паэты́чнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць паэтычнага. Паэтычнасць малюнкаў. Паэтычнасць натуры. □ Якраз дзякуючы сваёй паэтычнасці і Зажылі .. [купальскія песні] да нашых дзён. Ліс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

це́шчын, ‑а.

Які належыць цешчы. Лепш зайсці з боку рэчкі. Там якраз насупраць цешчынай хаты кладка ёсць. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ро́ўна.

1. у знач. вык. Пра адсутнасць няроўнасцей, упадзін, узгоркаў.

Р., як на стале.

Зімой у полі р. і бела.

2. ро́ўна з, прыназ. з Т. На адной лініі (вышыні, глыбіні і пад.) з кім-, чым-н., на адным узроўні з кім-, чым-н.

Нагрузіць мяхоў на калёсы роўна з канём.

3. часц. Дакладна, якраз.

Р. поўдзень.

Р. праз паўгадзіны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

са́ма, часц.

1. Ужыв. ў спалучэнні з якаснымі прыслоўямі для абазначэння найвышэйшай ступені.

С. менш прапушчана ўрокаў у першым паўгоддзі.

2. У спалучэнні з дзеясловамі выражае самы пачатак чаго-н., якога-н. дзеяння.

С. што пачыналі касьбу.

3. У канструкцыях са знач.: у самую пару, у самы раз, у гэты час, якраз цяпер.

С. раслі грыбы.

С. пайсці за горад на прагулку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ро́хтачка ’адзнака’: у Тамарінага мальца дайжа рохтачкі ўсе твае (Юрч. СНЛ). Узыходзіць да ры́хт, ры́хты ’такі ж, падобны’, ры́хтык, ры́хцікякраз, дакладна’ < польск. rychtyk, rychtyg < ням. richtig ’правільны’, ’сапраўдны’, ’адпаведны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ту́т-то нареч., разг. вось тут, якра́з тут;

не ту́т-то бы́ло дзе там, але́ не то́е.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кро́пка, -і, ДМ -пцы, мн. -і, -пак, ж.

1. След ад дакранання, уколу чым-н. вострым (кончыкам алоўка, іголкі і пад.); маленькая круглая плямка.

Тканіна ў кропкі.

2. Знак прыпынку (.), які аддзяляе сказы, а таксама ўжыв. пры скарочаным напісанні слоў, напрыклад: і пад., і інш.

К. з коскай (;).

Дзве кропкі, або двукроп’е (:).

Тры кропкі, або шматкроп’е (...).

3. Месца, пункт у сістэме, сетцы якіх-н. пунктаў, дзе размешчана што-н.

Гандлёвая к. (магазін, кіёск і пад.). Асвятляльная к.

4. у знач. вык. Досыць, канец (разм.).

Ідзі — і к..

Агнявая кропка — кулямёт, мінамёт, дот і пад., размешчаныя на агнявой пазіцыі.

Біць у адну кропку — накіроўваць свае дзеянні на што-н. адно.

Кропка ў кропку (разм.) — якраз, дакладна.

Папасці ў самую кропку (разм.) — якраз так, як трэба.

Ставіць кропкі над «і» — удакладняць, высвятляць, не пакідаючы нічога недаказанага.

|| прым. кро́пкавы, -ая, -ае (да 1 знач.; спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кітава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., што.

Замазваць кітам. Кітаваць вокны. □ — Кіт у нас ёсць, — сказаў Іван, — Тата якраз нядаўна кітаваў шыбы. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лабя́к, ‑а, м.

Абл. Адкрытае ўзвышанае месца. Вёска гэтая была якраз перад намі, на лабяку, яна добра нам далася ў знакі. Шарахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аднако́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Аднаколавая, лёгкая тачка. [Васіль:] «А ручкі ў гэтых аднаколках якраз як у плузе...» Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)