сдёрнуть сов. сарва́ць, мног. пазрыва́ць; (стащить) сцягну́ць, мног. пасця́гваць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пераці́снуць, -ну, -неш, -не; -ні́; -нуты; зак., каго-што.

1. Моцна сціснуць, здушыць, туга перавязаць, сцягнуць чым-н.

П. аорту.

2. Ціскам раздзяліць на часткі, расплюшчыць у якім-н. месцы.

П. змяю колам.

|| незак. пераціска́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

своло́чь сов., прост. звалачы́, мног. пазвалака́ць, пазвала́кваць, сцягну́ць, мног. пасця́гваць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

стащи́ть сов.

1. в разн. знач. сцягну́ць, мног. пасця́гваць; звалачы́, мног. пазвалака́ць;

стащи́ть ло́дки в во́ду сцягну́ць (пасця́гваць) ло́дкі ў ваду́;

стащи́ть с ноги́ сапо́г сцягну́ць з нагі́ бот;

2. (снести в одно место или куда-л.) зне́сці, мног. пазно́сіць, сцягну́ць, мног. пасця́гваць;

стащи́ть мешки́ в склад зне́сці (пазно́сіць) мяшкі́ ў склад;

3. (украсть) разг. сцягну́ць;

кто стащи́л мой каранда́ш? хто сцягну́ў мой ало́вак?

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сашмаргну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -шмо́ргнуты; зак., што.

1. Шмаргнуўшы, сарваць што-н. або абарваць з паверхні.

С. колькі каласоў ячменю.

2. Шмаргануўшы, злучыць, сцягнуць што-н.

С. замок у куртцы.

С. матузамі капшук.

|| незак. сашмо́ргваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стаска́ть сов., разг. (стащить) сцягну́ць, мног. пасця́гваць; (сволочь) звалачы́, мног. пазвалака́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сця́гванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. сцягваць — сцягнуць (у 1–4, 7–9 і 13 знач.); дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. сцягвацца — сцягнуцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

назрыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

1. Сарваць многа чаго‑н. Назрываць кветак.

2. Рэзкім рухам адарваць, сцягнуць вялікую колькасць чаго‑н. Вецер назрываў лісця.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зяме́ц, ‑мца, м.

Абл. Пчаляр. — [Мядзведзь] прыносіў мёду, хлеба і ўсяго, што [у]давалася сцягнуць на полі ў мужыкоў, у вуллях, у зямца і абы-дзе. Гарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

утяну́ть сов.

1. разг. (уволочь за собой) сцягну́ць; (куда-л. — ещё) зацягну́ць;

2. (уменьшить в объёме) разг. зацягну́ць;

утяну́ть та́лию зацягну́ць та́лію;

3. перен. (украсть), прост. сцягну́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)