адфільтрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.
1. Ачысціць, прапусціўшы праз фільтр. Адфільтраваць ваду.
2. Аддзяліць фільтраваннем. Адфільтраваць прымесі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фільтрава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; незак., што.
Прапускаць што-н. праз фільтр для ачысткі.
Ф. вадкасць.
|| зак. адфільтрава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны і прафільтрава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны.
|| наз. фільтрава́нне, -я, н., фільтра́цыя, -і, ж. і фільтро́ўка, -і, ДМ -о́ўцы, ж.
|| прым. фільтрава́льны, -ая, -ае, фільтрацы́йны, -ая, -ае і фільтро́вачны, -ая, -ае.
Фільтравальная папера.
Фільтрацыйная ўстаноўка.
Фільтровачныя матэрыялы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
фільтрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., каго-што.
1. Ачышчаць, прапускаючы праз фільтр (вадкасць, газы). Фільтраваць ваду.
2. Прапускаць праз сябе вадкасць. Пясок пустыні фільтруе зімнюю вільгаць.
3. перан. Разм. Падвяргаць адбору.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фільтрава́цца, ‑руецца; незак.
1. Праходзячы праз фільтр, ачышчацца ад прымесей. Фільтруецца бензін.
2. Прасочвацца праз порыстыя рэчывы. Вада прасочваецца праз глебу і фільтруецца.
3. перан. Разм. Адбірацца, праходзіць адбор.
4. Зал. да фільтраваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сеткава́ты, ‑ая, ‑ае.
Зроблены з сеткі (у 1, 2 знач.); з’яўляецца сеткай. Сеткаваты чарпак. // З сеткай (у 2 знач.). Сеткаваты фільтр. // Які мае выгляд сеткі (у 1, 2 знач.); падобны на сетку. Сеткаваты ўзор.
•••
Сеткаватая абалонка — унутраная святлоадчувальная абалонка вока; сятчатка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прафільтрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., каго-што.
1. Прапусціць праз фільтр. Прафілыраваць бензін. Прафільтраваць спірт.
2. перан. Разм. Праверыць, разгледзець. Калі б камісію прасілі «Прафільтраваць» Свой склад на міг, Яны б, напэўна, пракацілі На вараных Сябе саміх... Барадулін.
3. і без дап. Фільтраваць некаторы час.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Жак ’рыбалоўная прылада’. Рус. дыял., укр. жак ’тс’. Ст.-бел. жак ’тс’ з 1599 г. (Булыка, Запазыч., 113) з польск. żak ’тс’ < ням. Sack ’мяшок, кішэнь’ (Брукнер, 661). Рус. праз бел., укр. з польск. Фасмер, 2, 33. Герм. з лац. saccus ’мяшок, фільтр’ (у рымскія часы) < грэч. σακκος ’грубая тканіна’ < семіцк. saq ’тканіна з валасоў, мяшок’ (Дудэн, 582; Вальдэ-Гофман, 2, 458–459). Такое ж канчатковае паходжанне мае сак ’рыбалоўная прылада; адзенне’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ма́слены, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да масла. Масленая вытворчасць. Масленая пляма.
2. Спец. Які працуе на масле (у 2 знач.), пры дапамозе масла. Маслены выключацель. Маслены фільтр.
3. Намазаны, насычаны маслам. [Таня] нахілілася, падняла масніцу падлогі і дастала, з-пад яе нешта, загорнутае ў масленую анучку. Шамякін. Дудзько са шчаціністай чорнай барадой, з масленымі валасамі, падстрыжанымі «пад гаршчок», .. сядзеў у канцы стала. Пестрак.
4. перан. Саладжавы, ліслівы, падлізлівы. Рэгістратар глытае масленыя словы Гарбулёва. Бядуля. Такі ён [ханжа] маслены, прылізаны, харошы, А што ні слова — то з варэннем пірагі... Валасевіч.
5. перан. Як бы пакрыты маслам; юрлівы (пра вочы, позірк).
•••
Масла масленае гл. масла.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)