кадзь, ‑і, Т ‑ддзю, ж.

Вялікая драўляная пасудзіна з клёпак, сцягнутых абручамі, для захоўвання розных сельскагаспадарчых прадуктаў. Калі трохі вочы прывыклі да змроку, сталі відаць — кадзь з капустаю, кадушачка з агуркамі. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

знаменава́ць, ‑мяную, ‑мянуеш, ‑мянуе; незак., што.

Кніжн. Азначаць што‑н., сведчыць аб чым‑н. Вялікая Кастрычніцкая рэвалюцыя знаменавала сабою пачатак новай эры, новага спосабу жыцця на адной шостай частцы зямнога шара. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

супрацьдзе́янне, ‑я, н.

Дзеянне, якое перашкаджае другому дзеянню, накіравана супраць яго. Вялікая колькасць паланізмаў у старабеларускай мове заўважана была яшчэ культурнымі дзеячамі таго часу і выклікала з іх боку пэўнае супрацьдзеянне. Жураўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чан, ‑а, м.

Вялікая драўляная ці металічная пасудзіна, якая формай нагадвае бак, бочку. Направа, за плотам, узвышалася чырвоная цагляная будыніна без [акон] і дзвярэй. Ля яе ляжалі пад сонцам вялізныя драўляныя чаны. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пахно́ ’смурод’, ’кал’ (Яруш., Нас., Нас. Сб.). Да пах (гл.). Суфікс ‑н‑ó, як у govьno ’кал’. Параўн. укр. пахно ’пах’, у якім суфікс ‑н‑о мае іншае, павелічальнае значэнне — параўн. укр. прозвішча Махно́ ’вялізны чалавек’, а таксама драг. ступно́вялікая ступа’, пічно́вялікая печ’, качно́ ’вялізная качка’, чоборно́ ’вялізны бот’ (вусн. паведамл. Ф. Клімчук).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Слюпата́вялікая слота’ (люб., Нар. словатв.). Кантамінацыя слота (гл.) і хлюпаць (гл.); параўн. таксама хлю́па ‘слота, непагадзь’ (Бяльк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сырабо́йня ’гумно’ (пух., Жд. 1), ’вялікая асець, гумно ў маёнтку’ (Касп., Шат.), ’вялікая будыніна ў двары, дзе стаіць малатарня’ (Варл.), ’стадола без асеці’ (Пятк. 1). Параўн. польск. syrobojnia ’месца ў адрыне для малацьбы’. Ад сыры (гл.) і біць, у значэнні ’малаціць’ (Варш. Сл.), г. зн. малаціць непадсушанае збожжа, параўн. сырамало́т, гл. Польскае слова, хутчэй за ўсё, запазычана з беларускай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́труціць, ‑тручу, ‑труціш, ‑труціць; зак., каго-што.

Вынішчыць каго‑, што‑н. хімічным спосабам, атрутай; вымарыць. Вытруціць мышэй. // перан. Поўнасцю знішчыць, выкараніць. Вялікая крыўда магла вытруціць з душы ўсё, пакінуць толькі сумныя ўспаміны. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

не́вад, ‑а, М ‑дзе, м.

Вялікая рыбалоўная сетка. Стары рыбак выбірае зялёны капронавы невад. Раз-поразу ён кідае ў лодку .. рыбіны. Лужанін. Плывуць маракі, каб іскрыліся хвалі, каб ціхі прыбой калыхаў невады. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пражэ́ктарны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пражэктара. Палахліва мільганула з боку чыгуначнага моста некалькі пражэктарных прам[янёў]. Лынькоў. // Прызначаны для пражэктара. Пражэктарная лямпа. □ З правага боку ўзносілася ў неба вялікая пражэктарная мачта. Васіленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)