Трыу́льна ‘сытна’ (Сцяшк. Сл.), трыу́льно ‘тс’ (Сл. рэг. лекс.). Ад трывальны ‘пажыўны’ (гл. трываць) з мясцовай субстытуцыяй а > у пад націскам: трыву́ло ‘трывала’ (Сцяцко, БММ, 2, 204), параўн.: трывульную яду ўсе любяць (Даніловіч, Лінгв. краязн., 125); мясцовая форма, відаць, сведчыць аб білабіяльным характары в.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
вачні́цы, ‑ніц; адз. вачніца, ‑ы, ж.
Паглыбленні ў пярэдняй частцы чэрапа, на твары, дзе змяшчаюцца вочы. Твар выцягнуўся, і цёмна-сінія плямы трывала аселі ў вачніцах. Савіцкі. Жорсткі пясок агнявая пустыня Праз вачніцы мае ўсё сыпле і сыпле. Панчанка.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Мацава́ць, моцова́ць, кобр. моцёва́ты ’трывала прымацоўваць’, ’трымацца’, ’узмацняць’, ’спрабаваць моц чаго-небудзь’, ’перамагаць’ (ТСБМ, Нас., Некр., Сл. ПЗБ, ТС, Ян., Нар. лекс.), мацавацца ’ўмацоўвацца, борацца, мерацца сілай’, ’адчуваць моц (у нагах)’ (Нас., Касп.; дзятл., Сл. ПЗБ; КЭС, лаг.). Запазычана са ст.-польск. mocować ’умацоўваць, зацвярджаць’. Гл. таксама моц.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
укаране́ць, ‑ее; зак.
Разм.
1. Пусціць глыбока карэнне.
2. перан. Трывала замацавацца дзе‑н., атрымаць шырокае распаўсюджанне (пра погляды, звычаі і пад.). [Шэмет:] — Ты яшчэ [Мацвей] малады, яшчэ можна ўсё што хочаш з сябе зрабіць. А з гадамі таго, што ўкаранее, калом не выб’еш. Лобан.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
прымацава́ць, -цу́ю, -цу́еш, -цу́е; -цу́й; -цава́ны; зак., каго-што да каго-чаго.
1. Трывала прырабіць.
П. канькі да чаравікаў.
2. Аддаць, перадаць у чыё-н. распараджэнне (для абслугоўвання і пад.).
П. правадніка да турыстаў.
П. да паліклінікі.
|| незак. прымацо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.
|| звар. прымацава́цца, -цу́юся, -цу́ешся, -цу́ецца; -цу́йся (да 2 знач.); незак. прымацо́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца; наз. прымацо́ўванне, -я, н.
|| наз. прымацава́нне, -я, н.
 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс) 
кантра́стны, ‑ая, ‑ае.
1. Які з’яўляецца кантрастам каму‑, чаму‑н.; рэзка процілеглы. Кантрастныя з’явы. Кантрастныя колеры. □ І справа і злева грымелі ўзрывы, а тут было ціха. Цішыня трывала можа толькі якую хвіліну, але была яна такой кантрастнай, што здавалася чужой, незразумелай. Шахавец.
2. З рэзкай розніцай паміж светлымі і цёмнымі часткамі. Кантрастны здымак.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Трыву́льны ‘вытрыманы, цярплівы’, ‘спажыўны, смачны’ (Сцяшк. Сл.), трыву́ло ‘сытна, трывала’ (Сцяц., Сцяшк. Сл.), трыва́льна, трыву́льна ‘моцна, стойка’ (беласт., Стан.), трыу́льно ‘сытна’ (Сл. рэг. лекс.). Да трыва́лы < трыва́ць (гл.). Суфіксальнае ‑у‑, відаць, пад уплывам іншых форм гэтага ж дзеяслова, параўн. трыву́шчы ‘трывалы, спажыўны’ (лід., баран., лях., Сл. ПЗБ), ‘трывалы, моцны’, ‘жывучы’ (навагр., Жыв. сл.; рагач., Сл. ПЗБ, Сцяшк. Сл.), трыву́шчы(й) ‘вынослівы’ (Сл. Брэс., ТСБМ), трывушчэй ‘дужэй, мацней, здаравей’ (баран., Сл. ПЗБ).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
авало́даць, -аю, -аеш, -ае; зак.
1. кім-чым. Узяць сілай, захапіць, завалодаць.
А. крэпасцю.
2. перан., кім-чым. Падпарадкаваць сабе, надаць чаму-н. патрэбны кірунак.
А. увагай.
А. сабой (вярнуць самавалоданне, супакоіцца).
3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан., кім-чым. Ахапіць, апанаваць (пра стан, думкі, пачуцці).
Стома авалодала ўсім целам.
4. перан., чым. Трывала засвоіць што-н., вывучыць, навучыцца карыстацца.
А. замежнай мовай.
А. прафесіяй.
|| незак. авало́дваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. авало́данне, -я, н.
 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс) 
соли́дно нареч.
1. (прочно, надёжно) трыва́ла, мо́цна, грунто́ўна;
2. (важно, представительно) пава́жна, самаві́та;
3. (серьёзно, не легкомысленно) сур’ёзна, ста́ла;
4. (значительно) зна́чна; (много) шмат, мно́га;
 Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
прырабі́ць, -раблю́, -ро́біш, -ро́біць; -ро́блены; зак.
1. што і да чаго. Прымацаваць, трывала злучыць з чым-н.
П. ручку да форткі.
2. што і да чаго. Прыбудаваць да чаго-н.
П. дашчаную пуню да хлява.
3. што, чаго і без дап. Зарабіць у дадатак да асноўнага заработку.
П. на пагрузцы вагонаў.
4. што. Прыбавіць вязаннем.
П. палецу пальчатцы.
|| незак. прырабля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е і прыро́бліваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. прыро́бка, -і, ДМ -бцы, ж. (да 1 і 2 знач.).
 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)