проноси́тьсяI несов.
1. прано́сіцца; (мчаться) імча́цца; (пролетать) пралята́ць;
2. (распространяться) прано́сіцца; см. пронести́сь.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
◎ Плы́нуць ’працякаць, цячы’, ’плысці’, ’праносіцца (аб слове)’ (Нас.; смарг., Сл. ПЗБ), Да прасл. *plynǫti < *pluti > плыць, плысці (гл.). Магчымы пазнейшы ўплыў польск. płynąć ’праплываць, цячы’, ’бегчы’, ’лунаць’, ’імчацца на хвалях’, ’разносіцца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пажа́р, -у, мн. -ы, -аў, м.
1. Агонь, які ахоплівае і знішчае ўсё, што можа гарэць.
Лясны п.
Не на п. (выраз, які ўжыв. ў знач.: няма куды спяшацца; разм.).
2. перан., чаго. Ужыв. ў некаторых выразах для абазначэння падзей, якія бурна развіваюцца, праяўляюцца (высок.).
П. вайны.
П. рэвалюцыі.
◊
Як на пажар — вельмі хутка (бегчы, імчацца); спяшацца.
|| прым. пажа́рны, -ая, -ае (да 1 знач.).
Пажарная машына.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
жар, -у, м.
1. Гарачае вуголле без полымя.
Падгарнуць жару.
2. Моцна нагрэтае паветра; спёка.
Летні ж.
3. Павышаная тэмпература цела пры хваробе (разм.).
У дзіцяці моцны ж.
◊
Бегчы, як жару ўхапіўшы (разм.) — вельмі хутка імчацца.
Даць (задаць) жару (разм.) — моцна насварыцца, расправіцца з кім-н.; хутка зрабіць што-н.
Чужымі рукамі жар заграбаць (разм., неадабр.) — не працуючы самому, карыстацца тым, што зрабілі іншыя.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
кар’е́р I, -ру м. (бег лошади) карье́р;
імча́цца ~рам — мча́ться карье́ром;
◊ з ме́сца ў к. — с ме́ста в карье́р
кар’е́р II м., горн. карье́р
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
карье́рI (бег лошади) кар’е́р, -ру м., мн. нет;
мча́ться карье́ром імча́цца кар’е́рам;
◊
с ме́ста в карье́р з ме́сца ў кар’е́р.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ляту́н, летуна, м.
Разм.
1. Той, хто лятае. Як і ўсе курыныя, глушэц — лятун далёка не першакласны. В. Вольскі. // Пра таго, хто здольны хутка перамяшчацца, імчацца, скакаць і пад. Гэта не конь, а лятун.
2. перан. Зневаж. Той, хто часта мяняе месца працы з-за асабістай выгады. — Толькі ведай: летуноў я не люблю. І на машыну пакуль што разлічваць табе цяжка. Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
імча́ць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак.
1. каго-што. Хутка везці, несці каго‑, што‑н. Газік імчаў Рыбіна па ціхай лясной дарозе. Пестрак. Як поезд імчаў Сцёпку ўсё далей і далей, яго пачалі забіраць думкі аб горадзе, аб паступленні на рабфак. Колас.
2. Разм. Тое, што і імчацца. З гары ад парку порстка імчала грузавая машына. Скрыган. Па быстрыні човен імчыць, як маторка, толькі паспявай кіраваць вяслом. Гамолка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
го́нкі, ‑ая, ‑ае.
1. Хуткі, імклівы ў руху. Праз.. лазнякі прасвечвала гонкая плынь ракі. Савіцкі. Вясна з шырокіх даляў Прыслала гонкія вятры. Кляўко. // Які мае лёгкі ход; шпаркі. Гонкія чаўны. □ Паляцела дзяўчына Самалётам гонкім Над шчаслівай краінай, Над роднай старонкай. Купала.
2. Высокі, роўны, выносісты. Гонкія маладыя сосны, як на парадзе, адна ў адну, імчацца насустрач цягніку, ледзь-ледзь гойдаюцца ў верхавінні і знікаюць. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
джгаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм.
1. Калоць, раніць джалам (пра насякомых); кусаць (пра змей). Толькі зрэдку чулася, як, ляскаючы зубамі, .. [сабака] лавіў мух, што дакучліва джгалі яго калматае цела. Стаховіч. // Апякаць (пра крапіву, мароз).
2. Хутка ісці, бегчы; імчацца. Джгаць без аглядкі. □ Схапіўшы грошы, .. [Мацвей] на адной назе джгаў у канец сяла.., купляў кварту гарэлкі і цераз тую ж хвіліну ставіў хлопцам на стол. Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)