хава́нне 1, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. хаваць ​1 і хавацца ​1.

хава́нне 2, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. хаваць ​2.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

храни́ться

1. (находиться на сохранении) захо́ўвацца, хава́цца;

2. (оставаться в неприкосновенности) захо́ўвацца;

3. (оберегаться, сохраняться) ахо́ўвацца; засцерага́цца;

4. страд. захо́ўвацца, хава́цца; трыма́цца; ахо́ўвацца, засцерага́цца; см. храни́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Насахава́цца ’нагаварыцца (з мэтай абгаворваць, згаворвацца)’ (слаўг., Нар. словатв.). Няясна; ці не звязана са схавацца, хавацца?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пра́шчаццахавацца’: гадзіна прашчацца ад нас (воран., Сл. ПЗБ). Паводле аўтараў слоўніка (4, 108), з рус. пря́таться ’тс’ (= сапсаванае прячется).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Туні́кі: па‑за туні́ках туля́ццахавацца’ (Ян.), túniki ciórci ‘лодарнічаць, гультаяваць’ (Варл.). Верагодна, экспрэсіўныя перыфразы на базе туyя́цца ‘хадзіць без справы’, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кры́цца, крыюся, крыешся, крыецца; незак.

1. Разм. Хавацца, знікаць. З прастораў, што крыліся пад туманам, з таго мігатлівага зарава, якое прамяністым вянком ззяе цяпер над кожнай вёскай, да Андрэя прыйшлі словы: «Змагацца трэба не за мінулае, а за будучае». Пестрак.

2. Заключацца ў чым‑н., адкрыта не праяўляючыся; таіцца, хавацца. Небяспека была сапраўднай — яна крылася ў кожным слове, у кожным руху гэтых людзей. Самуйлёнак.

3. Зал. да крыць (у 1, 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прикрыва́ться

1. (покрываться, накрывать себя) прыкрыва́цца, закрыва́цца;

2. (о двери, окне и т. п.) прычыня́цца;

3. перен. хава́цца; прыкрыва́цца, маскірава́цца; см. прикры́ться;

4. страд. прыкрыва́цца; закрыва́цца; прычыня́цца; хава́цца; уто́йвацца; см. прикрыва́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

куст¹, -а́, М -сце́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Травяністая расліна з галінамі, якія пачынаюць расці амаль ад зямлі.

К. малін.

К. агрэсту.

2. Травяністая расліна, сцёблы якой растуць пучком.

К. суніц.

У кусты (хавацца, уцякаць) — ухіляцца ад адказнасці, ад непасрэднай справы.

|| памянш. ку́сцік, -а, мн. -і, -аў, м. і кусто́к, -тка́, мн. -ткі́, -тко́ў, м.

|| прым. куставы́, -а́я, -о́е і кусто́вы, -ая, -ае.

Куставыя расліны.

Кустовая ягада.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Туля́ццахавацца’, ‘бадзяцца без прытулку’ (Нас., Бяльк., Шат., Касп., Сержп. Прымхі, ТС, Ян., Байк. і Некр.), ‘ухіляцца ад работы, гультаяваць’ (Некр. і Байк., Жд. 2), ‘хадзіць без работы, ацірацца’ (Бір., ТС), ‘хадзіць, прыгнуўшыся ды за нешта хаваючыся’ (Варл.), ‘імкнуцца пазбегнуць чаго- або каго-небудзь, хавацца’: tulájecsa, jak sabáka ad much (Федар. 4), туляцца па завуголлюхавацца ад непажаданых сустрэч, пазбягаць сустрэчы з кім-небудзь’ (Нік., Оч., ТС, Растарг.), ст.-бел. тулятися, тулатися, тулятисе ‘хадзіць без пэўнай мэты, бадзяцца’ (Скарына; Александрыя; 1610 г., ГСБМ). Укр. ту́лятися, туля́тися ‘блукаць, бадзяцца’, ‘гараваць, жывучы ў чужых людзей’, рус. дыял. туля́тьсяхавацца, бадзяцца’, польск. tułać się ‘хадзіць без мэты’, чэш. toulati se, славац. túľaťsa ‘тс’, харв. tȕlati ‘бадзяцца’, túlati se ‘хадзіць ціха, нібы крадучыся’, макед. дыял. тула се ‘бадзяцца, валачыцца’ (МЈ, 10, 1–2, 105). Прасл. дыял. *tulati sę ‘бадзяцца, туляцца, хадзіць крадком, употайкі’, на думку Борыся (Etymologie, 365), адносна позняя інавацыя часткі праславянскіх дыялектаў (без лужыцкіх моў) — дзеяслоў шматразовага дзеяння ад прасл. *tuliti sę ‘завівацца’, ‘нагінацца, горбіцца’, гл. туліць, туліцца, першаснае значэнне было ‘згінаць, прыгінацца, хавацца ідучы’ (Борысь, 653–654; ЕСУМ, 5, 674; Брукнер, 584). Махэк₂ (648) выводзіць з *lutati ‘бадзяцца’, што цяжка даказаць, як і вывядзенне з лат. tūlʼat, tūlʼāties ‘хадзіць без працы, бадзяцца’ (Блесэ, SB, 5, 25) беларускага туляцца, што, паводле Лаўчутэ (Балтизмы, 149), вельмі сумніўна, бо не прымаецца пад увагу матэрыял іншых славянскіх моў. Сюды ж туля́ць ‘хаваць (напр., ад рэкруцтва)’ (Нас.), туле́нне ‘хаванне, прытулак’ (Нас.), туля́ннехавацца ў розных кутках’ (Нас., Бяльк.); ту́ляннік, туля́ньніца ‘той, хто ўхіляецца (ад працы і інш.)’ (Юрч. СНЛ); туля́га ‘бадзяга, чалавек, які пазбягае сустрэчы’ (ТСБМ, Сцяшк.), ‘баязлівец, нерашучы чалавек’ (ТСБМ), ‘бяздомнік’ (Некр. і Байк.), туляя́ ‘гультай, нядбайнік’ (Шат.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

скра́дываться

1. (становиться незаметным) скра́двацца;

2. страд. скра́двацца, кра́сціся; хава́цца; прыхо́ўвацца, прыглуша́цца, прыглу́швацца; см. скра́дывать.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)