Тро́скаттрэск’ (Ласт.), ст.-бел. троскотъ ‘расліна’ (Скарына). Параўн. укр. тро́скит, трі́скоттрэск’, рус. тро́скоттрэск, хруст’, стараж.-рус. троскотъ ‘тс’, польск. troskot ‘лясканне, трэск’, серб., харв. тро̏скот ‘урэчнік, Polygonum’, балг. тро́скот ‘пырнік’, макед. троскот ‘тс’. Прасл. *troskot утворана ад мяркуемага дзеяслова *troskati ‘трашчаць, лопацца’, суадноснага з літ. traškė́ti ‘хрусцець, трэскацца, грымець’ (Скок, 3, 507; Фасмер, 4, 106; SEK, 5, 172), адсюль ст.-бел. троскотати ‘трашчаць’ (Сл. Скар.). Меркаванні пра паходжанне назваў раслін, якія трашчаць, калі іх рвуць, гл. Брукнер, 577.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Крох ’пра трэск, ламанне’ (Нар. лекс.). Гукапераймальнае.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

неразгада́ны, ‑ая, ‑ае.

Які патрабуе разгадкі; незразумелы, загадкавы. Усіх хвалявала неразгаданая таямніца. Ваданосаў. Люблю сядзець уначы каля вогнішча, падкладаць у сіняе полымя дровы, ды слухаць іх трэск — мудрую неразгаданую гаворку. Каваль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

матацыкле́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да матацыклета, матацыкла. У пяць гадзін раніцы нас падымае на ногі страшэнны трэск і гул матацыклетных і веласіпедных матораў. Нядзведскі. // Звязаны з яздой на матацыклах. Матацыклетнае спаборніцтва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хрумст, ‑у, М ‑сце, м.

Хруст, трэск. Віця паднёс, [пясок] да мікрафона і пацёр у далонях. Хрумсту не было. Шыцік. Убачыў [Гарэнка] у абед, як Юрка гэты з хрумстам аплятае салёныя [а]гурочкі, такія пругкія, сакаўныя. Вышынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хру́сткі, ‑ая, ‑ае.

Такі, што хрусціць, утварае хруст, трэск. На падлеску марнелі-датайвалі бы наждак хрусткія на марозе лапіны снегу. Быкаў. Пад нагамі шамацела хрусткае лісце. Грахоўскі. Стручок [фасолі] быў хрусткі і зялёна-празрысты. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Патрушчэ́ліць ’паламаць у многіх месцах’ (в.-дзи.., Сл. ПЗБ). Паводле пашырэння можна аднесці да балтызмаў, — параўн. літ. triušketi ’хрусцець’. Не выключана магчымасць растлумачыць паходжанне на слав. глебе: параўн. рус. трусктрэск, хруст; сухое галлё’, ст.-рус. трускътрэск’, які Фасмер (3, 110) лічыць глухім варыянтам лексемы друзг > дру́згаць (гл.)/ Суфікс ‑эл‑ з экспрэсіўным значэннем шматразовага дзеяння.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

глухі́, -а́я, -о́е.

1. Пазбаўлены слыху.

Г. чалавек.

Падручнікі для глухіх (наз.).

2. перан., да чаго. Неспагадлівы, раўнадушны.

Г. да чужых патрэб.

3. Прыглушаны, невыразны.

Г. трэск.

Піяніна гучыць глуха (прысл.).

4. Густы, цёмны, непралазны.

Г. лес.

5. Ціхі, пустынны.

Г. завулак.

6. перан. Позні.

Глухая восень.

Глухая поўнач.

7. Без адтулін, суцэльны.

Глухая сцяна.

Глухі зычны — зычны гук, які вымаўляецца без удзелу голасу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзіра́віць, ‑раўлю, ‑равіш, ‑равіць; незак., што.

Рабіць дзіркі ў чым‑н. [Весялоў] успомніў усё: і завыванне ветру ў стропах парашута, і сухі трэск куль, што разрывалі, дзіравілі шоўк, і пах свежых сасновых дошак, і пах салідолу ад халодных авіябомб. Шашкоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

частако́ліна, ‑ы, ж.

Адзін кол частаколу. [Міхалка] далей не пайшоў — астаўся стаяць, высунуўшы твар паміж дзвюх рассунутых частаколін. Чорны. На вясковай вуліцы была гэтакая ціш, што каб у гэтым канцы пераламаў частаколіну, дык, пэўна, у тым пачулі б трэск. Калюга.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)