пато́ля, ‑і, ж.

1. Спачувальныя адносіны да слабейшых; спагада. Злосць.. вяла проста туды, дзе можна было прыткнуцца да другога, надзейнага чалавека, знайсці нейкую апору, нейкую патолю. Мележ.

2. Патуранне, патаканне. [Бацька:] — Ты будзеш яшчэ даваць яму [сыну] патолю!.. Баранавых.

3. Задаволенасць, супакоенасць. Чакала [Галя] ўвесь канец лета, усю восень, і от ужо сярэдзіна зімы, але ні час, нішто не неслі ёй патолі. Сабаленка. Не прынесла, аднак, патолі паэту і тое, «што прайшло, мінула». Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перадрукава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., што.

1. Перавыдаць друкарскім спосабам, надрукаваць, змясціць паўторна ў другім друкаваным органе. — Заметку надрукуюць, потым яе перадрукуюць іншыя газеты. Шахавец. Вядома, што брашуру [У. І. Леніна] перадрукавалі Віцебская і Мінскам групы. «Помнікі».

2. Перапісаць начыста на пішучай машынцы або друкарскім спосабам. — Якую ж табе даведку? (Несцяровіч выцягнуў з кішэні карандаш) — Лепш бы чарнілам. — Нічога, пасля машыністка перадрукуе. Дзе ж ты бачыў, каб такую даведку даваць ад рукі пісаную. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пстрык, ужываецца гукапераймальна для абазначэння рэзкага кароткага гуку (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр.), ’шчаўчок па носе або па вуху’, ’папрок’ (Нас.), пстры́каць, пстры́кнуцьдаваць пстрычку (пстрычкі)’; ’шчоўкаць, ляскаць (пальцамі)’, ’хутка і лёгка рухацца, пырхаць’, ’раптоўна ўспыхваць, пыхкаць, сыпаць іскрамі (пра агонь)’ (ТСБМ, Нас., ТС), ’скакаць’ (астрав., Сл. ПЗБ), пстры́кнуць ’рэзка штурхнуць нагой’; ’ускочыць’; ’сфатаграфаваць’ (Жд. 2, 3). Гукаперайманне, параўн. аналагічнае польск. pstryk ’пстрык’, pstrykać ’шчоўкаць’, ’фатаграфаваць’. Польскі дзеяслоў фіксуецца з 1776 г., утвораны ад prztyk, prztykać (Банькоўскі, 2, 959).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тахці́ць1 ’гаціць, пракладваць дарогу праз балоцістае месца’ (ТСБМ), ’валіць, піхаць, усоўваць’ (Сержп. Прымхі), ’даваць не надавацца, пхаць як у прорву’ (слонім., Жыв. сл.), тахце́ць ’тс’: тахці як у прорву (Сержп. Прык.). Утворана ад гукапераймальнай асновы па тыпу тарахаць, тарахцець (гл. тарах). Да тахаць, гл.

Тахці́ць2 ’шчасціць, шанцуе’: тахціць кожная справа яму (Ласт.). Відаць, да папярэдняга слова ў пераносным ужыванні, параўн. бо што ні рабіць, та ўсе на паноў тахціць (Сержп.), г. зн. ’валіцца, ідзе на карысць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кармі́ць, кармлю́, ко́рміш, ко́рміць; ко́рмлены; незак., каго (што).

1. чым і без дап. Даваць ежу, корм.

К. дзіця.

Пара к. карову.

2. Выкормліваць дзіця сваім малаком.

К. немаўля.

3. перан. Забяспечваць неабходным для пражыцця, утрымліваць.

К. сірот.

Карміць абяцанкамі — абяцаць зрабіць што-н., але не выканаць.

|| зак. накармі́ць, -кармлю́, -ко́рміш, -ко́рміць; -ко́рмлены (да 1 і 2 знач.), пакармі́ць, -кармлю́, -ко́рміш, -ко́рміць; -ко́рмлены (да 1 і 2 знач.), пракармі́ць, -кармлю́, -ко́рміш, -ко́рміць; -ко́рмлены (да 3 знач.); наз. прако́рм, -у, м. (да 3 знач.) і пракармле́нне, -я, н. (да 3 знач.).

|| наз. кармле́нне, -я, н. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ганя́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; незак.

1. каго-што. Прымушаць каго-што-н. рухацца, перамяшчацца.

Г. кароў.

Г. хутка машыну.

2. каго. Даваць часта даручэнні (разм.).

Г. хлапчука па пошту.

3. што. Перакідваць, перакочваць з месца на месца.

Г. мяч.

4. перан., каго па чым. Правяраць веды па розных пытаннях вучэбнай праграмы (разм.).

Г. па матэматыцы.

5. без дап. (са словамі «ў поле», «на пасьбу»). Быць пастухом.

Цэлае лета ганяў у поле.

6. безас., каго. Быць дзе-н. (разм.).

І дзе цябе ганяе?

Сабак ганяць (разм., неадабр.) — гультаяваць.

Толькі ваўкоў ганяць; хоць ваўкоў ганяй (разм.) — пра вялікае пустое або халоднае памяшканне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уро́к, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Вучэбная работа, зададзеная вучню.

Вывучыць у.

Не зрабіў урокаў.

Складаны ў.

На заўтра ў мяне многа ўрокаў.

2. Вучэбная гадзіна, прысвечаная асобнаму прадмету.

У. роднай мовы.

Званок на ў., з урока.

Зарабляць урокамі (даючы прыватныя ўрокі).

3. Работа, якая павінна быць выканана да пэўнага тэрміну (уст.).

Выканаць дзённы ў.

4. перан. Нешта павучальнае, з чаго можна зрабіць вывад на будучае.

Урокі гісторыі.

Атрымаць добры ў.

Гэта табе будзе ў. надалей.

Браць урокі чаго ў каго — вучыцца ў каго-н. прыватным чынам, не ў школе.

Браць урокі музыкі.

Даваць урокі — выкладаць асобным вучням, не ў школе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ра́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; незак.

1. што, з інф. і без дап. Даваць якую‑н. раду (у 1 знач.); прапанаваць паступіць пэўным чынам; раіць. — Адтуль, адтуль заходзь — там самая рыба ходзіць — радзіць дзед. Лынькоў. Маякоўскі па-сяброўску радзіў не збываць адразу верша з рук: напісаў — замкні яго ў шуфлядзе, як адлежыцца, — судзі, здавай у друк. Таўлай. — А я табе раджу, Пракопавіч, усё ж такі пачытаць крыху агранамічнай літаратуры. Пестрак.

2. каго-што. Прапанаваць каго‑, што‑н. у якасці каго‑, чаго‑н. Народная медыцына радзіць палын як сродак ад .. болю пасля ўкусаў крапівы. Дубоўка.

3. Меркаваць, раіцца паміж сабой. Каля платоў сядалі мужыкі. Да ночы там шушукаліся, радзілі. Чэрня.

•••

Раду радзіць — радзіцца, раіцца.

радзі́ць, раджу́, ро́дзіш, родзіць; зак. і незак.

1. каго-што. Тое, што і нарадзіць (нараджаць). Там яе [Марыну] маці радзіла ў хаціне вясковай. Куляшоў. Чаруе рэчачка хлапчынку І родзіць мыслі ў галаве. Колас.

2. незак. Даваць ураджай, быць урадлівай (пра глебу, зямлю). У наваколлі тутэйшых трох вёсак зямля была вельмі няроўная. Дзе вышэй — радзіла добра, дзе ніжэй к балоту — усё ўшчэнт вымакала. Чорны. Спустошаная за гэтыя [ваенныя] гады глеба не хацела радзіць. Шахавец. / у безас. ужыв. — Эх, каб у нас усюды так радзіла, як родзіць у Плоскім!.. Ракітны. // Расці; даваць плады (пра расліны). Поле неблагое, на ім родзяць добрыя ільны. Сабаленка. На бугрыне радзілі чарніцы і падасінавікі, лісіцы ўсцілалі мох. Пташнікаў. — Тут сад вымак, і што ні рабі, то малады не вырасце, а калі і вырасце, то радзіць не будзе. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

подава́ть несов. падава́ць; (давать) дава́ць;

подава́ть весть падава́ць ве́стку;

подава́ть го́лос падава́ць го́лас;

подава́ть мысль падава́ць ду́мку;

подава́ть в отста́вку падава́ць у адста́ўку;

подава́ть по́вод к чему́-л. дава́ць падста́ву для чаго́е́будзь, станаві́цца прычы́най чаго́;

подава́ть приме́р падава́ць пры́клад;

подава́ть ру́ку падава́ць руку́;

подава́ть сове́т дава́ць пара́ду;

подава́ть телегра́мму дава́ць тэлегра́му;

подава́ть кома́нду воен. падава́ць кама́нду;

подава́ть пальто́ падава́ць паліто́;

подава́ть на стол падава́ць на стол;

по́езд подаю́т на пе́рвую платфо́рму цягні́к падаю́ць на пе́ршую платфо́рму;

подава́ть мяч спорт. падава́ць мяч;

подава́ть ло́шадь наза́д падава́ць каня́ наза́д;

а́втор подаёт свои́х геро́ев правди́во и я́рко а́ўтар падае́ сваі́х геро́яў праўдзі́ва і я́рка;

подава́ть заявле́ние, апелля́цию падава́ць зая́ву, апеля́цыю;

ры́бу подаю́т под бе́лым со́усом ры́бу падаю́ць пад бе́лым со́усам;

подава́ть наде́жды падава́ць надзе́і;

не подава́ть при́знаков жи́зни не падава́ць прыкме́т жыцця́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адсве́чваць, ‑ае; незак.

1. Адбіваючы святло, свяціцца, даваць водсвет. Конь прыціх, супакоіўся, ледзь адсвечвала нерухомая падкова. Лынькоў. // Адліваць колерам чаго‑н. або якім‑н. колерам. Золатам адсвечвала пажоўклае лісце вішняку. «Маладосць».

2. Адбівацца на чым‑н. Выгібы хваль, разварушаных лодкай, пабліскваюць, адсвечваюць на пясчаным дне. Брыль. [Міхалковіч:] Унь, бачыш, бляск. Гэта, мусіць, сонца ад шыб адсвечвае. Чорны. // перан. Адбівацца (у вачах, на твары — пра душэўны стан). Але ў [Рыгоравай] ухмылцы адсвечвала сур’ёзная ўвага да Ганны. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)