тро́пік, ‑а, м.

1. Уяўны круг, які праходзіць паралельна экватару на адлегласці 23°27′ па поўнач або па поўдзень ад яго. Тропік Рака. Тропік Казярога.

2. Гарачы пояс зямнога шара, размешчаны паміж экватарам і гэтым кругам.

[Грэч. tropikos.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ідэ́я, -і, мн. -і, ідэ́й, ж.

1. Паняцце, уяўленне, якое адлюстроўвае рэчаіснасць у свядомасці чалавека і выражае яго адносіны да навакольнага свету; уяўны вобраз чаго-н.

Патрыятычныя ідэі.

Ідэі дабра і справядлівасці.

2. Асноўная, галоўная думка твора, якая вызначае яго змест.

І. рамана.

3. Думка, задума, план.

Падаць ідэю.

|| памянш., разм. ідэ́йка, -і, ДМ ідэ́йцы, мн. -і, ідэ́ек, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пазорны ’прыгожы, відны, статны’ (Гарэц., Бяльк., Янк. БП, Янк. I, Шн., Нар. лекс.), ’той, хто непрыстойна сябе паводзіць’ (Сл. ПЗБ), пазу͡орны ’прыгожы’ (Федар. VII). Рус. позорный ’непрыстойны, ганебны’, ст.-рус. позорный ’непрыстойны, ганебны’, польск. pozornyуяўны, які задаецца’, чэш. pozorný ’уважлівы’, славен. pozóren ’уважлівы’, балг. позо́рен. Прыметнік на ‑n‑ ад слав. pozorъ ’увага; ганьба’. Далей гл. зорыць, зрэнкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

при́зрачный

1. пры́відны; падма́нлівы, падма́нны;

при́зрачное виде́ние (пры́відная) здань;

2. уя́ўны, нерэа́льны;

при́зрачная опа́сность уя́ўная (нерэа́льная) небяспе́ка.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ілжэ... і (пасля галосных) лжэ...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:

1) які ўтрымлівае хлусню, няпраўду; памылковы, няправільны, напр.: ілжэнавука, ілжэмастацтва, ілжэтэорыя;

2) уяўны, які наўмысна выдаецца за сапраўднае, напр.: ілжэатака, ілжэвучоны, ілжэпрарок, ілжэтрывога;

3) які лжэ, хавае ісціну, напр.: ілжэсведка, ілжэсведчанне;

4) у саставе складаных назваў: які мае адносіны да відаў, часткова падобных да іншых, асноўных відаў, напр.: ілжэакацыя, ілжэгарлачык, ілжэлістоўніца, ілжэскарпіён, ілжэязмін.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

панацэ́я, ‑і, ж.

1. У алхімікаў — лякарства нібыта ад ўсіх хвароб.

2. перан. Іран. Уяўны сродак, які можа дапамагчы ва ўсіх выпадках жыцця. Паны стварылі такія невыносныя ўмовы існавання для Міхала, што ён і вымушаны разглядаць здабыццё сваёй уласнай зямлі як панацэю ад усіх бед і няшчасцяў. Клімковіч.

[Грэч. Panákeia — якая лечыць усё.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зданнёвы і зда́нневы, ‑ая, ‑ае.

1. Які ўзнікае, паяўляецца, як здань. Нейкія зданнёвыя вобразы, недарэчныя людскія абліччы .. мітусіліся ўваччу. Лынькоў.

2. Нерэальны, уяўны. Лабановіч вандраваў па верханскіх ваколіцах. Яшчэ раз наведаў і тую пляцоўку, з якой можна было бачыць зданнёвы замак. Колас.

3. Няясны, невыразны. Зданнёвы сілуэт дрэва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

у́мственный

1. разумо́вы;

рабо́тник у́мственного труда́ рабо́тнік разумо́вай пра́цы;

у́мственные спосо́бности разумо́выя здо́льнасці;

2. (мысленный) мы́сленны; (воображаемый) уя́ўны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мни́мый

1. (воображаемый) уя́ўны; (фальшивый) фальшы́вы; (ложный) несапра́ўдны, непраўдзі́вы; (вымышленный) вы́думаны; (притворный) прытво́рны; нібы́та;

мни́мое преиму́щество уя́ўная перава́га;

мни́мое сострада́ние фальшы́вае спачува́нне;

мни́мая смерть несапра́ўдная смерць;

мни́мая боле́знь вы́думаная, фальшы́вая, непраўдзі́вая хваро́ба;

мни́мый больно́й прытворнахво́ры, нібы́та хво́ры;

2. мат. уя́ўны;

мни́мая величина́ уя́ўная велічыня́;

мни́мые чи́сла уя́ўныя лі́кі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

эфеме́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Кароткачасовы, недаўгавечны. Але гэты новы струмень у развіцці беларускай лексікі быў эфемерным. Гіст. лекс. бел. мовы. Гэты першы «палявы» этап работы пісьменніка мае ў сабе шмат імпрэсіўнасці, ён цякучы, зменлівы, эфемерны, тут непазбежны выпадковасці, суб’ектыўнае перабольшванне і заніжэнне. У. Калеснік. // Ненадзейны, нетрывалы. І нейкая эфемерная блізкасць нарадзілася між ім [Севярынам] і гэтай невядомай істотай. Караткевіч. // Уяўны, нерэальны. Эфемерныя мары. □ Я думаў, што гэта эфемернае прадпрыемства, якое разлічана на лёгкую і хуткую нажыву ўладальніка. «Полымя».

2. Спец. Які мае адносіны да эфемераў. Эфемерная расліннасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)