ма́чаха, ‑і, ДМ ‑часе і ма́чыха, ‑і, ДМ ‑чысе, ж.

Жонка бацькі ў адносінах да дзяцей ад папярэдняга шлюбу; няродная маці. Іна бліснула на мачаху злоснымі вачамі, але тая не заўважыла гэтага позірку, бо ўся яе ўвага была аддадзена Анатолю. Ваданосаў. Маці ў нас даўно ўжо няма, .. [бацька] гадаваў нас адзін, не пажадаўшы пасля яе смерці прывесці ў хату мачыху. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Астрако́ліна ’кол у плоце’ (Сцяшк.). З *астракол (’востры’ + ’кол’, параўн. рус. острокол, укр. острокіл, польск. ostrokół) + іна, як дравіна, жалезіна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мяліна ’неглыбокае месца на рацэ або возеры’ (Інстр. I). Да мель (гл.). Аб суфіксе -іна гл. Сцяцко, Афікс. наз., 156.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Про́кляць ’праклён’ (Шат.), ’пракляцце, погань’ (ТС), прокля́ціна ’дрэнь, погань’ (ТС). Дэрываты ад пракляць з суф. ‑ь і іна. Гл. клясці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вятлі́на (Байк. і Некр.). Укр. vetłýna ’Salix vitellina L.’ (Макавецкі, Sł. botan.); ’Salix viminalis L.’ (там жа), рус. дыял. ветли́на ’Salix L.’ Ад ветла з суф. іна. Гл. ветла (там і літ-pa). Адносна суфікса іна гл. ГБМ, 1, 115; Крывіцкі, З нар. сл.; Слаўскі, SP, 120–123. Усходнеславянскае ўтварэнне; рус. ветлина ’бульбоўнік і інш.’ або другаснае, або адлюстроўвае першасную дыфузнасць значэння.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вілю́жына ’звіліна’ (КТС, БРС), утворана пры дапамозе апелятыўнага суф. іна ад вілюга1 (гл.). Сюды ж вілю́жны ’звілісты’, вілюжыны, вілюжыць КТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лучаі́на ’лагчына’ (лунін., Шатал.). Узнікла ў выніку кантамінацыі лексем лука і лагчаіна (гл.). Аб суфіксе іна гл. Сцяцко (Афікс. наз., 155–156).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лямі́на ’бераст’ (лях., Сл. ПЗБ), брасл. лямовы ’ільмовы’ (там жа). Да ільма́ (гл.). Суфікс іна са значэннем адзінкавасці (Бел. гр.₂, 1, 247).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кары́на ’кавалак, абломак дрэвавай кары’ (ТСБМ), да кара (гл.). Апошняе ўспрымаецца як зборнае, таму пры абазначэнні кары выкарыстоўваецца суфікс іна ў функцыі сінгулятыўнага.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лашчаі́на ’месца, дзе раней цякла рака’, ’рэчышча’ (Сцяшк.), лун. лошчавіна ’старое рэчышча’ (Шатал.). Утворана ад лашчьіна (лажчына) (гл.) і суф. (а)іна на узор ручаіна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)