сцягну́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. сцягну́ сця́гнем
2-я ас. сця́гнеш сця́гнеце
3-я ас. сця́гне сця́гнуць
Прошлы час
м. сцягну́ў сцягну́лі
ж. сцягну́ла
н. сцягну́ла
Загадны лад
2-я ас. сцягні́ сцягні́це
Дзеепрыслоўе
прош. час сцягну́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

сцягну́ць, сцягну́, сця́гнеш, сця́гне; сцягні́; сця́гнуты; зак.

1. каго-што. Цягнучы, зняць каго-, што-н. адкуль-н.

С. коўдру з ложка.

С. боты з ног.

2. каго-што. Цягнучы, перамясціць у другое месца.

С. валун з дарогі.

3. што. Звалачы ў адно месца (пра многае).

С. жэрдзе ў кучу.

4. каго-што. Сабраць, сканцэнтраваць у адным месцы.

С. атрады да лесу.

5. што. Нацягваючы, зблізіць, злучыць канцы чаго-н.

С. канцы лука.

6. што. Знесці што-н. далёка.

Дзеці сцягнулі кудысьці граблі.

7. каго-што. Украсці (разм.).

С. кнігу ў суседа.

Ваўкі сцягнулі авечку.

8. каго-што. Туга перавязаць, сціскаючы што-н.

С. шнуроўку. С. паскам сукенку.

9. (1 і 2 ас. не ўжыв.), каго-што. Пра сутаргу: звесці, скурчыць (разм., безас.).

Сутаргай сцягнула нагу.

10. часцей безас., што. Пачаць зацвердзяваць.

На дварэ мароз, гразь сцягнула.

11. безас., што. Пра ваду: зменшыцца.

Пасля паводкі ваду сцягнула.

|| незак. сця́гваць, -аю, -аеш, -ае (да 1—5, 8 і 9 знач.).

|| наз. сця́гванне, -я, н. (да 1—5 і 8 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сцягну́ць сов.

1. стяну́ть, стащи́ть; снять; (резким движением) сдёрнуть;

с. ло́дку з бе́рага — стяну́ть (стащи́ть) ло́дку с бе́рега;

с. ко́ўдру са спя́чага — стащи́ть (стяну́ть, сдёрнуть) одея́ло со спя́щего;

с. бот з нагі́ — стащи́ть (стяну́ть, снять, сдёрнуть) сапо́г с ноги́;

с. мяшкі́ ўніз — стяну́ть мешки́ вниз;

2. (в одно место) стяну́ть; собра́ть;

3. (сжимая, туго перевязать) стяну́ть;

с. шыне́ль рэ́менем — стяну́ть шине́ль ремнём;

4. (унести что-л. далеко) затащи́ть;

дзе́ці ~ну́лі куды́сьці гра́блі — де́ти затащи́ли куда́-то гра́бли;

5. безл. (о судороге) стяну́ть, свести́;

6. разг. (украсть) стащи́ть, стяну́ть;

7. безл. (начать затвердевать) схвати́ть;

на дварэ́ маро́зік, гразь ~ну́ла — на дворе́ моро́зец, грязь схвати́ло;

8. безл. (о воде) уба́виться, сойти́;

пасля́ паво́дкі ваду́у́ла — по́сле па́водка воды́ уба́вилось (вода́ сошла́)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сцягну́ць, сцягну, сцягнеш, сцягне; зак., каго-што.

1. Цягнучы, зняць каго‑, што‑н. адкуль‑н. Сцягнуць абрус са стала. Сцягнуць параход з мелі. □ Сцягнуўшы з пярыны прасціну, дзяўчынка выбегла на ганак, каб вытрасці яе. Гарбук. Будзік, аказаўшыся тут, як кот, падскочыў ззаду, схапіў конніка за бокі і сцягнуў яго з сядла. Колас. // Разм. З цяжкасцю або павольна зняць з сябе або з каго‑н. (звычайна пра адзенне або абутак). Хацяноўскі сеў на беразе і сцягнуў з ног гумавыя боты. Чарнышэвіч. Ніна адабрала ў Алеся шапку, сцягнула паліто. Шыцік. Іван Іванавіч зашыў рану, сцягнуў з твару марлевую павязку, выцер ёю спацелы твар. Арабей.

2. Цягнучы, перамясціць адкуль‑н. Аднаму сцягнуць з берага набраклую пласкадонку не лёгка нават у ціхую пагоду. Кірэенка. Карней Пятровіч .. успамінае, як той жа яго Пятро аднойчы прыйшоў да бацькі і прапанаваў сцягнуць гэты камень з узгорка. Даніленка.

3. Цягнучы, звалачы ў адно месца ўсё, многае. Сцягнуць галлё ў кучы.

4. Сабраць, сканцэнтраваць у адным месцы (вялікую колькасць чаго‑н.). Сцягнуць войскі. □ [Анішчук] раней жыў у Ганчароўцы, а калі сцягнулі хутары, апынуўся тут... Гурскі.

5. Разм. Украсці. Паспрабаваць сцягнуць у дзетдомаўцаў канькі ў адзіночку .. [Гвідон] баяўся. Таму падабраў сабе хаўруснікаў. Нядзведскі. Пакуль балбатлівыя сарокі без толку крычалі на ўвесь лес пра гэта, кавалачак сала сцягнула Жучка. «Полымя». // Выкрасці, зарэзаць (пра драпежнікаў). Барбоска і Трэзор на пару штодзённа сцераглі авечую атару. А гэта не якаясьці гульня — На ноч загнаць авечак у кашару, А днём глядзець, каб воўк паджары Не мог сцягнуць ніводнага ягня. Корбан.

6. Знесці што‑н. далёка. Дзеці сцягнулі кудысьці граблі. □ Тапачак паблізу не было.. — Зноў сцягнуў [сабака]! — узлавалася бабуля і пагразіла. Шыловіч.

7. Зрабіць больш вузкім, цесным, шчыльным (тое, што завязваюць, зацягваюць); зацягнуць. Сцягнуць шнуроўку. Сцягнуць пятлю.

8. чым. Туга перавязаць, звязаць што‑н., сціскаючы. Мама паківала галавою, але падвязала хусткаю каўнер паліто, апранула зверху на ўсё целагрэйку і сцягнула мяне татавым рэменем. Мыслівец. Бацька раптам абхапіў скураной папругай яго заламаныя назад рукі. Сцягнуў іх так, што ў Кандрата пачалі крывёй налівацца кісці. Караткевіч.

9. Злучыць канцы, краі чаго‑н.; ссунуць. Сцягнуць шчыльна фіранкі. □ Прывітаўшыся, перайшоў [Максім] на другі бок каня, каб сцягнуць хамут. Шамякін. Ты знаеш, што такое дождж. Ды праліўны, на сутак пяць, Калі ў руках ржавее нож, Калі ні сесці і ні ўстаць, Калі, як змеі, раўчукі Сцякаюць па спіне к зямлі, Калі не сцягнеш аплікі У набрынялым шынялі. Астрэйка. // Сабраць у складкі, зморшчыць. Твар Міхася сцягнула ўрачыстая і нейкая злосная ўсмешка. Савіцкі.

10. звычайна безас. Разм. Звесці, скурчыць (пра сутаргу). Сцягнула нагу.

11. часцей безас. Пачаць зацвердзяваць пад уздзеяннем холаду. І гразь сцягнулі нарэшце першыя прымаразкі. Брыль. Хоць дажджы і крыху сцягнула гразь, усё ж трэба глядзець пад ногі, выбіраць сушэйшае месца. Прокша.

12. безас. Зменшыцца, спасці (пра ваду). Ужо з тыдзень стаялі сіверныя, з сонцам дні, ваду сцягнула, і зямля пачала прасыхаць і была мяккаватая і як быццам цёплая. Кудравец.

13. Спец. Злучыць, змацаваць пры дапамозе чаго‑н. Сцягнуць ферму балтамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сцягну́ць

1. (туга перавязаць) zusmmenziehen* vt, fest bnden*, zschnüren vt;

2. (войскі) zusmmenziehen* vt;

3. (зняць адкуль-н.) hernterziehen* vt;

4. разм. (скрасці) sthlen* vt, stbitzen vt, kluen vt;

5. безас., разм. zusmmenziehen* vt, zusmmenkrampfen vt, krümmen vt (пра сутаргу);

яму́ сцягну́ла руку́ er hat(te) inen Krampf im Arm;

ад хо́ладу сцягну́ла па́льцы die Fnger sind steif vor Kälte;

6. (сабраць у адным месцы) zusmmenschleppen vt;

7. (зрушыць) bziehen* vt, wgziehen* vt, zur Seite rücken

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Сцягну́ць ’зняць, звалачы, украсці’, ’сціснуць, скурчыць, злучыць, змацаваць’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Варл., Сл. ПЗБ, Бяльк.), сцяга́ць, сця́гваць ’знімаць, красці’, ’сціскаць, злучаць’ (Ласт., Некр. і Байк., Янк. 2), сцягці́сцягнуць’ (Сл. ПЗБ), сцягну́цца ’збегчыся, ссесціся (пра тканіну)’ (Сл. ПЗБ), ’паказацца доўгім’ (Ян.), сцяну́цца ’крануцца’ (люб., Жыв. НС), сцегціса ’здоўжыцца’ (ТС), сцягацца ’сцягвацца’ (Сл. ПЗБ), ’схадзіць’ (Варл.), ’цягнуцца доўга’ (Мат. Гом.), сце́гацца ’здоўжвацца, скарачацца’ (ТС), ’змучыцца, змардавацца’ (Растарг.), ’праходзіць марудна, доўга (пра час)’ (ПСл), сця́гвацца ’перасяляцца’ (Сл. ПЗБ), ст.-бел. стѧгнутисѧ ’перасяліцца, перабрацца’ (Альтбаўэр). Параўн. укр. дыял. стега́цца ’надакучаць, надаядаць’. Да цягнуцца, цягнуць (гл.); меркаванні пра сувязь палескага дзеяслова са значэннем ’надаядаць, надакучаць’ з цяжкі, туга (ЕСУМ, 5, 405) беспадстаўныя.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сти́брить сов., прост. сцягну́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перацягну́цца, -ягну́ся, -я́гнешся, -я́гнецца; -ягні́ся; зак.

Туга сцягнуць сябе чым-н.

П. поясам.

|| незак. пераця́гвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стяну́ть сов.

1. в разн. знач. сцягну́ць, мног. пасця́гваць;

стя́нуть шине́ль ремнём сцягну́ць шыне́ль рэ́менем;

стяну́ть войска́ к перепра́ве сцягну́ць во́йскі да перапра́вы;

стяну́ть одея́ло со спя́щего сцягну́ць ко́ўдру са спя́чага;

2. (украсть) разг. сцягну́ць, спе́рці;

стяну́ть я́блоко разг. сцягну́ць я́блык;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сця́гваць гл. сцягнуць

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)