пасаро́мецца, ‑меюся, ‑меешся, ‑меецца; зак.

1. Адчуць сорам за свае паводзіны, дзеянні. [Анісім:] — Пасаромелася б людзей. Адна ў калгасе засталася такой [непісьменнай]. Гурскі.

2. з інф. Праявіць сарамлівасць у чым‑н., не адважыцца зрабіць што‑н. Увечары... [Кастусь] пасаромеўся ісці да Ракіцкіх, а Скобаліха не прыйшла. Прокша. — Рукі яе не пацалаваў. Гэта мая цемната, прастата вясковая. Пасаромеўся. Янкоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Тымэ́рава, тымэ́ровацемната’ (брэсц.), тэмра́ва ‘тс’ (брэсц., драг., стол., Вярэніч, вусн. паведамл.). Параўн. укр. те́мрява, рус. курск. те́мрива і те́мриво, славац. temrava ‘тс’. Узыходзяць да прасл. *tьmьr‑, роднаснага ст.-інд. tamrás ‘які засціць, робіць цёмным’, ст.-в.-ням. dëmar ‘цемра, змрок’ (Фасмер, 4, 41; Брукнер, 65; ЕСУМ, 5, 544). Гл. цемра.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мра́чность

1. змро́чнасць, -ці ж.; цемната́, -ты́ ж., це́мра, -ры ж.; хму́рнасць, -ці ж.; пахму́рнасць, -ці ж.;

2. пану́расць, -ці ж.; см. мра́чный;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Змрок ’адсутнасць святла’. Укр. змрок, змрік ’прыцемак’, польск. zmrok ’час ад захаду сонца да ночы’, славац. zmrk ’змрок’; параўн. макед. дыял. смркне се ’змрачнець’, балг. смрачвам се ’цямнець’. Ц.-слав. съмръкати ’змрачнець’. Прасл. корань mork‑ (гл. марока) у значэнні ’цемната’ даваў дзеяслоў, які мог прыняць прэфікс sъ‑, з польск. запазычана бел. (і ўкр.) форма з ‑ро‑ (параўн. марока, рус. обморок з ‑оро‑).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

цямно́та, ‑ы, ДМ ‑ноце, ж.

Разм. Тое, што і цемната. [Петрусёва маці:] — Якая пагода нецікавая і цямнота, сырасць... Гартны. [Сымон:] — Я хацеў бы ведаць ноты... Пашкадуй мае цямноты: Навучы, скінь з мяне ночку, Каб і я мог чытаць кнігі І па нотах граць, як пан! Колас. Пры панах у цямноце жыла ты, Галадала і мерзла ў замець. І жыцця майго першую дату Не змагла зберагчы твая памяць. Арочка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Туск ‘выпат, пот’ (пін., Нар. лекс.), ‘пот, вільгаць’: гарачка, аж туск з его іде (Альп.). Няясна. Найбольш блізкім фармальна і семантычна з’яўляецца серб.-харв. ту̀ска ‘вытапкі, выжаркі’, якое Скок (3, 507) выводзіць з trȕska ‘шлак, нагар’, параўн. таксама рус. бранск. туска́ ‘невялікая, малая колькасць’ (СРНГ). Далёкія семантычна рус. дыял. туск ‘змрок, бяльмо’ < прасл. *tǫskъ (Страхаў, Palaeoslavica, 22, 1, 224), ту́ски ‘вочы’, як здаецца, з’яўляюцца выпадковымі супадзеннямі. Гл. таксама рус. туск ‘туман, цемната’, гл. Фасмер, 4, 126 (з няпэўнай этымалогіяй).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пацёмак у выразе ў пацёмку ’цемра, цемната’ (бялын., Янк. Мат.), пацёмкі ’тс’ (Грыг.), пацёмку ’на змярканні, цёмнай (шчуч., Сцяшк. Сл.). Укр. по́темки ’у цемнаце’, рус. потёмок, потёмки, потёменки, потемёнки ’тс’, ’ноч’, польск. pociemek ’цемра, змрок, цень’ (прыклады з «Бібліі Брэсцкай» і «Статута Літоўскага» (1698 г.), pociem ’цемра, змрок, цень’ паўн.-слав. po‑tьm‑ъkъ, po‑tьm‑ъ. Да па‑ (< прасл. po‑) і цьм‑: цьмяны, цёмны (гл.). Можна дапусціць, што з польск. pociem мог утварыцца прыметнік ⁺pociemny, ад якога ваўк. пацёмнік (Сл. ПЗБ). А іўеў. пацёмкаваты ’маўклівы, пануры’ (Сцяшк. Сл.) — да пацёмак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

змрок, ‑у, м.

1. Адсутнасць святла; цемра. Зусім цёмна. Змрок атуліў .. прасторы. Каваль. Непраглядны змрок і сыры туман спляліся густа-густа і як бы глынулі гэтую закінутую між балот і лесу невялічкую вёску. Колас.

2. Няпоўная цемната, прыцемак, пры якім можна яшчэ распазнаваць прадметы. У хаце гусцеў змрок, але .. [Пятро] бачыў .. любыя вочы [Сашы], цяпер яны глядзелі ласкава і закахана. Шамякін. // Прыцемак у слаба асветленым месцы, памяшканні.

3. Прыцемак паміж заходам сонца і наступленнем ночы, а таксама перадсвітальны прыцемак. У густым вячэрнім змроку патанула вёска. Анісаў. Станцыя хавалася ў п[е]радранішнім змроку. Лынькоў.

4. перан. Пра атмасферу насілля, беспрасветнасці, безнадзейнасці. У тваім жыцці [рабочага] ранейшым Змрок стаяў кругом. Журба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рабы́ ’пярэсты’, ’з рабаціннем’, ’паласаты’, ’з рабізной на вадзе’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), ’вяснушкаваты, стракаты’ (Сцяшк.), ’пярэсты, стракаты (пра каня, парася, карову)’ (ЛА, 1), ’паласатая тканіна’ (узд., ЛА, 4), ра́бы ’рабы’ (Ян.), ра́бый ’рабы’ (Бяльк.), раба́ты ’рабы, пярэсты’ (ТС, Яруш., Бяс.), ра́біць ’рабіць стракатым’ (Федар.), ст.-бел. рабый, ребый, польск. jarząbaty ’стракаты’, славен. ríbast ’паласаты’, суадносны з літ. ráĩbas ’пярэсты’, лат. ràibs ’пярэсты’, ст.-пруск. roaban ’паласаты’. Рэканструюецца зыходны корань *rei̯‑/*roi̯‑ з суф. *bho‑ (Бязлай, 3, 177). Паводле Чарных, і.-е. корань *ērerb(h)‑: *reb(h)‑ — на праславянскай глебе — з назалізацыяй галоснага *ręb‑, параўн. ст.-в.-ням. erpf ’цёмны’, ’чорна-буры’, ст.-ісл. jarpr ’карычневы’, ’буры’, грэч. ὄρφνηцемната’ (Чарных, 2, 133).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ніз, ‑у; мн. нізы, ‑оў; м.

1. Ніжняя частка чаго‑н.; проціл. верх. Верх халяў быў шэры ад пылу, а ніз памок ад расы. Мележ. Ціха было ў густым бары; закрыла ніз цемната. Колас. // Разм. Ніжні паверх дома.

2. Паверхня, бок прадмета, процілеглы яго верху. Ніз вечка. // Унутраны бок (матэрыі, вопраткі); спод.

3. Нізіннае месца. Над палямі мрок прарваўся, Па нізах расплыўся. Колас.

4. Ніжняе цячэнне ракі; нізоўе.

5. толькі мн. (нізы, ‑оў). Шырокія пласты працоўнага народа. Вялікі грамадзянскі і пісьменніцкі подзвіг Купалы .. у тым, што выхадзец з сацыяльных нізоў, чалавек, пазбаўлены магчымасці атрымаць сістэматычную адукацыю, змог узняцца да вяршынь класічнай мастацкай думкі. Ярош.

6. толькі мн. (нізы, ‑оў). Ніжнія ноты. Браць нізы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)