шабуршэ́ць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; незак.
Разм. Шамацець, шастаць. За дзвярыма хлюпаў дождж, вольны вецер шабуршэў саламянымі стрэхамі. Лынькоў. [Міхась] ішоў па ржэўніку, і ржэўнік шабуршэў пад нагамі. Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шалпата́цца, ‑пачуся, ‑почашся, ‑почацца; незак.
Разм. Шамацець, шавяліцца. Як пачнецца ўрок і аціхне гамана ў класе, вераб’і смялець пачынаюць: варушацца і шалпочуцца, не сціхаючы, у паперы. Лецка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Сімаце́ць ‘мітусіцца’: нешта сімаціць у кустах (чэрв., Гіл.). Гукапераймальнае, да шамаце́ць (гл.)?
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
шуршэ́ць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; незак.
Разм. Шастаць, шамацець, шоргаць. І толькі халодны пясок шуршэў пад нагамі.. [Лабановіча і Садовіча] няўцямнаю мнагазначнай гутаркай. Колас. Размякчаны адлігаю снег хліпка шуршэў пад палазамі. Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Нашу́хацца ’многа надзець на сябе’ (ТС). Да шукацца ’шамацець’, ад гукапераймальнага шух ’шась’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
шамаце́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. шамацець, а таксама гукі гэтага дзеяння. Пачулася шамаценне шоўку. Асіпенка. Ледзь паспелі хлопцы расправіцца з нязваным госцем, як за дзвярыма пачулася зноў шамаценне... Кавалёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шамрэ́ць, ‑ыць; незак.
Разм. Шамацець, шапацець, шумець. Сарваны ветрам ліст кляновы На пад[а]конніку шамрыць. Лойка. Прыедзе [бацька] ў водпуск, дык тая адзежа на ім .. ажно шамрыць. А чысты сам, а харошы. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Нашаморыцца ’нахмарыцца’ (Сл. ПЗБ). Няясна; магчыма, ад гукапераймальнага шамору параўн. шаморхацца ’шамацець’, звязанага з шамрэць ’мігцець, няясна бачыцца’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
шалясце́ць, ‑ляшчу, ‑лясціш, ‑лясціць; незак.
Шапацець, шамацець. Салома звонка шалясціць і павявае задуменнасць вялікай далечыні. Чорны. Калыхаліся, шумелі Вольныя бярозы, Шапацелі, шалясцелі Трыснягі ды лозы. Купала. // чым. Утвараць шамаценне, шастанне, шорах. Пад вокнамі хаты ціхутка шалясцелі лістамі адцвіўшыя грушы і яблыні. Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Нашу́шкацца, нашуштацца ’многа надзець на сябе’ (ТС, жытк., Жыв. сл.). Да шу́шкацца ’апрануць на сябе шмат’ і ’поркацца, шамацець, шаптацца’, параўн. нашу́шкацца ’нагаварыцца шэптам’ (Нас.), а таксама рус. нашу́шкаться, начу́чкаться ’многа на сябе адзець’ (дан., СРНГ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)