Ляндры́нка, ляндры́нкі ’цукеркі — ледзянцы’ (астрав., Сцяшк. Сл.; брасл., Сл. ПЗБ; драг., КЭС). Запазычана з польск. landrynka, landrynki, landryny, якія ўзыходзяць да прозвішча Ландрин, уладальніка цукеркавай фабрыкі ў Расіі ў XIX ст. (Слаўскі, 4, 46).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
васьмідзесяціго́ддзе, ‑я, н.
1. Прамежак часу, тэрмін у восемдзесят гадоў.
2. Гадавіна чаго‑н., што адбылося ці пачалося восемдзесят год назад. Васьмідзесяцігоддзе фабрыкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папабе́гаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Бегаць доўга, неаднаразова. У той дзень Піліпку давялося папабегаць. Раніцай аднёс газеты салдатам, потым рабочым тытунёвай фабрыкі. П. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
забастава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак.
Аб’явіць забастоўку, пачаць баставаць. У чэрвені 1916 г. забаставалі рабочыя буйнейшай віцебскай ільнопрадзільнай фабрыкі «Дзвіна», якія патрабавалі павышэння заработнай платы. «Весці».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фа́брыка-ку́хня, фабрыкі-кухні; Р мн. фабрык-кухань; ж.
Буйное прадпрыемства грамадскага харчавання з масавым механізаваным прыгатаваннем ежы. Фабрыка-кухня .. адпускае 6500 абедаў у суткі. «Маладосць».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тэксты́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да тэкстылю, звязаны з вытворчасцю яго. Тэкстыльная прамысловасць. □ Уявім, што фабрыка тэкстыльная, і пашырэнне фабрыкі патрабуе павелічэння колькасці льну. Чорны. // Зроблены, пашыты з тэкстылю. Тэкстыльны абутак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шасцярня́, ‑і; мн. шасцерні, ‑яў; ж.
1. Спец. Зубчастае кола, якое перадае рух. Забіраліся хлопцы часам і на іншыя фабрыкі, здымалі калёсікі і шасцерні, качалі іх па бязлюдных вуліцах. С. Александровіч.
2. Запрэжка ў шэсць коней.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зно́сіны, ‑сін; адз. няма.
1. Узаемныя адносіны, дзелавая, сяброўская сувязь. Зносіны з замежнымі дзяржавамі. Зносіны з людзьмі. Гандлёвыя зносіны. □ У сталовай кардоннай фабрыкі.. [Маруся] мела шырокія магчымасці зносін з рабочымі. Брыль.
2. Сродкі перамяшчэння, сувязі. Шляхі зносін. Чыгуначныя зносіны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фабрыка́нт, ‑а, М ‑нце, м.
1. Капіталіст — уладальнік фабрыкі (у 1 знач.). Цар і царскія міністры, фабрыкант, банкір і пан Забіралі ўсё дачыста У рабочых і сялян. Грахоўскі.
2. перан.; чаго. Іран. Той, хто фабрыкуе што‑н.; стваральнік і распаўсюджвальнік чаго‑н. Фабрыкант маны і розных чутак.
[Лац. fabricans, fabricantis.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
на́крыўка, ‑і, ДМ ‑рыўцы; Р мн. ‑рывак; ж.
Тое, чым накрыта зверху што‑н. Накрыўка каструлі. Накрыўка люка. □ Трошкі ўзбоч ад фабрыкі мясціўся старэнькі цвікавы завод. Яго можна было адрозніць па жалезнай з накрыўкай трубе. Сабаленка. Вогнішча абстаўлена чыгункамі, варэйкамі і кацялкамі, у якіх булькоча і, прыўзнімаючы накрыўкі, пускае пару страва. Лупсякоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)