шчы́ры, -ая, -ае.

1. Які выражае сапраўдныя пачуцці, праўдзівы, адкрыты.

Ш. чалавек.

Шчырае прызнанне.

Гаварыць шчыра (прысл.). Сказаць ад шчырага сэрца.

2. Задушэўны, інтымны.

Шчырая размова.

3. Сардэчны, душэўны.

Шчырая сяброўка.

4. Пазбаўлены прытворства.

Шчырае шкадаванне.

5. Старанны; верны, адданы, заўзяты.

Шчырая праца.

Ш. змагар за светлую будучыню.

Ш. следапыт.

6. Просты, даверлівы.

Ш. чалавек усяму верыць.

7. Які складаецца з аднолькавых парод дрэў (пра лес, бор); без дамешак, прымесей.

Ш. бор.

Шчырае золата.

Шчырая праўда — сама праўда.

|| наз. шчы́расць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Тэ́йкасяброўка’ (калінк., Сл. ПЗБ, Мат. Гом.). Гл. тайка ‘тс’, магчыма, з экспрэсіўнай заменай а > э пад націскам. Калі прыняць ідэю т. зв. дзіцячых слоў, то можна параўнаць з балг. те́йка ‘цётка’ (ВЕР, 7, 899; з те́та ‘цёця’), н.-луж. дыял. tejka ‘бабуля’ (Шустар-Шэўц, 1502; параўн. в.-луж. ćeta ‘цётка’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пасёстра ’прыяцелька, сяброўка’ (Маш.; Нікіф., Очерки), ’дваюрадная сястра’ (Бяльк.; Мат. Маг.; Яшк., Назвы, Інстр. 1), пасёстра і пасёстра ’тс’ (Мат. Гом.). Укр. посестра ’тс’, ’каханая’. Прыстаўка па· (без націску) можа паходзіць з прасл. po‑ (Борысь, Prefiks., 54). Да сястри (гл.). Параўн., аднак, пасынак, якое з pa‑ і вупъ: ст.-прус. pas‑sons ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шушу́кацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Шаптацца з кім‑н. (звычайна па сакрэту). З некаторага часу Мар’янка заўважыла, што яе свёкар і Амяльян аб чымсьці шушукаюцца, стараючыся схавацца ад яе. Колас. Хлопцы — у большасці гэта былі падлеткі, школьнікі, .. — шушукаліся між сабой, дурэлі, штурхалі адзін другога пад бакі. Кудравец. // Па сакрэту пляткарыць аб кім‑, чым‑н. — Ты ж .. сяброўка [Волькі], шушукаліся разам.. [Надзя:] — Я нічога не ведаю. М. Ткачоў.

2. перан. Утвараць ціхі шум (у 1 знач.); шамацець, шапацець. Над намі шушукаюцца высокія гордыя хвоі. Бядуля. Балотца было затоплена вадою, толькі ўзбоч, ля кустоў, рыжэлі сям-там купіны і шушукаўся чарот. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тава́рыш ’друг, прыяцель, паплечнік, калега’, ’равеснік, аднагодак’ (ТСБМ, Нас., Некр. і Байк., Ласт., Бяльк., Сержп. Прымхі, Сл. ПЗБ), това́рыш ’сябар’ (ТС), товарышо́к ’пры неафіцыйным звароце’ (Нар. Гом.), сюды ж карэляты ж. р. тава́рышкасяброўка, саўдзельніца’, ’спадарожніца’, ’равесніца, з якой таварышавала’ (Янк. 2), ’сяброўка, аднагодка’ (Касп., Растарг., Сл. ПЗБ, Жд. 2), товары́шка ’тс’ (ТС), таварышава́ць ’сябраваць, дружыць’ (ТСБМ, Сержп. Прымхі), таварышкава́ць ’тс’ (Сцяц.), товарышова́ць, товары́шыць ’тс’ (Нас., ТС), ст.-бел. товаришь ’прыяцель; супольнік’ (Альтбаўэр), товаришъ, това́рышъ, таваришъ, таварышъ, товарышка ’супольніца’, товаришити ’дружыць, быць у адной суполцы’ (Карскі 2-3, 277, 394). Укр. това́риш ’прыяцель, супольнік’, рус. това́рищ ’тс’, польск. towarzysz ’тс’, каш. towařëš, н.-луж. towariš ’тс’, в.-луж. towarš ’тс’, ст.-чэш. tovaryš, towařiš, чэш. tovaryš ’падмайстар’, ’супольнік’, славац. towariš, славен. towȃriš ’тс’. Адзінага меркавання адносна паходжання слова няма. Чарных (2, 247) выводзіць са стараж.-рус. товаръ (гл. тавар1) з, магчыма, старэйшым на ўсходнеславянскай глебе значэннем ’стан; вайсковы лагер’. Суфікс ‑išč‑ь замест *‑iš‑ь/*‑yš‑ь, які адзначаецца ў іншых славянскіх мовах і сярэднерускіх гаворках, можа, такім чынам, тлумачыцца ўплывам стараж.-рус. това́рище ’стан’ (паводле Сразнеўскага, найбольш ранняя фіксацыя пад 992 г.), паводле Карскага (2–3, 394), апошнія ў выніку спрашчэння. Часцей слав. *tovarišь або *tovoriščь лічыцца запазычаннем з цюркскіх моў, у якіх слова складаецца з дзвюх частак: тур., чагат. tavar ’маёмасць; скаціна; тавар’ і () ’сябар, таварыш’ (Фасмер, 4, 68; ЕСУМ, 5, 586; Борысь, 639).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

са́мы, -ая, -ае, займ. азнач.

1. Ужыв. пры ўказальных займенніках «той», «гэты» для ўдакладнення, а таксама пры асабовых займенніках у знач. менавіта.

Гэта той с. дом.

Дык гэта і ёсць твая сяброўка? — Яна самая.

2. Ужыв. для ўдакладнення месца і часу ў знач. прама, як раз, непасрэдна.

Ля самага лесу.

На самае дно. 3 самай поўначы.

С. час касіць.

Самая пара гнаць кароў у поле.

3. У спалучэнні з якаснымі прыметнікамі служыць для ўтварэння найвышэйшай ступені, а пры назоўніках указвае на крайнюю ступень колькасці або якасці.

С. новы.

С. добры.

С. смак.

Самая бездараж.

С. накал падзей.

4. Тое, што і сам (у 1 і 2 знач.).

Парвала с. канверт, дастаючы са скрынкі.

На самай справе — фактычна, у сапраўднасці.

Самы-самы (самая-самая, самае-самае і г.д.) (разм., жарт.) — добры.

Самы раз; у самы раз (разм.) — тады, калі трэба, у патрэбны момант.

Самы той! (іран.) — азначае: не на таго напалі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ве́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Які заслугоўвае поўнага даверу, непахісны ў сваіх поглядах, пачуццях, адданы. Верны сябар. Верны свайму абавязку. Верны ў каханні. □ З дарогі шчасця мой народ не зверне, Ён верны сын савецкае сям’і. Панчанка. Золь асенняя, туман. Шэпчуць жоўклыя лісты. Ноч — сяброўка партызан, Друг іх верны — лес густы. Крапіва. Азірнуліся сябры: Следам крадуцца звяры, Слугі верныя зубровы, Усе чыны яго аховы. Вітка.

2. Вельмі надзейны. Верны сродак. Верная прыкмета. □ Каб добры лёс убачыць свой, Я верны спосаб знаю, — Расою першай лугавой Я вочы абмываю. Вітка.

3. Які адпавядае рэчаіснасці; правільны, дакладны. Верны вобраз. Верны шлях. □ Накіраваў наш райком Мяне на верную дарогу. Таўбін. Цімошка то чуў, што ўжо напалі на верны троп, то пераконваўся, што ніхто не ведае, як згарэў стог. Колас.

4. Трапны, дакладны, беспамылковы. Вернае вока. Верны вывад.

5. Непазбежны, немінучы. Камандзір і камісар брыгады разумелі, што ісці на прарыў, не разведаўшы абставін і сілы ворага, без падтрымкі, значыцца весці на верную смерць паўтары тысячы чалавек. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

та́йны, ‑ая, ‑ае.

1. Які з’яўляецца тайнай для каго‑н., які скрываецца ад іншых, вядомы нямногім. Першая тайная сустрэча з бацькам парушыла спакой, стрэмкай увайшла ў сэрца. Карпаў. Адна ў цябе сяброўка І друг табе адзін — халодная вінтоўка, Надзейны карабін. Вазьмі яго і дбайна, Як будзе цішыня, Схавай у месцы тайным Да заўтрашняга дня. Глебка. // Які дзейнічае скрыта, замаскіравана. Тайны вораг. □ Прайдзіся ж ты, сціплая песня, па мужных слядах Смалячкова, Па снайперскіх тайных засадах, па плошчах і шумных палях. Броўка. // Які скрываецца ў душы, не паведамляецца нікому. Дзесяцігодку я закончыў з тайнай надзеяй вучыцца на кінаакцёра. Асіпенка. Кожнаю вясенняю парой Я выходжу з тайнаю надзеяй На шляхі і на прасторы ніў. Танк. // Такі, узнікненне, паходжанне якога незразумела, неўсвядомлена. Тайнае прадчуванне.

2. Загадкавы, таямнічы. Тайнае знікненне дакументаў. □ Я зразумеў увесь тайны сэнс .. слоў, кінутых ім [Усцінычам] ноччу, у лесе, у засадзе. Лынькоў.

3. Звязаны з сакрэтнасцю. Тайны дагавор. // Прызначаны для вядзення сакрэтных спраў, сакрэтны. Тайная паліцыя. Тайны агент.

•••

Тайнае галасаванне гл. галасаванне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шчы́ры, ‑ая, ‑ае.

1. Праўдзівы, чыстасардэчны, адкрыты. Шчыры, добрасумленны, ён [Тарас] захапляўся камсамольскаю работаю і аддаваў ёй шмат часу. Якімовіч. [Баляслаў:] — Я з вамі заўсёды быў шчыры, бо і вы да мяне гэтакі былі. Чорны. І Віктар ганарыўся, што яго сябра такі шчыры. Гроднеў. // Які выражае сапраўдныя, непадробныя пачуцці, думкі. Гулкая вясна, зямля крынічная, Шчырая сляза і звонкі смех. Кірэенка. Што на свеце роўнага па сіле знойдзецца да шчырай дружбы? Дубоўка. Я чытаў гонкім соснам Просты, шчыры свой верш. Броўка.

2. Задушэўны; інтымны. І гэта размова была такая простая, шчырая, бо ішла ад сэрца! Колас. А за Днястром лавілі далі Гамонку шчырую сяброў. А. Вольскі.

3. Сардэчны, душэўны. У тую хвіліну .. [Нявада] больш, як калі, углядаўся ў сваю Волечку: рослая, мажная, шчырая сяброўка Кастуся. Чорны.

4. Натуральны, пазбаўлены прытворства. Шчырая ўпэўненасць чулася ў голасе Настачкі. Бядуля. Васілёк з такім шчырым захапленнем глядзеў на немчука, што той нават спыніўся перад ім і з цікавасцю стаў аглядаць яго. Маўр. — Не, брат, у нашай кузні іх [ветракоў] не зробіш! — паўтараў .. [бацька] з самым шчырым шкадаваннем. Якімовіч.

5. Старанны. Будзем усім пакаленнем Дружна да мэты збліжацца І камунізм сустрэнем Шчырай, натхнёнаю працай! Тарас. // Верны, адданы. [Месія:] — Будзьце шчырымі змагарамі. Змагайцеся, а не скарайцеся. Мікуліч. [Стары:] — Комлік таксама за гэты прынцып. Можа, самы шчыры прыхільнік яго. Карпаў. // Заўзяты, заядлы. Ляжалі Васі — дружбакі, Музыкі, спевакі, І Янка, шчыры следапыт, І Цімка, стырнавы. Кірэенка. Гэтая стараннасць, гэтае шчырае адданне навуцы, а таксама і здольнасць да навукі вывелі .. [Алёнку] і тут на першае месца ў класе. Колас.

6. Просты, даверлівы. [Захар Іванавіч:] — Палікарпаўна — чалавек шчыры: што ёсць, тое і гаворыць. Кулакоўскі.

7. Які складаецца з аднолькавых народ дрэў (пра лес, бор і пад.). — Расстаюся я з табой, шчыры бор. Багдановіч. // Чысты, без дамешкаў, прымесей. Шчырае золата.

•••

Ад шчырага сэрца гл. сэрца.

Шчырая праўда — сама праўда.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)