кра́йні, -яя, -яе.

1. Які знаходзіцца на краі чаго-н., найбольш аддалены.

Крайняя хата ў вёсцы.

Крайняя Поўнач.

2. Вельмі моцны, надзвычайны, выключны.

Крайняя патрэба.

Крайнія меры.

3. Найбольш непрымірымы, радыкальны (пра погляды, кірункі, палітычныя групоўкі і пад.).

К. лібералізм.

Крайнія погляды.

4. Які нельга адкладваць на потым, апошні (пераважна пра час).

К. тэрмін.

◊

У крайнім выпадку — калі не будзе іншага выйсця.

Па крайняй меры — ва ўсякім выпадку, не менш чым.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прыпіва́ць ’перад тым, як выпіць чарку, жадаць здароўя суседу, які будзе піць наступным’ (астрав., Сл. ПЗБ). Укр. припива́ти ’пры частаванні чаркай крыху адпіваць з яе’, польск. przypijać ’чокацца з кім-небудзь’, чэш. připitek ’тост’. Незак. тр. да прыпі́ць < піць (гл.); магчыма, семантычнае запазычанне з польскай мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

предстоя́щий

1. прич. які́ (што) ма́е быць, які́ (што) паві́нен быць, які́ (што) бу́дзе; які́ (што) ма́е адбы́цца; які́ (што) чака́е (чака́ецца); які́ (што) прадба́чыцца;

предстоя́щие вы́боры вы́бары, які́я (што) ма́юць (паві́нны) быць, які́я (што) бу́дуць, які́я (што) паві́нны адбы́цца;

предстоя́щие ему́ неприя́тности непрые́мнасці, які́я (што) яго́ чака́юць;

предстоя́щее путеше́ствие падаро́жжа, яко́е (што) прадба́чыцца (чака́ецца);

2. прил. (будущий) бу́дучы; (последующий) насту́пны;

предстоя́щая встре́ча уполномо́ченных бу́дучая сустрэ́ча ўпаўнава́жаных;

предстоя́щий сезо́н насту́пны сезо́н;

в предстоя́щем году́ у насту́пным го́дзе.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

грашаві́ты, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які мае многа грошай або прыносіць вялікі даход. [У гарадку] жывуць.. грашавітыя людзі: баяры, княжацкія ваякі-дружыннікі, багатыры-гандляры. Багдановіч. Пасля гімназіі .. [Адам] будзе мець грашавітую службу, хутар жа будзе яго моцнай падмогай у жыцці. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прылётны, ‑ая, ‑ае.

Які прылятае адкуль‑н., не мясцовы; пералётны (пра птушак). Будзе свята вераб’ям І прылётным снегірам. Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

за́ўтрашні, ‑яя, ‑яе.

Які мае адносіны да дня, наступнага за сягонняшнім; які будзе або адбудзецца заўтра. Заўтрашні дзень. Заўтрашняе чысло. Падрыхтавацца да заўтрашніх заняткаў. // перан. Які мае адносіны да недалёкага будучага. Заўтрашнія выпускнікі школы. / у знач. наз. за́ўтрашняе, ‑яга, н. — Заўтра заўтрашняе і будзе, Сашка, — сказаў прымірэнча Максім. Машара.

•••

Заглянуць у заўтрашні дзень гл. заглянуць.

Заўтрашні дзень гл. дзень.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазаўчара́шні, ‑яя, ‑яе.

Які быў пазаўчора. [Мікола] ніколі не спяшаўся [на работу], відаць, таму, што ведаў: сённяшні дзень будзе якраз такі, якім быў учарашні і пазаўчарашні... Гаўрылкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

піло́цкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пілота. Пятрусь вылез з пілоцкай кабіны крыху збянтэжаны — ён не чакаў, што яго будзе сустракаць усё сяло. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тэлеаўтаматы́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да тэлеаўтаматыкі, звязаны з тэлеаўтаматыкай. Хутка ў сталіцы нашай Радзімы будзе ўстаноўлена адзіная сістэма тэлеаўтаматычнага рэгулявання вулічнага руху. Жычка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сурага́т, ‑у, М ‑гаце, м.

Замяняльнік натуральнага прадмета, прадукту, які мае толькі некаторыя яго ўласцівасці. Сурагат слановай косці. Сурагат цукру — сахарын. // перан. Тое, што замяняе сабою што‑н. Мастацкая літаратура толькі тады будзе дзейснай і сапраўднай зброяй у руках партыі, калі яна будзе сапраўды мастацкай, а не сурагатам мастацтва. Чорны.

[Ад лац. surrogatus — пастаўлены замест іншага.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)