Прыке́міць ’прыкмеціць’ (Байк. і Некр.). Прэфіксальнае ўтварэнне ад ке́міць ’разумець, разбірацца, цяміць’ (гл.), якое не мае пэўнай этымалогіі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Наўцянькі́ ’нацянькі, проста, не дарогаю’ (Бяльк.). З *на+ уцямкі, гл. у цяжкі (да цяміць ’разумець, заўважаць’), параўн. нацянькі ’тс’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пераця́міць ’перавучыцца’ (Шпіл.). Да пера- і цяміць ’кеміць’ (гл.), хаця семантыка аформілася пры ад’ідэацыі лексемы цёмны ’невучоны, няграматны’, г. зн. ’перамяніцца з няграматнага ў навучанага, кемлівага’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Няўця́м (ніўцям) ’незразумела, не ў галаве’ (Сл. ПЗБ, КСП), неўцямкі́ ’тс’ (ТС), сюды ж няўцямна ’бессэнсоўна’ (Сцяшк. Сл.), неўпрыцям (не въ прицямъ) ’незаўважальна; не прыпамінаецца’ (Нас.). Да уця́міць, ця́міць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Смысл ‘розум’ (Нас.), смы́сліць ‘разумець, цяміць’ (Нас.), змысл ‘сэнс’ (Байк. і Некр.), смы́сел ‘сэнс, значэнне; розум’, смы́сьліць ‘разумець, цяміць’ (Некр. і Байк.), змысьля́ць ‘здумляць’ (Ласт.). Параўн. укр. смисл ‘сэнс, разуменне, сутнасць, карысць’, ‘сэнс, розум’, рус. смысл, смы́слить ‘разумець’, польск. smysl, zmysł ‘адчуванне, розум, сэнс’, н.-луж., в.-луж. zmysł ‘тс’, чэш. smysl ‘тс’, славац. zmysel ‘сэнс, розум, адчуванне, разуменне’, серб.-харв. сми̑сао ‘сэнс, значэнне, схільнасць’, славен. smísel ‘сэнс’, балг. сми́съл ‘сэнс, мэта, змест, карысць’, ст.-слав. съмыслъ ‘думка, намер, погляд’. Поствербальнае ўтварэнне ад *sъmysliti < mysliti (гл. мысль) (Махэк₂, 385). Гл. яшчэ Сной₁, 585.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ніўпа́мкі ’не ў памяці’ (Некр.; калінк., З нар. сл.). Паводле Карскага (2–3, 69), адназоўнікавае прыслоўе з суфіксам -/сі, далучаным непасрэдна да кораня паж-, гл. памяць, помніць, параўн. ніўцям, неўпрыцям!d (да цяміць) і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Тыле́віць, тыле́выты ‘кеміць, разумець’ (пін. ЖНС), тылэ́выты ‘разбірацца’ (стол., Бел. дыял. 1, Клундук), тэле́выты ‘тс’ (стол., Бел. дыял. 1), тэлэ́выты, тэлэ́мыты ‘цяміць, разумець’ (Арх. Вяр.). Відаць, звязанае з арго янаўскіх лабараў, гл. тэлэбыты ‘разумець’ (Бел. дыял. 1). Няясна, магчыма, экспрэсіўнае ўтварэнне гукапераймальнага паходжання.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыця́міць ’уважліва паглядваць, прымячаць’; ’прыпамінаць, прыгадваць’ (Нас., Байк. і Некр., Др.-Падб.), прыця́мляць, прыця́мліваць ’прымячаць’ (Нік. Очерки), прыця́мны ’прыметны’; ’памятны’ (Нас., Гарэц., Др.-Падб.), прыця́мна ’прыметна’; ’помніцца, уяўляецца ў думках’, прыця́м ’заметка, прыкмета’ (Нас., Байк. і Некр.), пры́цям ’тс’ (Байк. і Некр.), прыцямка ’заметка’ (Яруш.). Да цям, ця́міць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пацеміць ’заўважыць, прыкмеціць здалёку’ (Яруш.). У выніку семантычнага пераносу ў дзеяслова цяміць ’разумець’. Як і рус. тямить ’тс’, тям ’розум, памяць’, а таксама ўкр. тямити ’кеміць’ пад уплывам кеміць ’тс’. Гараеў (383); Петарсан (Аг. Arm. St., 136); Фасмер (4, 141) лічаць роднаснымі да ўсх.-слав. лексем ст.-грэч. τημελέω ’клапачуся, ахоўваю’, τημελής ’дбайны, руплівы*
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пацяме́шыць ’пачухаць’ (ашм., паст., Сл. ПЗБ). Да па- і цемя́шыць ’тс’, цемяшыцца ’чухацца’, ’варушыцца’, ’пераварочвацца з боку на бок’ (брасл., ашм., трак., паст., астрав., Сл. ПЗБ), якія збліжаюцца з цемя, цяміць, а таксама з укр. темʼяжити ’давіць’, рус. темяшить ’біць кулаком’, польск. ciemiężyć ’прыціскаць, душыць’ (Міклашыч, 356; Брукнер, 62; Фасмер, 4, 41 і 140).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)