Кушэ́тка ’невялікая канапа з узгалоўем, але без спінкі’ (франц. coucheite) (ТСБМ, Сцяшк.). Запазычанне праз рус. кушетка ’тс’ з франц. мовы (Шанскі, 2, 8, 464).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Мулы, ст.-бел. мулы ’высокія туфлі’ (XVI ст.), запазычана са ст.-польск. muły ’тс’, якое са ст.-франц. mule > франц. mule ’туфлі без абцасаў’.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Га́ма ’гама (музыч. і да. т. п.)’ (БРС). Рус. га́мма, укр. га́ма. Крыніцай запазычання з’яўляецца франц. gamme ’тс’ або ням. Gamme < франц. У аснове тэрміна ляжыць назва грэч. літары γ (γάμμα), якая трапіла ў франц. і ням. мовы з іт. gamma. Падрабязна гл. Шанскі, 1, Г, 24–25.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Бландзі́н, бландзі́нка (БРС). Рус. блонди́н, блонди́нка, укр. блонди́н, ‑ка. Паводле Фасмера, 1, 176, першаснай формай быў назоўнік ж. р. (тыпу бландзі́нка), які запазычаны з ням. Blondine (а гэта з франц.) або франц. blondine ’бландзінка’. Назоўнік м. р. з франц. blondin або ж другаснае ўтварэнне ад бландзі́нка. Фасмер, 1, 176; Шанскі, 1, Б, 143. У аснове ўсяго ляжыць франц. blond(e) ’бялявы, -ая’. Да гісторыі гэтага слова і магчымай сувязі з герм. мовамі гл. Клюге, 86.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Балі́стыка. Рус. балли́стика, укр. балі́стыка. Запазычанне з зах.-еўрап. моў: франц. balistique, ням. Ballistik. Шанскі (1, Б, 25–26) лічыць, што запазычанне было іменна з франц. мовы.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
◎ Пэнсо́вы (пэнсовый) ’тлуста-чырвоны’ (Бяльк.). Запазычана праз польск. ponsowy, pąsowy ’ярка-чырвоны’ з франц. ропсеай ’палявы мак, колер яго кветак’, ст.-франц. ропсеі ’палявы мак’ — няяснага паходжання (звязваюць з франц. ропсеай, ропсеі ’масток’, лац. ponticelluSy pons ’мост’, Банькоўскі, 2, 521; параўн. фальклорныя Устойлівыя выразы калінавы мост і чырвоная каліна). Гл. пунсовы.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Кашма́р ’цяжкі, жудасны сон; прывід, здань’; ’што-н. жахлівае, цяжкае, агіднае’ (ТСБМ). Рус. кошмар, укр. кошмар. Запазычаная лексема (але няма ў Шанскага). Фасмер (2, 361) указвае на пэўную храналогію гэтага слова, адзначаючы, што яно сустракаецца ў Гогаля і іншых. Першакрыніцай з’яўляецца франц. cauchemar ’тс’, ад лац. calcāre ’сціскаць, выступаць вонкі’ і ст.-в.-ням. mara ’дыхавіца, кашмар’ (спасылка на Мацэнаўэра, LF, 8, 47). Больш складаную гісторыю і рэканструкцыю прапануе Слаўскі, 2, 543, які зыходзіць са ст.-франц. элементаў: франц. cauchemar складанае слова: са ст.-франц. caucher ’сціскаць’ (< лац. calcāre) і ст.-франц. mare ’кашмар’. Параўн. яшчэ Клюге, 454 (пад Mahr).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Бал ’ацэнка і да т. п.’ Рус. балл, укр. бал. Запазычанне з ням. Ball (< франц.) або франц. balle ’шар’. Фасмер, 1, 116–117. Падрабязна гл. Шанскі, 1, Б, 25.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Буфе́т. Рус. буфе́т, укр. буфе́т. Фасмер (1, 254) лічыць, што слова запазычана праз ням. Büfett з франц. buffet або італ. buffetto. Шанскі (1, Б, 239) думае пра франц. крыніцу.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Гарантава́ць (БРС). Укр. гарантува́ти, рус. гаранти́ровать. Запазычанне з франц. мовы (garantir) або ням. garantieren < франц.). Параўн. гара́нтыя. Слаўскі, 1, 383; Фасмер, 1, 392; Шанскі, 1, Г, 27; Рудніцкі, 802.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)