялекавых (параўн. ЕСУМ, 5, 488) не пераконваюць. Параўн. сухоткі, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сірата́ ‘дзіця або падлетак, які застаўся без аднаго або без абодвух бацькоў’ (ТСБМ, Ласт., Некр. і Байк., Бяльк., Стан.), сірота́ ‘тс’ (ТС), сіраці́ць ‘рабіць сіратою’ (Нас., Касп., Стан.), сіраці́на ‘сірата’ (Байк. і Некр., Касп., Ласт., Нас.), ст.-бел. сирота ‘тс’. Укр., рус. сирота́, польск. sierota, в.-луж., н.-луж. syrota, чэш. sirota, серб.-харв. сиро́та, славен. sirọ̑ta, балг. си́рота, макед. сирота ‘тс’. Прасл. *sirota ‘сірата’ дэрыват ад прым. *sirъ з суф. ‑ota, першапачаткова nomen abstractum. Гл. Шустар-Шэўц, 1401–1402; БЕР, 6, 700. Кантытуанты прасл. *sirъ (гл. сіры) роднасныя літ. šeirỹs ‘удавец’, šeirẽ ‘удава’, авест. saē ‘сіратлівы, асірацелы’; гл. Траўтман, 301; Эндзелін, Слав.-балт. эт., 196; Праабражэнскі, 2, 289; Фасмер, 3, 627; Махэк₂, 544. Борысь (546) выводзіць *sirъ ад і.-е. *kei‑ з суф. ‑ro.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)