цыкліза́цыя, ‑і, ж.
Аб’яднанне ў цыкл. Цыклізацыя работы рухавіка. □ Да закончаных цыклаў, да цыклізацыі меў вялікую прыхільнасць такі майстар верша, як Валерый Брусаў. «Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абанеме́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.
1. Дакумент, які дае права на карыстанне чым-н. пэўны час, а таксама само такое права.
А. на цыкл лекцый.
А. у тэатр.
2. Аддзел бібліятэкі, дзе кнігі выдаюцца на дом.
|| прым. абанеме́нтны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
се́рбскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да Сербіі, сербаў, які належыць, уласцівы ім. Якраз тады [у 1914–1915 гадах] паэт [М. Багдановіч] напісаў цыкл песень, сярод якіх ёсць сербская «Смерць шэршня». Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пла́ўка, ‑і, ДМ плаўцы; Р мн. плавак; ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. плавіць.
2. Спец. Адзін вытворчы цыкл выплаўкі металу. // Метал, выплаўлены за адзін вытворчы цыкл. І спявае сэрца сталявара, душа доменшчыка ў тую хвіліну, калі з латка печы, як першы промень сонца на ўсходзе, шугаюць іскры, пальецца цяжкая плаўка. «Беларусь». Праз нейкі час, калі Міхал афіцыйна прыняў змену і печ выдала першую плаўку, яго выклікаў да тэлефона галоўны інжынер. Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аднагадо́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Узрост якога адзін год. Аднагадовая дзяўчынка.
2. Які праходзіць свой цыкл развіцця (ад прарастання насення да наступнага адмірання каліва) на працягу аднаго года. Кукуруза — аднагадовая расліна. Аднагадовыя травы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лекто́рый, ‑я, м.
1. Арганізацыя, якая займаецца наладжваннем публічных лекцый, а таксама памяшканне для чытання публічных лекцый.
2. Цыкл лекцый, аб’яднаных тэматычна або прызначаных для пэўнага кола слухачоў. Лекторый па сучаснай савецкай музыцы.
[Лац. lectorium.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пахава́нне, -я, мн. -і, -яў, н.
1. гл. хаваць², хаўтуры.
2. Цыкл абрадаў, звязаных з ушанаваннем памяці нябожчыка і праводзінамі яго ў апошні шлях.
3. Месца, дзе пахаваны хто-н.
Раскопкі пахаванняў.
|| прым. пахава́льны, -ая, -ае (да 2 знач.).
П. абрад.
Пахавальная (наз.: паведамленне з дзеючай арміі родным пра гібель ваеннаслужачага; разм.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
чыта́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. чытаць.
2. звычайна мн. (чыта́нні, ‑яў). Цыкл лекцый ці дакладаў, прысвечаных пэўнаму колу пытанняў. Ленінскія чытанні. Педагагічныя чытанні. Купалаўскія чытанні.
•••
Літаратурнае чытанне — калектыўнае чытанне мастацкіх твораў з мэтай абмеркавання.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тэрэнку́р, ‑а і ‑у, м.
1. ‑у. Дакладна дазіраваная ў часе і адлегласці лячэбная хадзьба на курортах і ў санаторыях. І вось Гусак «Нафтусю» папівае, Робіць тэрэнкур І цыкл іншых працэдур. Валасевіч.
2. ‑а. Спецыяльна прыстасаваная дарожка для такой хадзьбы.
[Ням. Terrainkur.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цыклі́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які адбываецца па цыклах (у 1 знач.).
2. Які складае цыкл (у 2 знач.). Цыклічная дэманстрацыя кінафільмаў.
3. Спец. У хіміі — які мае кальцавую будову, структуру. Цыклічныя вуглевадароды.
4. Які прытрымліваецца цыклічнасці (у 2 знач.). Цыклічны графік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)