сінтэзава́цца, ‑зуецца; зак. і незак.
1. Утварыцца (утварацца) шляхам сінтэзу (у 1 знач.); абагульніцца (абагульняцца), злучыцца (злучацца). Элементы рэальнага быцця, сапраўдных чалавечых дзеянняў, духоўных праяў сінтэзаваліся ў прывабны вобраз волата. Перкін. У раманах Чорнага, напісаных у гады вайны, сінтэзуюцца вядучыя праблемы; характэрныя для ўсёй яго творчасці. Дзюбайла.
2. Утварыцца (утварацца) шляхам сінтэзу (у 2 знач.).
3. Зал. да сінтэзаваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
арганізава́цца, ‑злуецца; зак.
1. Узнікнуць, утварыцца (пра які‑н. грамадскі орган, установу, аб’яднанне і пад.).
2. Аб’яднацца, згуртавацца для якой‑н. мэты. Арганізавацца ў партызанскі атрад.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наме́рзнуць, ‑зне; пр. намёрз, ‑мерзла; зак.
Замярзаючы, утварыцца, нарасці на паверхні чаго‑н. (пра лёд і пад.). Ля студні намерзла высока і подступу каню не было. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заснава́цца, ‑снуецца; зак.
1. Узнікнуць, утварыцца. На месцы былой дрыгвы заснаваўся і з небывалай сілай пачаў расці сацыялістычны горад. Кудраўцаў.
2. Пакрыцца, зацягнуцца (павуціннем, смугой і пад.). Лес туманам заснаваўся, Луг расой акрыўся. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Каплі́вы ’цяжкі, марудны’ (красл.) фармальна мог утварыцца ад капаць, ^напіць (прасл. карт ’ліцца па кроплях’), як імчаць — імклівы, маўчаць — маўклівы, кеміць — кемлівы. Грынавецкене (Сл. паўн.-зах., 2, 405) суадносіць гэту лексему з літ. kapliuoti, лат. kaplot ’цяжка рабіць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
панараста́ць, ‑ае; зак.
1. пераважна безас. Нарасці, вырасці ў вялікай колькасці. У той год з вясны вельмі дажджыла і ўсюды панарастала шмат травы. Сачанка.
2. Утварыцца ў выглядзе нарасту ў многіх месцах. Лёдам скавала шыбы, тоўстыя гузакі панарасталі па краях. Ус.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́ціснуцца, ‑нецца; зак.
1. Выступіць на паверхні пад уздзеяннем ціску. Выціснуўся сок з яблыка. // перан. З цяжкасцю, вымушана з’явіцца (пра знешняе праяўленне пачуццяў). З губ .. [Скуратовіча] выціснулася вялая ўсмешка. Чорны.
2. Выпасці, выламацца ад ціску, націскання.
3. Прабіраючыся праз што‑н. цеснае, вузкае, выйсці, выбрацца. Выціснуцца з натоўпу.
4. Утварыцца ў выніку выціскання.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Наспі́чнік ’дэталь у коле воза (рэхва, якая набіваецца на калодку каля спіц)’ (ТС), наспішнікі мн. ’тс’ (Маслен.). Да спіца ’дэталь у коле’ (гл.); паколькі рэхва набівалася не на спіцы, а на калодку, у якую яны ўстаўляюцца, застаецца няяснай зыходная прыназоўнікавая канструкцыя, на базе якой мог утварыцца тэрмін, параўн., аднак, заспічнікі ’тс’ (Маслен.), дзе матывацыя больш празрыстая; субстытуцыя прыназоўніка — прыстаўкі магла адбыцца пад уплывам дзеяслова набіваць ’насаджваць’, хаця тэарэтычна яна здаецца натуральнай.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пратапта́цца, ‑тапчуся, ‑топчашся, ‑топчацца; зак.
1. Утварыцца ад частай хадзьбы (пра дарожку, сцежку і пад.).
2. Працерціся, пранасіцца ад хадзьбы. Галошы пратапталіся. □ Васілінцы маці накрухмаліла белую спаднічку з марлі, акуратненька зацыравала белыя шкарпэткі, што пратапталіся на вялікіх пальцах. Ус.
3. Таптацца некаторы час. [Цётка Палагея] можа і да самага вечара пратаптацца на шашы, пакуль на якую грузавую машыну сядзе. Ермаловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ствары́цца, створыцца; зак.
1. Утварыцца, узнікнуць. Ну, вядома, і пра чароты, з якіх праз многія стагоддзі стварыўся торф — залёг урадлівымі пластамі на шырокай і, як-ніяк, яшчэ таямнічай палескай нізіне. Пестрак.
2. Арганізавацца, пачаць дзейнічаць (пра якую‑н. грамадскую арганізацыю, установу і пад.). Кожную раніцу маці з цёткай ішлі на поле (толькі што стварыўся калгас, работы хоць адбаўляй). Парахневіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)