пакрытыкава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., каго-што.

1. Адзначыць недахопы, навесці крытыку на каго‑, што‑н. [Несцяровіч:] — Мы зараз, таварышы, разгледзім архітэктурны праект дома і пакрытыкуем гэты праект. Чорны.

2. і без дап. Крытыкаваць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

куры́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Разм. Тое, што і курыльня. — У думках я ўзрушваюся да таго, што выкурваю ў курылцы запар тры папяросы. Васілевіч. Таварышы, нельга курыць тут. Ёсць курылка. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лапцю́жны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Бедны, адсталы. Браткі-таварышы! У машынным гудзе Не будзе Беларусь Лапцюжнаю стаяць. Хведаровіч. // Цяжкі, жабрацкі (пра лёс, долю і г. д.). Лапцюжная доля. □ Дзед заплятае аборы, Лёс свой лапцюжны кляне. Калачынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разахво́ціць сов. разохо́тить; раззадо́рить;

тава́рышы ~цілі яго́, і ён згадзі́ўся пайсці́ ра́зам з і́мі — това́рищи разохо́тили (раззадо́рили) его́, и он согласи́лся пойти́ вме́сте с ни́ми

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бракаро́б, ‑а, м.

Той, хто дапускае брак у рабоце; нядобрасумленны работнік. — Мы, таварышы, гаварыла майстар цэха, — спаборнічаем за тое, каб наш, цэх стаў калектывам камуністычнай працы. Дык хіба мы можам цярпець бракаробаў у нашай сям’і? Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

згуртава́насць, ‑і, ж.

Уласцівасць і стан згуртаванага. Таварышы, — казаў .. [Букрэй], — цяпер вы самі бачыце, што ваша сіла — згуртаванасць, строгі парадак, дысцыпліна. Колас. Лемяшэвіч паціснуў плячамі: яго і радавала такая згуртаванасць калектыву, і бянтэжылі словы пахвалы яму. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

халасця́к, ‑а, м.

Нежанаты мужчына. Платон Шабуня быў халасцяк гадоў пад трыццаць пяць. Чарнышэвіч. Сябра мой — халасцяк, Дні марнуе адзін, А ў мяне як-ніяк — Сын, таварышы, сын! Гілевіч.

•••

Стары халасцяк — немалады мужчына, які не быў жанатым.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

братва́, ‑ы, ж., зб.

Разм. Таварышы, сябры. Шумнаю грамадою хлынула рабфакаўская братва. Колас. Хай бледны ад крыўды лірычны пакутнік Вядзе яшчэ з крытыкам бой, А ты не ў купэ, а пяшком на папутных З вясёлай дарожкай братвой. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзялі́ць, дзялю́, дзе́ліш, дзе́ліць; дзе́лены; незак.

1. каго-што. Падзяляць на часткі, размяжоўваць.

Д. маёмасць.

Д. на порцыі.

Д. вучняў на групы.

2. што на што. Рабіць арыфметычнае дзеянне дзялення.

Д. адзін лік на другі.

3. што з кім. Аддаваць каму-н. частку чаго-н. свайго для сумеснага карыстання.

Таварышы дзялілі ўсё папалам.

Д. хлеб і соль.

4. перан., што з кім. Перажываць што-н. разам з кім-н.

Д. радасць і гора.

|| зак. падзялі́ць, -дзялю́, -дзе́ліш, -дзе́ліць і раздзялі́ць, -дзялю́, -дзе́ліш, -дзе́ліць; -дзе́лены.

|| наз. дзяле́нне, -я, н. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

засто́й, ‑ю, м.

Адсутнасць руху, нерухомасць. Застой крыві. □ Прынікае вецер гарачым тварам да шырокіх, анямелых у сваім адвечным застоі балот. Колас. // перан. Адсутнасць развіцця, удасканальвання. — Самае страшнае, таварышы, калі людзі звыкаюцца са становішчам, якое ёсць. Гэта называецца кансерватызмам, застоем. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)