вы́капень, -пня, м.

1. звычайна мн. (вы́капні, -яў). Мінералы, руда і пад., здабытыя з нетраў зямлі.

Карысныя выкапні.

2. Арганізм, які існаваў у далёкія геалагічныя эпохі і захаваўся ў адкладах зямной кары.

Рэшткі выкапня.

|| прым. выкапнёвы, -ая, -ае.

В. мамант.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

характери́стика в разн. знач. характары́стыка, -кі ж.;

характери́стика эпо́хи характары́стыка эпо́хі;

дать положи́тельную характери́стику даць стано́ўчую характары́стыку;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вене́ды, ‑аў.

Гіст. Славянскія плямёны эпохі першабытнаабшчыннага ладу, якія на рубяжы нашай эры насялялі тэрыторыю ад Эльбы да Дняпра.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стараславя́нскі, ‑ая, ‑ае.

Які звязаны з літаратурна-пісьмовай культурай славян эпохі 9–11 стст. Стараславянская мова. Помнікі стараславянскай пісьменнасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

упа́дачнік, ‑а, м.

1. Выразнік эпохі ўпадку ў якой‑н. галіне грамадскага жыцця.

2. Разм. Той, хто паддаўся ўпадніцкім настроям.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

энеалі́т, ‑у, М ‑ліце, м.

Спец. Пераходны перыяд ад эпохі неаліту да бронзавага веку, калі ўпершыню з’явіліся медныя прылады працы.

[Ад лац. aeneus — медны і грэч. líthos — камень.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

анахрані́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які памылкова адносіцца да пэўнай эпохі, не адпавядае храналогіі.

2. Які з’яўляецца анахранізмам для пэўнага часу; устарэлы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

міжледніко́вы, ‑ая, ‑ае.

У выразе: міжледніковыя вякі (эпохі) — геалагічныя вякі, якія раздзялялі абледзяненні чацвярцічнага перыяду гісторыі зямлі і характарызаваліся значным пацяпленнем.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

экзістэнцыялі́зм, ‑у, м.

Упадніцкая ідэалістычная філасофская плынь эпохі імперыялізму, якая імкнецца даказаць бессэнсоўнасць жыцця, бясплённасць грамадскай дзейнасці, няслушнасць маралі і пад.

[Лац. exsistentia — існаванне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хара́ктар, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Сукупнасць усіх устойлівых псіхічных уласцівасцей чалавека, яго асабістых рыс, якія праяўляюцца ў паводзінах і дзейнасці.

Слабы х.

Мяккі х.

2. Настойлівасць у дасягненні чаго-н.

Чалавек з характарам.

3. Уласцівасць, адметная рыса чаго-н.

Х. эпохі.

Дзелавы х.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)