се́сія, -і, мн. -і, -сій, ж.
1. Пасяджэнні розных прадстаўнічых органаў і калегіяльных устаноў, якія праводзяцца перыядычна, а таксама перыяд такіх пасяджэнняў.
С.
ААН.
2. Перыяд здачы экзаменаў у вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных установах.
Зімовая с.
|| прым. сесіённы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
асістэ́нт, ‑а, М ‑нце, м.
1. Памочнік прафесара, доктара, рэжысёра і г. д.
2. Асоба, якая займае малодшую выкладчыцкую пасаду ў вышэйшых навучальных установах.
[Ад лац. assistens, assistentis — прысутны, памагаты.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
асістэ́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.
1. Памочнік прафесара, урача, рэжысёра і пад.
А. хірурга.
2. Малодшая выкладчыцкая пасада ў вышэйшых навучальных установах, а таксама асоба, якая займае гэту пасаду.
|| ж. асістэ́нтка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.
|| прым. асістэ́нцкі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
семе́стр, ‑а, м.
Навучальнае паўгоддзе ў вышэйшых ці спецыяльных сярэдніх навучальных установах. [Докін:] — Зайдзіце [Жаркевіч] пасля да мяне, мо што-небудзь прыдумаем, каб у другім семестры было лягчэй. Карпаў.
[Ад лац. semestris — шасцімесячны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кале́жскі, ‑ая, ‑ае.
Уст. Які мае адносіны да калегіі (у 3 знач.). // Як састаўная частка назваў чыноў у цывільных установах дарэвалюцыйнай Расіі. Калежскі рэгістратар. Калежскі асэсар. Калежскі саветнік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аднакла́сны, ‑ая, ‑ае.
Уст. З адным годам навучання — аб навучальных установах у дарэвалюцыйны час. Між тым, у мястэчку ёсць толькі дзве пачатковыя школы: двухкласная міністэрская і аднакласная жаночая. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Саніта́р ’асоба малодшага медыцынскага персаналу ў лячэбных установах, якая даглядае хворых і раненых, сочыць за чысцінёй у палатах і пад.’ (ТСБМ). З рус. санита́р ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 89), якое, магчыма, з франц. sanitaire ’які мае дачыненне да аховы здароўя’ з дапамогай суф. ‑ар‑ (Гараеў, 451; Фасмер, 3, 557).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
экспеды́тар, ‑а, м.
1. Асоба, якая займаецца экспедыцыяй (у 1 знач.). Людзей у кабінеце поўна, але да стала праціскаецца і працягвае дакумент экспедытар чужога завода. Скрыган.
2. Начальнік аддзялення ў некаторых установах дарэвалюцыйнай Расіі.
[Ням. Expeditor.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
като́ўня, ‑і, ж.
Месца допыту і катавання арыштаваных у фашысцкіх і жандармскіх установах, засценках 1. Катоўня дэфензівы. Катоўня гестапа. □ Зэнка стаяла на сярэдзіне змрочнай катоўні і перакладала ўсё, што Апанас гаварыў пра свайго бацьку. Бажко.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пансіяна́т, ‑а, М ‑наце, м.
1. Поўнае ўтрыманне таго, хто жыве дзе‑н. (у некаторых навучальных установах, на курортах і пад.).
2. Від гасцініцы, дзе можна атрымаць месца для начлегу, для стаянкі аўтамабіляў і пад.
[Фр. pensionnat.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)