ра́да, -ы, ДМ -дзе, ж.
1. Парада, павучанне, як паступіць, як зрабіць.
Папрасіць рады.
2. Сумеснае абмеркаванне якіх-н. пытанняў; нарада.
Сямейная р.
3. Народны сход, а таксама савет прадстаўнікоў у розныя гістарычныя перыяды ў Беларусі, Украіне, Літве, Польшчы.
Мясцовая р.
Выбарная р.
◊
Рады няма — не хапае сілы, магчымасці справіцца з кім-, чым-н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ге́тман, ‑а, м.
1. У 16–17 стст. на Украіне — выбарны начальнік казацкага войска; у 17–18 стст. — вярхоўны правіцель Украіны.
2. У 16–18 стст. — камандуючы войскамі ў Вялікім княстве Літоўскім і ў Польшчы.
[Ням. Hauptman — начальнік.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Жакт ’жыллёва-арэнднае кааператыўнае таварыства, якое існавала ў 20–30‑я гады’ (ТСБМ). Паралельная з рус. жакт або запазычаная з рус. абрэвіятура 20‑х гадоў. Шанскі, 1, Ж, 274. На магчымасць паралельнага ўтварэння ўказвае іншая структура адпаведнай абрэвіятуры на Украіне: житлокооп.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
арба́, ‑ы́; мн. а́рбы, ‑аў; ж.
Высокі двухколы воз у Сярэдняй Азіі, а таксама доўгі чатырохколы — на Украіне, у Крыме, на Каўказе. Гамрэкелі стаяў на двары, наглядаючы за работай парабкаў, якія грузілі на арбу мяхі з агуркамі. Самуйлёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
со́тнік, ‑а, м.
1. Начальнік сотні воінаў у Старажытнай Русі.
2. У дарэвалюцыйнай Расіі — афіцэрскі чын у казацкіх войсках, які адпавядаў чыну паручніка ў пяхоце. // Асоба, якая мела гэты чын.
3. Начальнік адміністрацыйна-тэрытарыяльнай сотні на Украіне ў 16–18 стст.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
навасе́лец, ‑льца, м.
Тое, што і навасёл. У бабулі ў руках клуначак з хлебам і соллю. Гэта першае, што будзе ўнесена ў новую кватэру. Такі стары звычай навасельцаў. Юрэвіч. Пазней.. [янотападобны сабака] стаў навасельцам на Украіне, адкуль пачаў перасяляцца на паляўнічыя ўгоддзі Беларусі. «Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
інвента́р, -у́ і -а́, м.
1. -у́. Сукупнасць прадметаў, прылад, якія складаюць маёмасць прадпрыемства, установы, арганізацыі.
Спартыўны і.
Сельскагаспадарчы і.
2. -у́. Вопіс такіх прадметаў, рэестр.
Скласці і.
3. -у́. Прылады вытворчасці.
Сельскагаспадарчы і.
4. -а, гіст. Апісанні феадальных уладанняў у 16 — першай палавіне 19 ст. ў Беларусі, Літве, Украіне, Польшчы.
Старонка інвентара Брэсцкай эканоміі 1742 г.
○
Жывы інвентар — цяглавая і малочная жывёла.
|| прым. інвента́рны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Сярдзю́к ’ахоўнік гетмана ў Украіне’ (ТСБМ), параўн. укр. сердю́к ’тс’, што выводзіцца з тур. sürtük ’наглядчык’ (Фасмер, 3, 606; ЕСУМ, 5, 218). Няясныя адносіны да сярдзю́к экспр. ’багацей’ (Юрч. Вытв.), для якога можна дапусціць сувязь з сердзю́к ’гняўлівы чалавек’ (Нас.) ад сярдзіты, сердаваць (гл.), што можа ўспрымацца і як народнаэтымалагічнае асэнсаванне запазычання.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
слабада́, -ы́, ДМ -дзе́, мн. слабо́ды і (з ліч. 2, 3, 4) слабады́, -бо́д, ж.
1. гіст. Паселішча або гарадскі квартал у Расіі, Беларусі і Украіне ў 11—18 стст., жыхары якога не былі прыгоннымі або часова вызваляліся ад падаткаў.
2. Вялікае гандлёвае ці прамысловае сяло; адасобленая частка вялікага сяла.
3. Пасёлак ля горада; прыгарад (уст.).
|| памянш. слабо́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак.
|| прым. слабадскі́, -а́я, -о́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
*Варца́ць, ворца́ть ’ванітаваць (пра дзяцей)’ (Мядзв.). Мядзведкі заўважае, што адносна дарослых ужываецца козлы драть або вынитова́ть. Рус. (смал.) варца́ть ’ванітаваць’, варца́ки ’ваніты’. Не вельмі яснае слова. Можна меркаваць, што гэта запазычанне (з трансфармацыяй, перастаноўка гукаў) з польск. дыял. wracać ’ванітаваць’ (яно вядома як польскі правінцыялізм на Украіне; гл. Карловіч, 6, 161). Параўн. форму вараца́ць ’нудзіць’ (Касп.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)