Панізо́ўе ’нізіна’ (Сл. ПЗБ, Яшкін), панізо́ўшчына ’тс’ (ТС). Конфікснае ўтварэнне ад ніз (па‑ + оўj‑е — параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 253).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ме́дзіць ’цэліць’ (пух., З нар. сл.). Да ме́ціць 2. Аб азванчэнні ц у інтэрвакальнай пазіцыі гл. Яшкін (там жа, 111).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Брыгва́ ’непраходнае балота’ (Яшкін). Няясна. Хутчэй за ўсё (параўн. значэнне слова) з дрыгва ’тс’, на якое аказала ўплыў нейкая іншая назва.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Некуца́вый ’неядомы (грыб)’ (Мат. Маг.), нікуцавый ’ніякі, дрэнны’ (слаўг., Яшкін, вусн. паведамл.). Відаць, ад куцаць ’доўга перажоўваць што-небудзь’ (Сл. ПЗБ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бэ́рва ’кладка, жэрдачка праз рэчку ці праз канаву’ (Сцяшк. МГ), бе́рва ’кладка з бярвенняў ці тоўстых жардзін на гразкім месцы’ (Яшкін). Ст.-рус. бервь ’плыт’, укр. бе́рва ’кладка’, чэш. břev перакладзіна, мосцік’, балг. бръв ’перакладзіна; мосцік; брод’ і г. д. Прасл. *bьrvь, *brьvь, *bьrьvь. Бясспрэчна, звязана з бервяно́ (гл.). Параўн. яшчэ барвя́к ’брод’ (гл.). Сюды адносіцца і бе́рба ’кладка’ (Яшкін). Гэта апошняя форма — вынік асіміляцыі (берва > берба).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жывато́к ’крынічнае месца’ (жыт., Яшкін), ’часовае русла ракі’ (палес., Талстой, Геогр.), жывато́чына ’крынічнае месца’, (слаўг., Яшкін). Укр. палес. жывотьок ’дрыгва’, животочина ’крыніца’ (Лысенка, СПГ). Ц.-слав., ст.-рус. животочьный ’жыватворны, цудадзейны’, ст.-рус. животекущий (аб вадзе). Жывая вада мае знач ’цякучая, крынічная вада’, а таксама казачнае ’цудадзейная вада’. Талстой (Геогр., 186) этымалагізуе жываток ад жывы і ток ’цячэнне’; гэта не выклікае пярэчанняў. Гл. яшчэ жывавод.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бычовны́к ’бераг (канавы, сажалкі і інш.)’ (Клім.). Відавочна, палеская форма (з фанетычным развіццём *ě > ы пасля губных) слова бічаўні́к ’бераг, берагавая паласа’ (Яшкін), гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бло́нне ’адкрытае месца, поле’ (Нас.), ’роўная нізіна, заліўны луг’ (Яшкін). Запазычанне з польск. błonie ’луг, паша, выган’. Параўн. бало́на 2 (там і літ-ра).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бярло́г, таксама бярло́га (Шат., Сцяшк. МГ, Яшкін), берало́г (Яшкін). Рус. берло́га, укр. дыял. берлі́г, берло́га, польск. barłóg, чэш. brloh, серб.-харв. бр́љог, славен. brlòg і г. д. Славянскія словы маюць значэнне ’бярлог, логава, хаціна; пячора; саламяны подсціл, смецце і да т. п.’ Лічыцца, што слав. *bьrlogъ, *bьrloga звязаны з серб.-харв. бр́љати ’блытаць, пэцкаць’, бр̀љага ’лужына’, балг. бърло́к ’лужына’ і далей з літ. bur̃las ’гразь, бруд’. Гл. Фасмер, 1, 158–159.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Біча́ўнік, бічо́ўнік луг наўсцяж ракі’ (Яшкін), параўн. бічаўні́к ’бераг, берагавая паласа; паласа адчужэння паабапал дарогі, шашы, шляху’ (Яшкін), бічаві́к ’паласа адчужэння паабапал дарогі’ (Юрч.), бічаві́на, бічава́я ’тс’, параўн. яшчэ біча́й ’бераг лужка, аборка’, біча́йка ’вузкая незасеяная палоска каля палявой дарогі’ (Юрч.). Усё да абеча́йка (гл.) і яе форм (гл. пад біча́йка, там і літ-pa). Такія значэнні, як ’луг наўсцяж ракі’, — яўна другасныя (праз ’паласа…паабапал…’). Параўн. яшчэ бычовны́к.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)