шо́рганне, ‑я, н.
Дзеянне паводле дзеясл. шоргаць (у 1–3 знач.), а таксама гукі гэтага дзеяння. [Ляснік] пайшоў па слядах і неўзабаве пачуў шорганне касы. Шчарбатаў. [Марыля] таксама прыслухоўваецца да шоргання рубанка і раз за разам паглядае на мужа. Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шмы́гать несов., разг.
1. шмы́гаць;
шмы́гать в дверь шмы́гаць у дзве́ры;
2. (шаркать) шо́ргаць, ша́ркаць;
3. (носом) шмо́ргаць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ша́ргаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Тое, што і шоргаць. Хвіліну стаяў [Васіль], уткнуўшы кассё ў балота, няўпэўнена, гарачымі, дрыготкімі рукамі шаргаў па касе мянташкай. Мележ. [Дзяўчына] хуценька шаргае сандалямі па ржышчы і здаецца Шаманскаму зусім маленькай, быццам не ідзе, а коціцца па зямлі. Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мятла́, ‑ы; мн. мётлы, ‑аў, ж.
Пучок звязаных галінак без лісцяў, звычайна насаджаных на палку, які служыць для падмятання. Дворнік адвярнуўся і пачаў заўзята шоргаць мятлою па тратуары. Якімовіч.
•••
Гнаць мятлою гл. гнаць.
Пад мятлу — начыста, без астатку.
Сядзець як мыш пад мятлою гл. сядзець.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ *Пачу́гаць, кам. почу́гаты ’памазаць’ (Жыв. нар. сл.).^Да па‑ (< прасл. po‑) і чу́гаць, генетычна роднаснага да ўкр. човгати(ся) ’шоргаць’, ’плесціся, цягнуцца’, польск. czołgać się ’паўзці’, каш. ćałgac sąy славен. солкае ’тс’, прасл. čblgati (sę) ’паўзці, рухацца, як плазуны’, да якога роднаснымі з’яўляюцца: літ. klägoti ’ісці цяжка апранутым’, англасакс. hylc ’паварот’, с.-ірл. celg ’хітрасць’, ’здрада’ < і.-е. *kelg‑ ’віцца’, ’паварот’ (SP, 2, 219; Трубачоў, Эт. сл., 4, 141).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
чы́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак.
Абл. Шоргаць, соўгаць па чым‑н., пакідаючы след. Паглыблены ў гэтыя нечаканыя думкі, стараючыся адмахнуцца ад іх, Максім не адразу зразумеў, чаму гэта Маня спынілася пасярод вуліцы, пачала чырыць чаравікам па зямлі. Кудравец. Стары ішоў насустрач і задуменна чырыў перад сабою кійком, нібы падмятаючы асфальт. Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пашо́ргаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чым.
Разм. Шоргаць некаторы час. [Пячнік] выняў адну цагліну, другую і пашоргаў у дымаходзе тоўстым дротам. Даніленка. Міша моцна стукнуў клямкай сенечных дзвярэй, спехам пашоргаў нагамі аб падлогу. Якімовіч. // Разм. Пайсці шоргаючы. — Пабудзі! .. — амаль загадаў Казюк, і Кастан, завесіўшы акно, пашоргаў у другую камору. Броўка. «Ляжы!» — строга адказала бабуля і пашоргала да акна. Кірэенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
се́яцца, сеецца; незак.
1. Ісці, падаць (пра дробны снег, дождж). Асенні дождж, нібы праз рэшата, сеяўся па гразкай вуліцы. Лынькоў. Бралася на зіму. Сеяўся мокры снег. Новікаў. // Рассявацца, ападаць (пра змрок). Паміж дрэў ужо сеяўся і астойваўся вячэрні змрок. Паслядовіч.
2. Разм. Сыпацца (пра што‑н. сыпкае, дробнае). Зерне сеецца і сеецца з мяшка. □ Ціха сеецца пясок. І не трэба ўжо шоргаць у адтуліне трэскай. Ваданосаў.
3. Разм. Засявацца стыхійна. Высякалі бярэзнік і ніцую лазу, што сеяліся і раслі тут на балоце разам з травой рабінкай. Пташнікаў. [Мак] цвіце вельмі прыгожымі кветкамі, каб прывабіць сяго-таго, а то і сам сеецца. Сачанка.
4. Зал. да сеяць (у 1, 2, 4 і 5 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)