тэндэ́нцыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

1. Напрамак развіцця культуры, грамадства, эканомікі і пад.

Дэмакратычныя тэндэнцыі.

2. Асноўная думка, ідэя, накіраванасць якога-н. твора, выказвання і пад.

3. Прадузятая аднабаковая думка, якая навязваецца чытачу, гледачу, слухачу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

беззага́нны, ‑ая, ‑ае.

Які не мае заганаў, недахопаў; бездакорны па якасці. Беззаганная прадукцыя. Беззаганны верш. Беззаганная ідэя. Беззаганны характар. // Выдатны, дасканалы. Беззаганная выпраўка. Беззаганныя паводзіны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наспе́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -е́е; зак.

1. Стаць спелым, паспець, напоўніцца чым-н. знутры.

Калоссе наспела.

Нарыў наспеў.

2. перан. Стаць патрэбным, надзённым, непазбежным.

Наспела ідэя аховы прыроды.

3. перан. Надысці, настаць.

Раптам наспелі неадкладныя справы.

|| незак. наспява́ць, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

афо́рміцца, -млюся, -мішся, -міцца; зак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Прыняць закончаную, неабходную форму.

Ідэя яшчэ не аформілася.

2. Паступіць, запісацца куды-н. з захаваннем неабходных фармальнасцей.

А. на працу.

|| незак. афармля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

|| наз. афармле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Па́фас ’уздым, запал, натхненне, энтузіязм’, ’асноўная ідэя’ (ТСБМ). З рус. па́фос ’тс’, якое з с.- ці новагрэч. πάθος ’страсць’ (Фасмер, 3, 220).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

за́мысел, ‑слу, м.

1. Задуманы план дзеянняў; намер, задума. Творчыя замыслы. □ Пад цёмнаю навіссю панурых лясоў таяцца грозныя замыслы паўстаўшага сялянства. Колас.

2. Галоўная думка, ідэя мастацкага твора. Замысел паэмы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нарадзі́цца, -раджу́ся, -ро́дзішся, -ро́дзіцца; зак.

1. З’явіцца на свет (пра чалавека, жывёл).

Нарадзіўся сын.

Н. ў вёсцы.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. З’явіцца; узнікнуць, пачацца.

Нарадзілася ідэя.

Нарадзіцца ў сарочцы — быць удачлівым, шчаслівым ва ўсім.

|| незак. нараджа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; наз. нараджэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

касмапаліты́зм, -у, м.

1. Ідэя сусветнага грамадзянства, якая ставіць агульначалавечыя інтарэсы і каштоўнасці вышэй за інтарэсы асобнай нацыі або ўвогуле адмаўляе паняцце нацыянальных традыцый і нацыянальнай культуры.

2. Ідэалогія, светапогляд, згодна з якім усе народы належаць да адной супольнасці, заснаванай на агульнай маралі.

|| прым. касмапаліты́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хіме́ра, -ы, мн. -ы, -ме́р, ж.

1. У старажытнагрэчаскай міфалогіі — пачвара з ільвінай галавой, казліным тулавам і хвастом дракона, а таксама скульптура гэтай пачвары ў сярэдневяковым мастацтве.

2. Неажыццявімая, нязбытная і дзіўная мара (кніжн.).

|| прым. хімеры́чны, -ая, -ае (да 2 знач.).

Хімерычная ідэя.

|| наз. хімеры́чнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

крамо́льны, ‑ая, ‑ае.

Уст. Які мае адносіны да крамолы, звязаны з ёй; мяцежны. Крамольная ідэя. Крамольныя справы. □ Усё ў.. газеце было неспадзявана крамольным: і бунтарскі дух, і антыцарскія настроі. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)