пласці́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

1. Памянш. да пласціна. Добра вытачаныя пласцінкі з касцей маманта ўпрыгожваюць адзенне. В. Вольскі.

2. Дыск з пластычнага матэрыялу з гукавым запісам для прайгравання. Там у падарунках былі настольны гадзіннік, патэфон з наборам пласцінак і паляўнічая стрэльба. Кавалёў.

3. Шкло, пакрытае святлочуллівым слоем для фатаграфічных здымкаў. Фатаграфічная пласцінка.

4. Спец. Плоская частка ліста ў раслін. Ліставыя пласцінкі.

5. Спец. Складка на ніжнім баку шапачкі ў некаторых грыбоў.

•••

Крывяныя пласцінкі — элементы крыві млекакормячых, якія маюць здольнасць згушчаць кроў.

Змяніць пласцінку гл. змяніць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пласти́нка

1. кружэ́лка, -кі ж., плы́тка, -кі разг., ж., пласці́нка, -кі ж.;

граммофо́нная, патефо́нная пласти́нка грамафо́нная, патэфо́нная кружэ́лка (плы́тка разг., пласці́нка);

пласти́нка для звукозаписи кружэ́лка (плы́тка разг., пласці́нка) для гуказапісу;

2. (фото) пласці́нка, -кі ж.;

фотографи́ческая пласти́нка фатаграфі́чная пласці́нка;

чувстви́тельная пласти́нка адчува́льная пласці́нка;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)