абво́страны, -ая, -ае.

1. Пра рысы твару: завостраны, схуднелы.

Твар з абвостранымі скуламі.

2. Больш востры, чым звычайна, павышаны, узмоцнены.

А. слых.

3. Напружаны, непрыязны.

Абвостраныя сямейныя адносіны.

|| наз. абво́странасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мізэ́рны, -ая, -ае.

1. Вельмі малы, нязначны.

М. тэрмін.

Мізэрныя інтарэсы.

2. Схуднелы, худы, чэзлы.

Мізэрнае дзіця.

Мізэрныя расліны.

3. перан. Несамавіты на выгляд, убогі.

Ля ганка стаяў м. чалавек.

|| наз. мізэ́рнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

схудзе́лы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і схуднелы. [Карп] пачаў моўчкі пільна ўглядацца ў .. схудзелы, брудны твар [Таццяны]. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

памізарне́лы, ‑ая, ‑ае.

Які зрабіўся мізэрным; схуднелы. На сёмы дзень Цыпрук вярнуўся дахаты. Ён быў памізарнелы і пастарэў. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сча́хлы, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Які стаў чахлым, змарнелым (аб раслінах).

2. Схуднелы; хваравіты, слабы. Счахлы твар не выказваў жыцця. // перан. Згаслы. Счахлае вуголле.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зблажэ́лы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Схуднелы, змарнелы. Напалоханая маці моўчкі перавяла погляд на сына, ён, зблажэлы .., з ускудлачанымі на галаве валасамі, выцягнуўшыся, ляжаў на лаве. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

празя́блы, ‑ая, ‑ае.

Які моцна празяб, змёрз. — Разведчыкам [сын] у нашых быў! Нічога не страшыўся... Падбярэцца, бывала, сярод ночы дахаты — стомлены, схуднелы, празяблы да касцей. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

змарне́лы, ‑ая, ‑ае.

Змучаны, схуднелы. Праз тры дні партызанскія пасты затрымалі на лясной сцежцы абшарпанага, змарнелага хлапчука гадоў трынаццаці. Марціновіч. // Зачахлы, звялы (пра расліны). У агародзе.. зелянее на пяску змарнелая бульба. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

здрабне́лы, ‑ая, ‑ае.

Які здрабнеў; дробны, схуднелы, нязначны. Здрабнелы твар. Здрабнелая жывёла. □ Мастак адказвае за кожнае слова, за кожную коску, ён павінен помніць, што літаратура не церпіць дробных тэм, здрабнелых пачуццяў, бяздумнага апісальніцтва. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

истощённый

1. змардава́ны, знясі́лены; (похудевший) схудне́лы; (осунувшийся) змарне́лы;

2. спусто́шаны, абяспло́джаны, вы́сілены;

3. вы́чарпаны; вы́даткаваны; расхо́даваны, см. истощи́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)