смакава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны; незак., што.

1. Есці або піць паволі, з асалодай, каб адчуць смак (у 1 і 2 знач.).

С. кляновы сок.

С. кожны глыток.

2. Есці ці піць на пробу; каштаваць.

Асцярожна с.

3. перан. Успрымаць, адчуваючы асаблівае задавальненне, цешыцца, радавацца чаму-н.

С. апошнія навіны.

|| наз. смакава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апруцяне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Разм.

1. Застыць, скарчанець (пра труп, часткі мёртвага цела). [Ракуцька:] — Паспеў я яшчэ заўважыць, як дрыгнулі яго [немца] ногі і апруцянелі навек. Чорны.

2. Страціць адчувальнасць; анямець, адубець. Цела проста апруцянела і страціла здольнасць што-небудзь успрымаць. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

слых, -у, м.

1. Адно з пяці знешніх пачуццяў, якое дае магчымасць успрымаць гукі.

Органы слыху.

2. Здольнасць правільна ўспрымаць і аднаўляць музычныя гукі.

Абсалютны с.

Падбіраць музыку на слых.

3. Вестка, гаворка пра каго-н., звычайна нічым яшчэ не падмацаваная.

Сярод людзей пра гэта пайшоў нядобры с.

Ні слыху ні дыху (разм.) — няма ніякіх вестак.

|| прым. слыхавы́, -а́я, -о́е (да 1 і 2 знач.).

Слыхавыя органы.

С. апарат.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паэтызава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., каго-што.

Падаць (падаваць) у паэтычным, узнёслым выглядзе; успрыняць (успрымаць) паэтычна каго‑, што‑н. Якуб Колас паэтызуе самыя звычайныя з’явы прыроды. Казека. Багдановіч паэтызаваў перш за ўсё драмы і трагедыі сваёй сучаснасць: убачанае ім у вёсцы і горадзе, звязанае з яго роздумам над эпохай увогуле. Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыто́мнасць, ‑і, ж.

Стан, у якім чалавек здольны ўсведамляць, успрымаць навакольны свет (звычайна ў словазлучэннях: страціць прытомнасць, прывесці да прытомнасці, прыйсці да прытомнасці і пад.). Ад вострага болю ў назе хлопчык страціў прытомнасць. Сіняўскі. Прытомнасць зноў вярнулася, і Сідар пачуў дзесьці зусім блізка мужчынскія галасы. Галавач. Жанчына была без прытомнасці і трызніла. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ура́злівы, ‑ая, ‑ае.

Здольны жыва адчуваць, успрымаць што‑н. [Вера:] — Які ты ўразлівы, ужо і крыўдуе. А баба што — не чалавек? Машара. Вася заўжды ўразлівы, насцярожаны. Яго натуру ўдала падкрэслівае і вонкавы выгляд: непаслухмяна ўзварушаны чуб, кірпаты нос, доўгая шыя на завостраных плечыках, вялікія адтапыраныя вушы, якія ўдзень свецяцца наскрозь. Карамазаў. // Такі, якога лёгка вывесці з раўнавагі. Уразлівае сэрца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лаві́ць ’здабываць (рыбу, звяроў, птушак пры дапамозе прыстасаванняў)’, ’хапаць на ляту’, ’вышукваць, высочваць’, ’выбіраць зручны момант’, ’успрымаць слыхам, розумам’, ’выкрываць, абвінавачваць’ (Бяльк., Яруш., Сцяшк., ТСБМ, ТС). Утворана ад lovъ > лоў (гл.). Можна меркаваць, што форма лава́ць (гл.) больш архаічная, чым лавіць: яшчэ ў праславянскі перыяд суф. ‑aje‑ (‑ati) у дэмінутыўных дзеясловах быў выцеснены прадуктыўным ‑i‑ (‑iti) (Слаўскі, SP, 1, 46), інакш зыходны назоўнік, ад якога ўтварыўся дзеяслоў, павінен быў бы мець аснову на ‑ĭ‑ (г. зн. lovь).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

успрыма́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. успрымаць — успрыняць.

2. У філасофіі — адлюстраванне ў свядомасці людзей прадметаў і з’яў рэчаіснасць якія ўздзейнічаюць на органы нашых пачуццяў. Законы ўспрымання. □ Такім чынам, матэрыялістычная тэорыя, тэорыя адлюстравання прадметаў мыслю, выкладзена тут з паўнейшай яснасцю: па-за намі існуюць рэчы. Нашы ўспрымання і ўяўленні — вобразы іх. Праверка гэтых вобразаў, аддзяленне ісцінных ад памылковых даецца практыкай. Ленін. Напорыстасці і заўзятасці ў Платонава хапала. Зноў жа — дапамагала маладосць, тэмперамент, прывабнасць, непасрэднасць успрыманняў. Сабалеўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пасля́, пасле́, по́сля, посля́, по́слі, по́сле, пысьля́ ’потым, пазней некаторага тэрміну’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп., Сл. ПЗБ, Бяльк., Ян., ТС). Укр. після́, ст.-укр. послі, опослі, рус. (о)после, (о)посля, пасля́, ст.-рус. послѣ, серб.-харв. послије, после, посли, макед. после. Прасл. poslě можна успрымаць як скарочаны варыянт слова poslědь, якое да след (гл.) (ESSJ SG, 1, 201–203). Іншыя версіі: з po‑sь‑lě (Сабалеўскі, РФВ, 66, 401) ці з pos‑lě, як pos‑dě ’пазней’ (Лось, RS, 4, 244), здаюцца менш імавернымі. Сюды ж по́слячы ’пазней’ (нясв., Сл. ПЗБ, Сцяшк.) з узмацняльнай часціцай ‑чы (Карскі 2–3, 71; ESSJ SG, 1, 306).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

чуць¹, чу́ю, чу́еш, чу́е; чу́ты; незак.

1. каго-што. Успрымаць што-н. на слых, пры дапамозе органаў слыху.

Ч. птушыны спеў.

Ч. музыку.

2. без дап. Мець слых.

Ён дрэнна чуе.

3. аб кім-чым, пра каго-што і з дадан. Атрымліваць якія-н. звесткі, даведвацца.

Ці чулі навіну? Я чуў, што ў вас былі госці.

4. каго-што і з дадан. Успрымаць, пазнаваць шляхам адчування; адчуваць.

Птушкі чуюць пахаладанне.

Ты чуеш, што пахне дымам?

5. (са словам «сябе»). Мець пэўныя (фізічныя, псіхічныя) адчуванні; адчуваць.

Ён чуў сябе тут як дома.

6. у знач. пабочн. сл. чу́еш (чу́еце). Ужыв. для пацвярджэння сказанага, як настойлівае ўказанне, патрабаванне чаго-н. (разм.).

Толькі не спазніся, чуеш!

Прыязджай абавязкова, чуеш!

Дух чуць чый (разм.) — адчуваць чыю-н. строгасць, баяцца каго-н.

І чуць не чуў (разм.) — поўны адказ ад чаго-н.

На свае (уласныя) вушы чуць, сваімі вушамі чуць — непасрэдна самому чуць што-н.

Не чуць душы ў кім (разм.) — вельмі моцна, бязмежна любіць каго-н.

Не чуць зямлі пад сабой (разм.) — адчуваць вялікую радасць, захапленне.

Не чуць ног пад сабой (разм.) — вельмі стаміцца ад бегу, доўгай хадзьбы і пад.

Чуць з трэціх вуснаў — чуць што-н. не непасрэдна, а праз каго-н.

Чуць краем вуха (разм.) — часткова, няпоўнасцю, няправільна чуць што-н.

|| зак. пачу́ць, -чу́ю, -чу́еш, чу́е; -чу́ты (да 1, 3 і 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)