муа́равы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да муару. Муаравы шоўк.

2. Зроблены з муару. Муаравая стужка. □ На Лёдзі была новая, з залацістым зіхценнем муаравая сукенка. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

штукава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны; незак., што.

1. Забіваючы, закладаючы, закрываць наглуха.

Ш. прабоіны.

2. Цыраваць, сшываць нябачным швом (спец.).

Ш. шоўк.

3. перан. і без дап. Выдумляць, майстраваць, вынаходзіць.

Што ты тут узяўся ш.?

|| зак. заштукава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны (да 1 і 2 знач.).

|| наз. штуко́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж. і штукава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лігату́ра, -ы, ж. (спец.).

1. Прымесь медзі ці волава да золата, серабра для надання ім большай цвёрдасці.

2. Дапаможны сплаў, які дабаўляецца ў метал у плавільнай печы.

3. Нітка, якой перавязваюць крывяносныя сасуды пры аперацыі.

4. Знак, які састаўлены з элементаў двух (ці больш) пісьмовых знакаў, напр., Æ.

|| прым. лігату́рны, -ая, -ае.

Лігатурнае золата.

Л. шоўк.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Са́ржа ’тканіна для падкладкі з дыяганальным перапляценнем нітак’ (ТСБМ). Праз рус. са́ржа ’тс’ (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 79) з франц. sarge або італ. sargia ад лац. sēricaшоўк’, гл. Міклашыч, 288; Праабражэнскі, 2, 253; Фасмер, 3, 562.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Віскоза ’клейкае цэлюлознае рэчыва, з якога вырабляецца штучны шоўк’ (БРС, КТС). Паходзіць, паводле Крукоўскага, Уплыў, 83, з рус. вискоза, якое запазычана з зах.-еўр. моў і суадносіцца з познелац. viscosus ’ліпкі’ < лац. viscum ’клей’ (Шанскі, 1, В, 105).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плац1 ’прысядзібны ўчастак’ (стаўб., Прышч.), ст.-бел. плацъ ’зямельны ўчастак у горадзе’ (з XVII ст.). Відаць, непасрэднае запазычанне з ням. Platz ’плошча’, гл. пляц.

Плац2шоўк’ (Тураўшч. 1, 66). З польск. płócienko ’тс’, утворанае, як плат.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

баваўня́нка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.

Тканіна з бавоўны. Гандляры спрытна маталі на медны аршын вішнёвыя і белыя сукны. Свістаў, па-змяінаму павіваючыся ў паветры, шоўк. Паўзла шарсцянка, і весела бегала баваўнянка. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лігату́рны (к лігату́ра III) лигату́рный;

л. шоўк — лигату́рный шёлк

лігату́рны II (к лігату́ра II) лигату́рный;

л. знак — лигату́рный знак

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сырэ́ц, ‑рцу, м.

1. Не да канца выраблены або не ачышчаны прадукт. Спірт-сырэц. Шоўк-сырэц.

2. Тое, што і сыравіна. [Кравец:] — Ён [сын] інжынер там, дзе жалеза з сырцу выплаўляюць. Горы там, піша, страх. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раздо́льна, прысл.

1. Прысл. да раздольны.

2. безас. у знач. вык. Пра наяўнасць шырокай прасторы, раздолля. За акном было раздольна і хораша. Арабей. Шоўк травы сытым статкам калгасным прымят. Пастуху тут раздольна і весела. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)