чырво́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае афарбоўку аднаго з асноўных колераў спектра, што ідзе перад аранжавым; колеру крыві. Шырокі чырвоны сцяг калыхаўся над закутым у браню паравозам. Лынькоў. На стале — чырвоныя памідоры, пакрытыя матавай пялёнкай вільгаці. Шахавец. // Пачырванелы ад прыліву крыві да скуры. Твар у салдата быў даўно няголены, барада была злямцавана, вочы чырвоныя з бессані. Чорны. У хворай жанчыны былі чырвоныя заплаканыя вочы. Шамякін. // у знач. наз. чырво́нае, ‑ага, н. Пра што‑н. колеру крыві. Чырвоным завешаны вуліцы, Вокны, балконы і плот. Чарот.

2. Звязаны з рэвалюцыйнай дзейнасцю, рэвалюцыйны; звязаны з савецкай дзяржавай, сацыялістычным ладам. Помніць вёска і першага «агіцірніка» Міцяя, што прыязджаў з чырвонага Піцера ад самога таварыша Леніна. Сачанка. — Байцом буду я чырвоным, — Пяты кажа гэтак, — Сцерагчы граніцы-межы Краіны Саветаў. Купала. / у знач. наз. чырво́ны, ‑ага, м. Заставалася яшчэ кіламетраў з шэсць, каб выйсці на Гудароў лог. За гэтым логам стаіць вёска Высокая Рудня, занятая чырвонымі. Колас.

3. Нар.-паэт. Новы, прыгожы, цудоўны. Чырвоная вясна павяла рашучы наступ. Белая зіма здае свае пазіцыі. Крапіва.

4. Нар.-паэт. Яркі, ясны, светлы. Чырвоная раніца хлынула ў хату яскравым сонцам. Гартны. Ішоў чырвоны ранак Па свеце, за акном. Куляшоў.

5. Уст. Пачэсны, парадны. У светлай зале За чырвоны стол.. Селі з намі поруч Сяляне з польскіх і румынскіх сёл. Аўрамчык.

6. Як састаўная частка некаторых батанічных і заалагічных назваў. Чырвоны перац.

•••

Таварыства Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца (Чырвоны Крыж) гл. таварыства.

Чырвонае віно — віно, прыгатаванае з цёмных сартоў вінаграду.

Чырвонае дрэва гл. дрэва.

Чырвоная Армія гл. армія.

Чырвоная гвардыя гл. гвардыя.

Чырвоная дошка гл. дошка.

Чырвоная ікра гл. ікра.

Чырвоная кніга — кніга Міжнароднага саюза аховы прыроды і прыродных рэсурсаў, якая змяшчае ў сабе кароткія звесткі аб распаўсюджанні, колькасці, біялогіі і мерах аховы рэдкіх відаў жывёлы і раслін усяго свету. Чырвоная кніга СССР.

Чырвоная медзь — чыстая медзь (без прымесі іншых металаў).

Чырвоная рыба — рыба сямейства асятровых (бялуга, асетр, сяўруга і пад.).

Чырвоная субота — тое, што і камуністычны суботнік (гл. суботнік).

Чырвоны абоз гл. абоз.

Чырвоны гальштук — тое, што і піянерскі гальштук (гл. гальштук).

Чырвоны жалязняк гл. жалязняк ​1.

Чырвоны куток гл. куток.

Чырвоны лес гл. лес.

Чырвоны напал — такая ступень нагрэву, пры якой металы пачынаюць свяціцца чырвоным святлом.

Чырвоны радок — першы радок абзаца.

Чырвоны флот гл. флот.

Праходзіць чырвонай ніткай (ніццю) гл. праходзіць.

Пусціць чырвонага пеўня гл. пусціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гва́рдия гва́рдыя, -дыі ж.;

Кра́сная гва́рдия Чырво́ная гва́рдыя;

гва́рдии капита́н гва́рдыі капі́тан;

ста́рая гва́рдия стара́я гва́рдыя.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гва́рдыя, -і, ж.

1. Адборныя, лепшыя войскі.

2. перан. Выпрабаваная частка якога-н. калектыву, сацыяльнай групы і пад.

Рабочая г.

Белая гвардыя — агульная назва контррэвалюцыйных войск у час Грамадзянскай вайны ў Расіі ў 1918—1920 гг.

Чырвоная гвардыя — баявыя атрады рабочых, якія з’явіліся для барацьбы з контррэвалюцыяй і дзейнічалі ў 1917—1918 гг.

|| прым. гвардзе́йскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жы́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Абл. Чырвоная істужка. [Стафан] паспеў яшчэ да вячэры прыбрацца.. і нават новую чырвоную жычку прыладзіў да каўняра сарочкі. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зашурша́ць і зашуршэ́ць, ‑шыць; зак.

Пачаць шуршаць, шуршэць. // Прашуршаць, прашуршэць. З размаху лодка зашуршала па пяску пакатага берага і спынілася. Пальчэўскі. Зашуршэла чырвоная заслона, адчыніліся сярэднія дзверы. Чарот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чырво́ны, -ая, -ае.

1. Які мае афарбоўку аднаго з асноўных колераў спектра, што ідзе перад аранжавым; колеру крыві.

Чырвоныя памідоры.

Ч. аловак.

2. Пачырванелы ад прыліву крыві да скуры.

Ч. твар.

3. Звязаны з рэвалюцыйнай дзейнасцю, з савецкім ладам, з Чырвонай Арміяй.

Ч. камандзір.

Чырвоныя (наз.) уступалі ў горад.

4. Як састаўная частка некаторых батанічных і заалагічных назваў.

Ч. перац.

Чырвонае віно — віно, прыгатаванае з цёмных гатункаў вінаграду.

Чырвоная кніга — кніга Міжнароднага саюза аховы прыроды і прыродных рэсурсаў, якая змяшчае ў сабе кароткія звесткі аб распаўсюджанні, колькасці, біялогіі і мерах аховы рэдкіх відаў жывёл і раслін усяго свету.

Чырвоная рыба — рыба сямейства асятровых.

Чырвоны лес — хваёвы лес.

Чырвоны напал — такая ступень нагрэву, пры якой металы пачынаюць свяціцца чырвоным святлом.

Чырвоны радок — першы радок абзаца.

|| наз. чы́рвань, -і, ж. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Румя́нец ’ружовы ці ярка-чырвоны колер твару’, ’ружовая ці ярка-чырвоная афарбоўка неба пры ўзыходзе сонца’ (ТСБМ). Да румяны (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паштэ́т, ‑у, М ‑тэце, м.

Страва з мясных, рыбных або іншых прадуктаў, працёртых да пастападобнага стану. Пячоначны паштэт. □ На стале была чырвоная ікра, заліўная курыца, паштэт, адмыслова ўпрыгожаная смажаная рыба. Арабей.

[Ням. Pastete.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гу́ста-чырво́ны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. гу́ста-чырво́ны гу́ста-чырво́ная гу́ста-чырво́нае гу́ста-чырво́ныя
Р. гу́ста-чырво́нага гу́ста-чырво́най
гу́ста-чырво́нае
гу́ста-чырво́нага гу́ста-чырво́ных
Д. гу́ста-чырво́наму гу́ста-чырво́най гу́ста-чырво́наму гу́ста-чырво́ным
В. гу́ста-чырво́ны (неадуш.)
гу́ста-чырво́нага (адуш.)
гу́ста-чырво́ную гу́ста-чырво́нае гу́ста-чырво́ныя (неадуш.)
гу́ста-чырво́ных (адуш.)
Т. гу́ста-чырво́ным гу́ста-чырво́най
гу́ста-чырво́наю
гу́ста-чырво́ным гу́ста-чырво́нымі
М. гу́ста-чырво́ным гу́ста-чырво́най гу́ста-чырво́ным гу́ста-чырво́ных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ды́мна-чырво́ны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ды́мна-чырво́ны ды́мна-чырво́ная ды́мна-чырво́нае ды́мна-чырво́ныя
Р. ды́мна-чырво́нага ды́мна-чырво́най
ды́мна-чырво́нае
ды́мна-чырво́нага ды́мна-чырво́ных
Д. ды́мна-чырво́наму ды́мна-чырво́най ды́мна-чырво́наму ды́мна-чырво́ным
В. ды́мна-чырво́ны (неадуш.)
ды́мна-чырво́нага (адуш.)
ды́мна-чырво́ную ды́мна-чырво́нае ды́мна-чырво́ныя (неадуш.)
ды́мна-чырво́ных (адуш.)
Т. ды́мна-чырво́ным ды́мна-чырво́най
ды́мна-чырво́наю
ды́мна-чырво́ным ды́мна-чырво́нымі
М. ды́мна-чырво́ным ды́мна-чырво́най ды́мна-чырво́ным ды́мна-чырво́ных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)