саслізну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

Разм. Тое, што і саслізнуць. Калі трохі збочыш, то трапіш на занесеныя снегам брусы і можаш саслізнуцца ў рэчку. Кулакоўскі. Саслізнуліся ногі. Таня паспела схапіцца за лесвічную раму. Гарбук.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Ацупе́ць, оцупе́ць, оцу́пнуць ’ахаладаць; змерзнуць, стаць цвёрдым (ад холаду)’ (КСТ), оцуплы перан. ’мёртвы (пра чалавека)’ (там жа), укр. оцу́пити ’зацвярдзець’. Да цупкі ’цвёрды’ або цупаць, цупнуць ’ахапіць’, параўн. схапіцца застыць’ (пра што-небудзь вадкае).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паду́жацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Дужаючыся, памерацца сіламі; пазмагацца. Калі-нікалі хацелася з хлапчукамі, як бывала, наганяць галубоў або схапіцца са сваімі аднагодкамі і падужацца ўволю. Гроднеў. Дык хіба ж мы не здолеем Дружнай сям’ёй Скіраваць нашу рэчку, Падужацца з ёй? Куляшоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

счу́біцца, ‑блюся, ‑бішся, ‑біцца; зак.

Разм. Счапіцца, схапіцца ў сварцы, бойцы. Перагнуўся [Тараска] цераз сцяну і вачам не дае веры. Счубіліся Алёшка з Іванкам не на жарт. Юрэвіч. [Іван Іванавіч:] — Падводзіць чортава баба... — Учора з маёй зноў счубілася з-за нейкага глупства, — гаворыць Клім. Кавалёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

схо́плівацца несов.

1. схва́тываться, сцепля́ться; сража́ться;

2. схва́тываться;

3. спохва́тываться;

1-3 см. схапі́цца2, 3, 4;

4. страд. схва́тываться; см. схо́пліваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

парыва́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Імкнуцца, намервацца што‑н. зрабіць. Палашка пазірае на Панаса і хвалюецца, парываецца нешта сказаць і не зусім яшчэ адважылася, каб гаварыць. Галавач. Не раз парываліся Антон з Іванам кінуць вучобу зусім і дапамагаць сястры ў гаспадарцы. Місько. Стары Міклюта двойчы парываўся схапіцца з Міхалам, але Міхал адбягаў, выкручваўся. Сіняўскі.

2. Зал. да парываць (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

во́лас, -а і -у, мн. валасы́, валасо́ў, м.

1. -а. Рагавое ніткападобнае ўтварэнне на скуры чалавека і жывёл (мн. ўжыв. таксама для абазначэння расліннасці ў чалавека).

Вырваць сівы в.

Кучаравыя валасы.

Схапіцца за валасы (перан.: пра адлюстраванне жаху, крайняга здзіўлення і пад.). Валасы рваць на сабе (надта злаваць, крыўдаваць на сябе). Да сівых валасоў (да старасці). В. у в. (вельмі падобныя). І на в. не заснуў (ніколькі не заснуў).

2. -у, зб. Расліннасць на целе жывёлы (ужыв. для розных тэхнічных мэт).

Конскі в.

|| памянш. валасо́к, -ска́, мн. -скі́, -ско́ў, м.

|| прым. валасяны́, -а́я, -о́е.

Валасяное покрыва.

В. матрац.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Сціна́ць1 ’зразаць’ (ТСБМ, Нас., Некр. і Байк., Сцяшк., Гарэц., Др.-Падб., Сл. ПЗБ). Гл. сцяць1, цінаць.

Сціна́ць2 ’абхапіўшы, сціскаць; перахопліваць (дыханне); ахопліваць (вокам); замарожваць, сцягваць’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Сл. ПЗБ, Сцяшк. Сл.), ’сціскаць (горла)’ (Ян.), ’кідаць у дрыжыкі’ (ТС), сціна́цца ’сціскацца, закрывацца (пра рот)’ (Барад.), ’замярзаць, зацягвацца лядком’ (Бяльк., Варл., ЛА, 2), ’тс’ і ’зябнуць, уздрыгваць’ (Сл. ПЗБ), сюды ж сціну́ць, сцену́ць ’ахапіць (холадам, вокам і пад.)’ (ТС), сцінка́цца ’сціскацца, згінацца’ (Сл. ПЗБ), сценя́ціцца, сціня́ціццасхапіцца лядком’ (там жа). Гл. сцяць2. Параўн. Астроўскі, ABSl, 29, 153.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зрэ́зацца, зрэ́жуся, зрэ́жашся, зрэ́жацца; зак.

1. Прытупіцца, пакарацець ад доўгага карыстання. Нож зрэзаўся.

2. перан. Разм. Не здаць экзамена. Аркадзю пасля таго, як ён зрэзаўся пры паступленні ў педагагічны інстытут, нават боязна было і падумаць паступаць яшчэ куды-небудзь. Сабаленка.

3. з кім і без дап. Разм. Уступіць у спрэчку, сварку; схапіцца. Нешта бацькава было і ў характары Евы... Так схопіцца, так зрэжацца, аж шмаццё ляціць. Ермаловіч. // звычайна жарт. Заўзята згуляць з кім‑н. у якую‑н. гульню. Дзядзя Ваня.. любіў «зрэзацца» з заўзятымі класнымі шахматыстамі. Якімовіч.

4. Дакрануўшыся да каго‑, чаго‑н., паляцець убок (пра мяч, шар). Мяч зрэзаўся ў вароты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сцепи́ться

1. (зацепиться одно за другое) счапі́цца, мног. пасчапля́цца, пасчэ́плівацца;

2. (соединиться, сплетаясь) сашчапі́цца, мног. пасашчапля́цца, пасашчэ́плівацца;

3. (сжаться) разг. сці́снуцца, сця́цца;

4. (схватиться в драке, вступить в ожесточённый спор) разг. счапі́цца, сашчапі́цца, схапі́цца, схваці́цца, спле́сціся.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)