сарамаці́цца, -мачу́ся, -ма́цішся, -ма́ціцца; -ма́цімся, -ма́ціце́ся, -ма́цяцца; незак.

1. Адчуваць сорам ад усведамлення непрыстойнасці сваіх паводзін; няславіць, ганьбіць сябе.

С. за зробленае.

2. Бянтэжыцца.

Юнак сарамаціўся.

|| зак. асарамаці́цца, -мачу́ся, -ма́цішся, -ма́ціцца; -ма́цімся, -ма́ціце́ся, -ма́цяцца (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

піянерважа́ты, ‑ага, м.

Кіраўнік піянерскага атрада або дружыны. Юнак быў старшым піянерважатым школы. «Маладосць».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стро́йны, -ая, -ае.

1. Прыгожа і прапарцыянальна складзены, з прыгожай фігурай.

С. юнак.

С. стан.

2. Правільна і роўна размешчаны.

Стройныя рады прысад.

3. 3 правільнымі суадносінамі паміж часткамі; паслядоўны.

Стройнае гучанне аргана.

С. хор галасоў.

|| наз. стро́йнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хлопец, дзяцюк, юнак

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

васемнаццацігадо́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які працягваецца васемнаццаць год. Васемнаццацігадовы перыяд.

2. Узростам у васемнаццаць гадоў. Васемнаццацігадовы юнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

юнко́р, ‑а, м.

Юны карэспандэнт; юнак, які піша і друкуецца ў якім‑н. перыядычным выданні, звычайна маладзёжным.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Младзе́нец ’малады на вяселлі’ (віц., КЭС), ’дзяцюк, не зусім яшчэ дарослы хлопец’ (Нас.). З польск. młodzieniecюнак’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

за́цень, ‑і, ж.

Разм. Тое, што і засень. Вунь юнак і дзяўчына кіруюцца У зялёную зацень алей. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

недаяда́нне, ‑я, н.

Недастатковае харчаванне. Ад недаядання худзеў твар, але гарэлі вочы прамяністым бляскам — юнак ішоў па храму навукі. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

даро́слы, -ая, -ае.

1. Які выйшаў з дзіцячага ўзросту, набыў сталасць.

Д. юнак.

2. у знач. наз. даро́слы, -ага, м., даро́слая, -ай, ж., мн. -ыя, -ых. Чалавек, які дасягнуў поўнай сталасці па гадах, паводзінах, дзеяннях.

Дарослыя вялі гутарку на прызбе.

|| наз. даро́сласць, -і, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)