Перапа́длівы ’нясталы ў сіле і здароўі’ (Касп.); сюды ж пэ‑ рэпадэстый ’няўстойлівы, зменлівы — пра надвор’е’ (кобр., І łap. лекс.), польск. przepadzisty ’дажджлівы, які падае з перапынкамі’. Блізкая семантыка ў дзеясловаў перапасці, перанасіць ’схуднець’ (Др.-Падб., Гарэц.), прапасціся ’тс’ (ТСБМ, Янк. 3., Мат. Гом., Скарбы), перакідацца ’прыніжацца, вельмі дагаджаць’ (слонім., Нар. словатв.), перэпсідвацца ’згінацца ў пояс’ (ТС) і ў польск. przepadać się ’сохнуць, мізарнець, марнець’, ’ліць з перапынкамі (пра дождж)’, а таксама ў рус. перепадатьхудзець, слабець, знясільвацца’, перенадиться ’упасці’, ’пераставаць ісці (пра дождж)’. Параўн. таксама чэш. ргерасиў ’пахудзелы, змарнелы’. славен. prepadati ’прыходзіць да заняпаду’. Да прасл. *per‑padti. Гл. пера- і пасці (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Благі́ ’дрэнны, худы’. Рус. благо́й ’дрэнны’, укр. благи́й дрэнны, стары, бедны, слабы’, польск. błahy ’малы, нязначны’ (запазычанае з укр.; Слаўскі, 1, 35). Ёсць некалькі этымалогій: 1) усх.-слав. благъ ’дрэнны’ — запазычанне з ст.-слав. (ц.-слав.) благъ добры’. Значэнне ’дрэнны, бедны і г. д.’ развілося як вынік табуістычнага словаўжывання (Праабражэнскі, 1, 27–28; Фасмер, RS, 5, 125; Слаўскі, там жа, Зяленін, Табу, 2, 155); 2) усх.-слав. благъ дрэнны’ да прасл. blagъ ’дрэнны, слабы’, якое быццам роднаснае з лац. flaccus ’слабенькі’, грэч. βλάξ ’вялы, расслаблены’ (трэба адрозніваць прасл. bolgъ ’добры’ і blagъ дрэнны’). Так Бернекер, 58; Міклашыч, 13 і інш. Першая версія, здаецца, больш абгрунтаваная (паколькі значэнне ’дрэнны’ можа быць секундарным). Слаўскі, 1, 36; Фасмер, 1, 171; Рудніцкі, 140. Да благі́ адносіцца і дзеяслоў блажэ́цьхудзець’. Фрэнкель (45–46) лічыць, што для благі́ ’дрэнны’ дакладная адпаведнасць — літ. blagnas.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

со́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. сох, ‑ла; незак.

1. Рабіцца сухім, траціць вільгаць; высыхаць (пра што‑н. мокрае). Над палаткамі сохлі недаробленыя палазы. Чорны. Ля кастроў гаманілі вясёлыя хлопцы, сохла мокрая вопратка. Брыль. Увачавідкі сохне трава ў валках. Васілевіч. // Рабіцца занадта сухім, трацячы неабходную вільгаць; смагнуць. Нешта сціскала сэрца, у галаве стаяў сапраўдны тлум, ад смагі сохлі губы. Хадкевіч. Зямля пачала прыкметна параваць і сохнуць. Мележ. / у безас. ужыв. У горле сохне. // Рабіцца цвёрдым, трацячы вільгаць; засыхаць. Хлеб сохне. // Выпарацца, высыхаць (пра вадкасць, вільгаць). Раса на лузе сохне. / Пра вадаёмы. Рэчка сохне. Сажалка сохне.

2. Вянуць, гінуць (пра расліны). [Юрка:] — Мы з Наташай былі ў парку, што летась увосень пасадзілі камсамольцы. Дрэўцы сохнуць. Ніхто не налівае. Пяць таполяў зусім засохла... Бяганская.

3. перан. Разм. Худзець (ад хваробы, цяжкай працы, перажыванняў). На тутэйшай зямлі Дзве сястрыцы жылі, Як забытыя ў лесе, каліны; Жыватворных крыніц Не было для сястрыц, Яны вялі і сохлі націнай. Купала. Маці ўпотайкі выцірала слёзы, ёй здавалася, што Алёша ад працы сохне. Шамякін. // Пакутаваць ад кахання, ад гора. Сохнуць сэрцы ў разлуцы, у горы. Астрэйка. Патанцавалі вечар у школе, а праводзячы дадому, Аніс сказаў: — Даўно праз цябе сохну. Гроднеў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

та́ять несов.

1. (растаивать) растава́ць;

снег уже́ та́ет снег ужо́ растае́;

сего́дня та́ет сяго́ння растае́;

2. (топиться) тапі́цца, пла́віцца, растава́ць;

3. перен. (постепенно исчезать) растава́ць, зніка́ць; (замирать) заміра́ць;

зву́ки та́ют гу́кі растаю́ць (зніка́юць, заміра́юць);

4. (уменьшаться) змянша́цца, убыва́ць; (слабеть) слабе́ць;

си́лы его́ та́ют сі́лы яго́ ўбыва́юць;

здоро́вье его́ та́ет здаро́ўе яго́ слабе́е;

5. перен. (худеть) со́хнуць, худзе́ць, марне́ць; чэ́знуць;

6. перен. (умиляться) млець;

та́ять от ра́дости млець ад ра́дасці.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)