гаспадаро́ў, ‑ова.

Які належыць гаспадару. Гаспадарова маёмасць. Гаспадарова сям’я.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дру́жны, -ая, -ае.

1. Звязаны дружбай, узаемнай дапамогай, выручкай.

Д. калектыў.

Дружная сям’я.

2. Які адбываецца адначасова, сумесна, бурна.

Д. смех.

Дружныя апладысменты.

Дружная вясна.

Дружна (прысл.) узяцца за работу.

|| наз. дру́жнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мнагадзе́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае многа дзяцей. Мнагадзетная маці. Мнагадзетная сям’я.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

малазабяспе́чаны, ‑ая, ‑ае.

Які мае абмежаваныя матэрыяльныя сродкі; недастаткова забяспечаны. Малазабяспечаная сям’я.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сяме́йства, -а, н.

1. Тое, што і сям’я (у 1 знач.).

Прыехалі ўсім сямействам у тэатр.

2. У сістэматыцы жывёл і раслін: група з некалькіх родаў, падобных па будове і блізкіх па паходжанні.

С. акунёвых.

С. злакавых.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вячэ́раць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Спажываць ежу вечарам. Звечарэла. Сям’я вячэраць села. Корбан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зме́ншыцца сов. уме́ньшиться, уба́виться; убы́ть; уме́риться;

сям’я́ ~шылася — семья́ уме́ньшилась;

гарачыня́ ~шылася — жара́ уме́ньшилась

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сяме́йка, ‑і, ДМ ‑мейцы; Р мн. ‑меек; ж.

1. часцей іран. Памянш. да сям’я (у 1 знач.); тое, што і сям’я (у 1 знач.). За бацькавым сталом збіралася ладная сямейка, ажно адзінаццаць душ. С. Александровіч.

2. Памянш.-ласк. да сям’я (у 3 знач.). [Бабейка:] — Сямеек пару пчол прывязу. Хадкевіч. У быльніку агарода, пад вокнамі, таўкліся сямейкі чырванагрудых снегіроў. Ракітны. [Рака] агібае срэбнай падковай сямейку прысадзістых хвоек. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ба́нту, нескл.

Сям’я моў карэннага насельніцтва Паўднёвай і Цэнтральнай Афрыкі, якое складаецца з шэрагу народнасцей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Радзі́насям’я’, ’радня’, ’родзічы і сваякі’ (ТСБМ, Касп., Шн. 3, Ян., Янк., Мат. Гом.), родзі́на ’радня; нешта блізкае, падобнае’ (ТС), ’сям’я і сваякі’ (Варл.). Даўняе запазычанне з польскай мовы, фіксуецца ў Скарыны (Цвяткоў, Запіскі, 2, 63), параўн. польск. rodzina ’тс’ (< чэш. rodina), ст.-бел. родина.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)