буя́н, ‑а, м.

Той, хто схільны буяніць; скандаліст. Яшчэ на рэпетыцыях Іван, гэты ўсяму інстытуту добра вядомы буян, калі трэба было цалавацца, чырванеў і адмаўляўся. Карпюк. Усё мяне здзіўляла. Жанчыны, не па-вясковаму баявыя і спрытныя на язык, мужчыны — маўклівыя ў працы і буяны, калі вып’юць. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Відацца ’сустракацца, мець сустрэчу, бачыцца’ (Нас., Касп.), рус. видаться, йонаўск. ’быць відочным, віднецца’, арл., варон. ’вітацца’, каз. ’цалавацца пры сустрэчы, растанні’, ст.-рус. видатися ’бачыць адзін аднаго, убачыцца’; ’сыходзіцца для бою, сустракацца ў бітве’, чэш. vidati se ’бачыцца, сустракацца з кім-небудзь’, славац. vidať sa ’тс’; да відзець (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пацалу́йка ’той, хто любіць цалавацца’ (Нас.), пацалу́йкі ’дзень на пасхальным тыдні, калі дзяўчаты прыходзяць з падарункамі да сваіх павітух’ (маг., віц., Нас.). З рус. поцелуй, якое паходзіць з формы 2‑й асобы загаднага ладу ад поцеловать. Аб суфіксе ‑ка гл. Сцяцко, Афікс. наз., 46; аб суфіксе ‑кі там жа, 48.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ліза́цца, ліжуся, ліжашся, ліжацца; заг. ліжыся; незак.

1. Лізаць сябе; лізаць адзін другога. Сабака ліжацца.

2. Разм. зневаж. Цалавацца. — Дар’я Латушка разышлася з Мацеем. А ўжо як .. лізаліся. Дуброўскі. // Разм. неадабр. Вадзіцца, знацца.

3. перан. Разм. Падлізвацца да каго‑н. [Юрка:] — А сам [бацька], дык у той жа дзень пайшоў ды ўсё шчацінне прапіў. На гэта дык ён — маўчыць. А пасля дык ужо ліжацца: можа, кажа, табе, Юрка, новую шапку купіць. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лізу́н1 ’міфічная істота, якая летам хаваецца ў фасолі, каноплях, гаросе; яна залізвае дзяцей да смерці’ (Др.-Падб., Гарэц., Касп.), укр. паўн.-зах. лизун ’міфічная істота ў выглядзе вялікага звера, якая жыве ў лясах і жарэ людзей’, рус. ярасл., кастрам., цвяр., смал. лизун ’дамавік, які жыве ў падмосці, пад печчу і якім палохалі дзяцей’. Усх.-слав. рэгіяналізм, які ўзыходзіць да прасл. lizunъ, якое з lizati. Да лізаць (гл).

Лізу́н2 ’той, хто любіць лізаць, лізацца (аб жывёлах)’, ’мужчына, які любіць цалавацца’, ’які любіць прыхарошвацца’ (Шат., Бяльк., Яўс., ТСБМ; міёр., З нар. сл.), ’ліслівец, падхалім’ (Яўс., ТСБМ). Укр., рус. лизун. Да лізаць, лізацца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прычы́на, ‑ы, ж.

1. З’ява, акалічнасць, якая служыць падставай чаго‑н., выклікае або абумоўлівае другую з’яву. Прычына хваробы. Прычына звальнення з работы. □ Ці наверадзіў яе, .. ці якая другая прычына, але нага забалела так, што Цімошку прыйшлося застацца дома і легчы ў пасцельку. Колас.

2. Падстава, зачэпка для якіх‑н. дзеянняў, учынкаў. [Сімон] любіў смяяцца, і для гэтага яму не трэба было шукаць асаблівай прычыны. Самуйлёнак. Сымоніха з Лявоніхай маюць вялікі спрыт прыдумваць на кожны раз новыя прычыны, за што цалавацца і за што біцца. Бядуля.

•••

Без дай прычыны гл. даць.

З прычыны чаго — у выніку чаго‑н., з-за чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Бу́сяць ’цалаваць’ (Касп.), бу́сіць ’тс’ (Гарэц., Нас.), бусява́ццацалавацца’ (Сцяшк. МГ); бу́ся, бу́сі ’пацалуначкі’ (дзіцячае; Шат., Гарэц., Нас., Бесар.), бу́ські (даць буські) ’пацалаваць (дзіця)’ (Сцяц.), бу́ськы ’пацалунак’ (Клім.), бу́ські, бу́сенькі ’тс’ (Бяльк., Касп., Нас.). Укр. бу́зя ’рот, твар’, да́ти бу́зі ’пацалаваць’. Параўн. далей польск. buzia ’роцік; пацалунчык’, балг. бу́за ’шчака’, рум. buză ’губа’, алб. buzë ’тс’, лац. bucca ’рот’, ням. Buß ’пацалунак’, bussen ’цалаваць’, літ. bučiúoti ’цалаваць’, bùč, bùčiu (выклічнік) і г. д. Лічыцца гукапераймальным словам, вядомым (у розных фанетычных варыянтах) у многіх мовах. Гл. Слаўскі, 1, 52; Коржынэк, Studie, 194; Фрэнкель, ZfslPh, 13, 234; Фрэнкель, 61. Але Рудніцкі (242) думае пра памяншальнае ўтварэнне ад губа́: губа́ > губу́ся > бу́ся > бу́зя. Кюнэ (Poln., 47) мяркуе, што бел. слова запазычана з польск. buzia.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паску́дства, ‑а, н.

Разм. груб.

1. Бруд, нечыстоты. [Жывіцкі:] — Ты гатоў усякае паскудства далонямі мясіць. Не ідзеш ты ў вялікую добрую работу, а ўсё нюхаеш, рыбку ловіш... Чорны. // Пра каго‑н. дрэннага, пра што‑н. дрэннае, непрыстойнае. [Раман] памятаў, што Мікіта Бычок, гэтае паскудства, абібок і злодзей, лез да яго цалавацца. Чарнышэвіч. Лабановіч пазірае на рысунак, і па губах прабягае іранічная ўсмешка. Потым ён хапае газетку і шпурляе кудысь у куток. — Паскудства! — гаворыць сам сабе. Колас. [Гунава:] — Ён мне гаворыць рознае паскудства і спадзяецца на прыдворнае з ім абыходжанне... Самуйлёнак.

2. Дрэнны, агідны ўчынак. — Бі, яго, хлопцы, каб не рабіў паскудства людзям! Галавач. [Бацька:] Усё роўна не дагледзіш, калі зноў захоча якое паскудства зрабіць. Губарэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ле́зці несов.

1. в разн. знач. лезть; (об обуви и одежде — ещё) налеза́ть; (о волосах, шерсти — ещё) выпада́ть;

л. на дрэ́ва — лезть на де́рево;

л. ў акно́ — лезть в окно́;

л. ў кішэ́нь — лезть в карма́н;

л. ў чужу́ю кватэ́ру — лезть в чужу́ю кварти́ру;

л. ў бо́йку — лезть в дра́ку;

чаго́ ты ле́зеш да мяне́? — чего́ ты ле́зешь ко мне?;

л. цалава́цца — лезть целова́ться;

кры́гі ле́злі адна́ на адну́ — льди́ны ле́зли одна́ на другу́ю;

з мо́ху ле́зуць грыбы́ — из мо́ха ле́зут грибы́;

ша́пка не ле́зе на галаву́ — ша́пка не ле́зет (налеза́ет) на́ голову;

л. ў нача́льнікіразг. лезть в нача́льники;

поўсць ле́зе — шерсть ле́зет (выпада́ет);

2. вмеща́ться;

кні́гі не ле́зуць у ша́фу — кни́ги не вмеща́ются в шкаф;

л. на ражо́н — лезть на рожо́н;

л. ў во́чы — а) лезть в глаза́; б) броса́ться в глаза́;

л. на сцяну́ — лезть на сте́ну;

л. не ў сваю́ спра́ву — лезть не в своё де́ло;

кусо́к не ле́зе ў го́рла — кусо́к не ле́зет в го́рло;

у рот не ле́зе — в рот не идёт;

аж во́чы на лоб ле́зуць (выла́зяць) — глаза́ на лоб ле́зут;

са ску́ры ле́зці (вылу́звацца) — из ко́жи вон лезть;

л. ў галаву́ — лезть в го́лову;

л. ў душу́ — лезть в ду́шу;

хоць у пятлю́ лезь — хоть в пе́тлю лезь;

у галаву́ не ле́зе — в го́лову не ле́зет;

л. ў бутэ́льку — лезть в буты́лку;

л. не ў сваё кары́та — сова́ть нос в чужи́е дела́; сади́ться не в сво́и са́ни;

не ле́зе ні ў я́кія варо́ты — ни в каки́е воро́та не ле́зет;

л. к чо́рту ў зу́бы — лезть чёрту в пасть;

л. сляпі́цаю ў во́чы — пристава́ть как ба́нный лист (как смола́);

не ве́даючы бро́ду, не лезь у во́дупосл. не зна́я бро́ду, не су́йся в во́ду;

калі́ худ, не лезь на кутпосл. знай сверчо́к свой шесто́к;

назва́ўся груздо́м, лезь у кошпосл. назва́лся груздём, полеза́й в ку́зов

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)