лія́на, -ы, мн. -ы, лія́н, ж.

Павойная кустовая або дрэвавая расліна, пашыраная галоўным чынам у трапічных і субтрапічных лясах.

|| прым. лія́навы, -ая, -ае.

Л. лес.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

астэро́ід, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Малая планета, якая абарачаецца вакол Сонца, галоўным чынам паміж арбітамі Марса і Юпітэра.

|| прым. астэро́ідны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цёця, -і, мн. -і, -яў, ж.

1. Зварот, галоўным чынам дзяцей, да дарослай жанчыны.

2. (з вялікай літары). Багіня ўрадлівасці і дабрабыту ў міфалогіі ўсходніх славян.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэвалюцыянізава́цца, -зу́юся, -зу́ешся, -зу́ецца; -зу́йся; зак. і незак.

1. Прасякнуцца (прасякацца) рэвалюцыйнымі ідэямі.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Змяніцца (змяняцца) карэнным чынам.

Тэхніка рэвалюцыянізавалася.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

го́рка-салёны, -ая, -ае.

1. Горкага і салёнага смаку.

Горка-салёная мікстура.

2. Пра ваду: які ўтрымлівае горкія, галоўным чынам сернакіслыя солі (спец.).

Горка-салёнае возера.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

як-не́будзь, прысл.

1. Якім-н. чынам, так або інакш.

Выйдзем як-небудзь са становішча.

2. Калі-н., у недалёкім будучым.

Зайдзі да мяне як-небудзь.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зажы́ць², -ыву́, -ыве́ш, -ыве́; -ывём, -ывяце́, -ыву́ць; -ы́ў, -ыла́, -ло́; зак.

1. Пачаць жыць (пэўным чынам).

З. па-новаму.

2. чаго. Узяць панюшку табакі (разм.).

З. табакі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэвалюцыянізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак.

1. каго-што. Пашырыць (пашыраць) рэвалюцыйныя ідэі сярод каго-, чаго-н.

2. што. Змяніць (змяняць) карэнным чынам.

Р. спосабы вытворчасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

на́строго нареч., разг. ве́льмі стро́га, як найстражэ́й;

стро́го-на́строго найстражэ́йшым чы́нам.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шы́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Сцегнавая ці лапатачная частка тушы свінні або барана, адпаведным чынам прыгатаваная для ўжывання.

Вяпровая ш.

|| прым. шы́начны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)