Сво́рына ‘адна з перакладзін, якімі змацоўваюцца часткі ткацкага станка’ (стол., Нар. лекс.). Параўн. укр. сво́рінь ‘стрыжань, на якім замацаваны падножкі ў ткацкім станку’, рус. шво́рень ‘болт; шпень, стрыжань’, польск. swornik ‘тс’ і інш. Гл. шворан.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

заклёпка, ‑і, ДМ ‑пцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. заклёпваць — закляпаць.

2. Р мн. ‑пак. Металічны шпень з шырокай галоўкай на адным канцы, прызначаны для змацавання металічных частак чаго‑н. На зашмальцаваных тронках нажа ярка вызначалася жоўтыя заклёпкі накшталт рыбіных вачэй. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вось¹, -і, мн. -і, -ей, ж.

1. Шпень ці тонкі вал, на якім трымаюцца колы, часткі машын або механізмаў.

Пярэдняя в.

2. Уяўная прамая лінія, якая праходзіць цераз геаметрычную фігуру або якое-н. цела і валодае толькі ёй характэрнымі ўласцівасцямі (спец.).

В. сіметрыі.

В. вярчэння.

Зямная в.

3. перан. Стрыжань якіх-н. падзей.

В. палітычнага жыцця.

|| прым. во́севы, -ая, -ае і асявы́, -а́я, -о́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гвозд, гвазда, М ‑дзе, м.

Разм. Металічны або драўляны завостраны шпень для забівання ў што‑н., змацавання чаго‑н. з чым‑н. Павесіць шапку на гвозд. □ Над тапчаном сагнуліся Сцёпка і Раман — гоняць гвазды, цягаюць дратву. Чорны. Ёмкая перакладзіна, прыбітая гваздамі ўпоперак дзвярэй, вартуе.. хатку над балотцам. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Спеньшпень, кароткі выступ, завостраная кароткая палачка і інш.’ (ТС), укр. дыял. спінь ‘востры канец верацяна’. Апошняе, паводле Трубачова (Ремесл. терм., 100; Труды, 1, 778), роднаснае н.-луж. špeńc ‘стрэмка, асцюк, калючка, жала, страла, расток’ < *spěnьcь, *spьnьcь < прасл. дыял. *spьnь, spinь што звязала з лац. spīna ‘іголка, шып’, spīnus ‘цёран’. Можа паходзіць таксама з рум. spin ‘калючка, іголка’ (ЕСУМ, 5, 374). Гл. аднак шпень ‘штыр, стрыжань’, ‘вастрыё ў верацяне’, шпе́ніць ‘шчыльна састаўляць’, якія несумненна да польск. śpień ‘злучэнне, запанка’, параўн. шпо́нка ‘драўляны шып, якім замацоўваюцца дошкі (Ян.), што, хутчэй за ўсё, звязана з ням. Spahn ‘трэска’. Няясна, магчыма, вынік налажэння семантыкі розных па паходжанні слоў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вінт 1, а́, М ‑нце́, м.

1. Шпень са спіральнай нарэзкай; шруба.

2. Частка рухавіка парахода, самалёта і пад. у выглядзе лопасцей, замацаваных на вале. Грабны вінт. Вінт самалёта.

3. у знач. прысл. вінто́м. Спіраллю. З-пад кармы вінтом вырывалася пеністая вада. Асіпенка.

вінт 2, ‑а, М ‑нце, м.

Карцёжная гульня.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зонд, ‑а, М ‑дзе, м.

1. Медыцынскі інструмент у выглядзе палачкі, трубкі і інш., які ўводзіцца ў глыбіню каналаў і поласць цела з дыягнастычнай ці лячэбнай мэтай. Хірургічны зонд.

2. Металічны шпень, бур для даследавання падглебы. Глебавы зонд.

3. Невялікі паветраны шар з самапішучым прыборам для вывучэння верхніх слаёў атмасферы.

[Фр. sonde.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

За́тка ’корак’ (Сл. паўн.-зах.). Польск. дыял. zatka ’прылада ў ярме’, чэш., славац. zátka, серб.-харв. за̑тка, балг. за́тка ’корак’. Параўн. і за́тыкшпень’ блізкага ўтварэння, а таксама за́ткала (гл.). Прасл. zatъka — бязафіксны наз. ад дзеясловаў za‑tъk‑nǫ‑ti, za‑tyk‑a‑ti (гл. тыкаць). БЕР, 1, 613.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

верацяно́, ‑а; мн. верацёны, ‑цён; н.

1. Прылада для ручнога прадзення ў выглядзе круглай драўлянай палачкі з завостранымі канцамі, патоўшчанай унізе. Гаворыць старая кабета павольна — скрыпучым голасам, слініць нітку, круціць сухімі пальцамі верацяно. Чорны. // Асноўная частка прадзільных машын, прызначаная для навівання нітак. Прадзільнае верацяно.

2. Шпень, які з’яўляецца воссю вярчэння частак якіх‑н. механізмаў; вал.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

насе́чка, ‑і, ДМ ‑чцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. насячы, насекчы.

2. Зарубкі, шурпатасці, нарэзкі на паверхні чаго‑н. Напільнік — гэта стальны шпень са спецыяльнай насечкай.

3. Узор, выразаны на металічнай (або іншай) паверхні ці вылажаны іншым металам (або іншым матэрыялам). Шабля з сярэбранай насечкай. □ І гатова для вуздэчкі Серабрыстая насечка. Шушкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)