байба́к, ‑а, м.

1. Стэпавая жывёліна атрада грызуноў, якая восень і зіму праводзіць у спячцы; стэпавы сурок.

2. перан. Разм. Пра непаваротлівага, гультаяватага чалавека; абібок, гультай. [Максім:] — Я і маці за цябе, байбак, душой пакутуем. Грамовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стэпаві́к, ‑а, м.

1. Чалавек, які пастаянна жыве ў стэпавай мясцовасці. Паў лік зрабіўся падобным [За] карэннага стэпавіка. Беразняк. А над галовамі стэпавікоў, у сінім бяздонным небе, — палымяныя сцягі і транспаранты. Лось.

2. Стэпавая птушка.

3. Конь стэпавай пароды.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Стрэ́петстэпавая птушка’ (ТСБМ), ‘аўдотка’ (мазыр., Федз.–Доўб.), ‘ястраб-цецеравятнік’ (Інстр. 2). Укр. стре́пет, стрепете́нь ‘тс’, рус. стре́пет ‘рэзкі шум, шорах са свістам’, птушка Otis tetrax’, дыял. стре́пел, урал. тре́пел ‘тс’. Гукаперайманне, у аснове якога ляжыць уяўленне аб шораху, шамаценні крылаў; параўн. лац. strepō ‘шумець, бушаваць, грымець’ (Фасмер, 3, 776; ЕСУМ, 5, 438; Антропаў, Назв. птиц, 367).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

стэ́павы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да стэпу, заняты стэпамі. Стэпавыя прасторы. □ Тысяча камсамольцаў Беларусі накіроўваюцца ў леспрамгас, каб забяспечыць Данбас і іншыя гарады стэпавых раёнаў драўнінай. Дзенісевіч. // Які знаходзіцца, размешчаны ў стэпе. Стэпавая дарога. // Які жыве або расце ў стэпах. Стэпавы кавыль. Стэпавыя птушкі. // Такі, як у стэпе, уласцівы стэпу. Стэпавае паветра.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ты́рса ‘від кавылю, кавыль валасісты, Stipa capillata’ (ТСБМ), тырса́стэпавая трава Stipa’ (Ласт.). Параўн. укр. ти́рса ‘кавыль перысты, Stipa pennata’, рус. ты́рса ‘кавыль валакністы’, ти́рса ‘каласоўнік, мятліца’, польск. tyrsa ‘кавыль’, ‘калаўротнік, пустазелле’. Паводле Лаўчутэ (Балтизмы, 12), глухі варыянт літ. dìrsė, dìrsa ‘каласоўнік, Bromus L.’. Параўн. ды́рса, гі́рса (гл.), варыянт з пачатковым т‑, хутчэй за ўсё, русізм або ўкраінізм, не вядомы народнай мове (гл. Кіс.).

Тырса́ ‘апілкі’ (ТСБМ, Нар. Гом.; парыц., Янк. Мат., ТС; ветк., Ск. нар. мовы), ‘пілавінне’ (рэч., Нар. сл.; капыл., Жыв. сл.; бых., слаўг., касцюк., лун., ЛА, 1), тріса́ ‘тс’ (стол., там жа); ты́рса ‘пілавіны, апілкі, смецце’ (Бяльк., Ян., Растарг., Мат. Маг., Мат. Гом., ПСл; ганц., Сл. ПЗБ; слуц., карм., клім., чэрык., чач., лельч., ЛА, 1); тырс ‘тс’ (чач., ЖНС), ты́рша ‘пілавінне’ (калінк., ЛА, 1, Сл. ПЗБ), ты́рста ‘тс’ (Арх. ГУ). Параўн. укр. ти́рса ‘тс’, рус. ты́рса ‘тс’. Безумоўна, звязана з це́рці (гл.), с (ш) пасля зычнага асновы мае ўзмацняльную функцыю, падобную да аналагічнай у пырса ‘пілавінне’ ад пырсь, пырскаць, гл. Рэдкія дыялектныя формы кі́рса, кірса́ ‘тс’ (гом., ЛА, 1) адлюстроўваюць фанетычныя з’явы варыянтнасці k ~ t на поўдні Беларусі, дзе захоўвалася (гл. Векслер, Гіст., 228), параўн. старое літ. tirti ‘спрабаваць, даследаваць тручы, паціраючы’ (Смачынскі, 689).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)