дацяга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм.

1. Скончыць цягаць што‑н. куды‑н.; перацягаць усё. Дацягаць сена ў хлеў.

2. Канчаткова знасіць, падраць (абутак, адзенне). Дацягаць паліто.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шмарга́ць

цягаць, тузаць каго-небудзь, што-небудзь кароткімі, рэзкімі рухамі (шмаргаць хлопца); праводзіць па чым-небудзь, церці што-небудзь і чым-небудзь па чым-небудзь (шмаргаць рукой па носе); носам уцягваць паветра (шмаргаць носам)’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. шмарга́ю шмарга́ем
2-я ас. шмарга́еш шмарга́еце
3-я ас. шмарга́е шмарга́юць
Прошлы час
м. шмарга́ў шмарга́лі
ж. шмарга́ла
н. шмарга́ла
Загадны лад
2-я ас. шмарга́й шмарга́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час шмарга́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пацяга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.

1. што. Перамясціць, перанесці куды-н. усё, многае.

П. жэрдзе.

2. каго-што і без дап. Цягаць некаторы час.

П. па судах.

3. каго-што. Пакрасці, прысвоіць сабе ўсё, многае.

Яны снапы ў мяне з азярода пацягалі.

4. каго-што за што. Патузаць, паторгаць за што-н.

П. за косы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прыталаска́цьцягаць за валасы’ (Нас.). Да таласка́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тылыска́ць ‘тузаць, цягаць’, тыласну́ць ‘тузануць, пацягнуць рыўком’ (Бяльк.). Гл. таласкаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сця́гаўя, сця́жкі ’кудзеля з ільну, што быў зблытаны’ (Варл.). Ад сцяга́ць ’сцягваць’, гл. цягаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Таласка́ць ’тузаць, цягаць’ (Юрч., Бяльк.), ’тармасіць’ (Растарг.), ’цягаць за валасы’ (Нас.), ’штурхаць і цягаць адначасова’ (Нас.), талы́скаць ’штурхаць з боку ў бок’ (Ян.), таласну́ць ’тузануць, пацягнуць рыўком’ (Бяльк., Юрч. Вытв.). Паводле Шустара–Шэўца (1509–1510), роднаснае чэш. мар. tláskať, славац. tloskať ’шчоўкаць’, балг. тласкам ’піхаць, штурхаць’, макед. тласка ’тс’ і звязана аблатыўнымі адносінамі з в.-луж. tłuskać ’ціснуць, прышчамляць, лавіць’, н.-луж. tłuskaś ’біць, трэсці’, што дазваляе рэканструяваць прасл. дыял. *tolskati, *tъlskati, хутчэй за ўсё, гукапераймальнага паходжання. Гл. таксама Махэк₂, 645.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Няцёса ’няветлівы, недалікатны чалавек’ (Грыг.). З не і цягаць (гл.), параўн. рус. неотёсанный ’грубы, некультурны'

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кашта́н кашта́н, -на и (о древесине и собир.) -ну м.;

таска́ть кашта́ны из огня́ цяга́ць кашта́ны з агню́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Муту́зіцьцягаць, валтузіць, непакоіць, ганяць’ (ушац., Нар. лекс.). Генетычна ўзыходзіць да мату́з (гл.). Аналагічна рус. канителиться (< тянуть канитель).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)