траві́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (разм.).

Адно каліва травы.

Кожная т. жыве сваім жыццём.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́легчы, 1 і 2 ас. не ўжыв., -лежа; зак.

Прыпасці сцяблом да зямлі, палегчы (пра збажыну, травы).

Жыта вылегла.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

травяні́сты, -ая, -ае.

1. Які зарос травою.

Т. бераг.

2. Які з’яўляецца травой, складаецца з травы.

Травяністыя расліны.

Т. луг.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

азяро́д, -а, М -дзе, м.

Прыстасаванне з падоўжаных жэрдак на слупах для дасушвання снапоў, травы і пад.

|| прым. азяро́дны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ма́та, -ы, ДМ ма́це, мн. -ы, мат, ж.

Пляцёнка з саломы, чароту, травы і пад., якую звычайна сцелюць на падлогу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гаі́ць, гаю́, го́іш, го́іць; незак., што.

Залечваць, даваць магчымасць зажываць (аб ране).

Г. руку.

Травы гояць раны.

Час гоіць душэўныя раны (перан.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цяві́на, -ы, мн. -ы, -він, ж.

Сцябліна травы, травінка.

Зялёная ц. мятліцы.

|| памянш. цяві́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

свісту́лька, -і, ДМ -льцы, мн. -і, -лек, ж. (разм.).

1. Невялікі свісток з саломы, травы і пад.; пішчалка.

2. Дзіцячая цацка — свісток.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прако́с, -а, мн. -ы, -аў, м.

Пракошаная паласа шырынёй на размах касы, а таксама града скошанай травы.

Шырокі п.

|| прым. прако́сны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разнатра́ўе, -я, н.

1. Розныя травы, якія растуць разам.

2. Група кармавых травяністых раслін (акрамя злакавых, бабовых і асаковых; спец.).

|| прым. разнатра́ўны, -ая, -ае.