затеря́ться разг.

1. згубі́цца; (заброситься — ещё) закі́нуцца;

2. (оказаться незаметным среди кого-, чего-л.) згубі́цца; схава́цца;

затеря́ться в толпе́ згубі́цца (схава́цца) у нато́ўпе.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ссо́рыць ‘згубіць’ (Касп., Жд. 3), сшо́рыцьсхавацца, загубіцца, знікнуць’ (Стан.). Да сорыць, шорыць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Захухмо́леўшы ’маркотна, самотна’ (Жд. 2). Параўн. чэш. zachumlatiсхавацца’, славац. chuchma ’дурная, бесталковая жанчына’. Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Насахава́цца ’нагаварыцца (з мэтай абгаворваць, згаворвацца)’ (слаўг., Нар. словатв.). Няясна; ці не звязана са схавацца, хавацца?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыкры́цце, -я, мн. -і, -яў, н.

1. гл. прыкрыцца, прыкрыць.

2. Прадмет, за якім можна схавацца.

Стаць пад п.

3. Вайсковая часць, падраздзяленне, якое ахоўвае, прыкрывае каго-, што-н.

Артылерыйскае п.

Група прыкрыцця.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стая́н, ‑а, м.

Абл. Стаяк (у 1 знач.). Пад млыном можна схавацца за стаян. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скры́ться

1. схава́цца; (исчезнуть) зні́кнуць;

2. перен. (остаться незаметным) утаі́цца, схава́цца;

от его́ глаз ничего́ не скро́ется ад яго́ вачэ́й нічо́га не ўто́іцца (не схава́ецца).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

забарыкадава́цца, ‑дуюся, ‑дуешся, ‑дуецца; зак.

Схавацца дзе‑н., закрыўшы доступ да сябе барыкадай. Забарыкадавацца ў доме.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кустI куст, род. куста́ м.;

спря́таться в кусты́ схава́цца ў кусты́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зары́цца, -ы́юся, -ы́ешся, -ы́ецца; зак. (разм.).

1. Закапа́цца, схавацца ў вырытым паглыбленні або ў чым-н. сыпкім, рыхлым.

З. ў сена.

2. Схаваць (твар, галаву) у што-н. мяккае.

З. тварам у падушку.

|| незак. зарыва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)